ШАЙКО́ЎСКІ Лазар Рыгоравіч (9.5.1901, г. Гродна — 3.1.1982),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Вучыўся ў аспірантуры Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду ў Маскве (1933—35). З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Гродзенскага, Брэсцкага гаркомаў КПЗБ. У 1926—28 чл. ЦК КПЗБ, кіраўнік ваен. і арганізац. аддзелаў ЦК КПЗБ. За рэв. дзейнасць у 1923 і 1927 арыштаваны польск. ўладамі, на палітычным працэсе 35-і (крас. 1929, Беласток) засуджаны на 15 гадоў зняволення. Дэп. Нар. сходу Зах. Беларусі (кастр. 1939, Беласток). Удзельнік Вял. Айч. вайны. У 1945—57 на сав. рабоце ў Гродне.
т. 17, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)