1. Пачаць моцна плакаць. Хлопчык шморгнуў носам, гатовы вось-вось зноў расплакацца.Сіняўскі.
2.перан.Разм. Пачаць жаліцца, імкнучыся выклікаць спачуванне. Шубіну на момант здалося, што кандыдат у старшыні не стрымаецца, можа расплакацца і адмовіцца ад выбараў.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скла́дзены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скласці (у 1–6, 8 і 10–13 знач.).
2.узнач.прым. Які мае той ці іншы склад цела. Быў .. [Алесь] сярэдняга росту, але моцна складзены, з кароткай шыяй і магутнымі пукатымі грудзьмі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Застрашыць (страшыць) тэрорам, расправай, забойствам. Белагвардзейскія банды тэрарызавалі людзей.«ЛіМ».Немцы моцна тэрарызавалі жыхароў, баючыся іх сувязей з партызанскімі раёнамі.Хадкевіч.[Левановіч:] Тут, праводзячы сваю подлую работу, вы [Гарлахвацкі] ашальмавалі прафесара Чарнавуса, тэрарызавалі таварыша Тулягу.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарпану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр., каго-што.
Разм. Драпнуць, зачапіць. Самае цікавае, што за дзесяць гадоў баёў на фронце і ў партызанах Карніцкага ні разу не шарпанула куля.Паслядовіч.// Тузануць. Раптам нехта моцна шарпануў мяне за каўнер.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
heartily[ˈhɑ:tɪli]adv.
1. сардэ́чна, шчы́ра; прыя́зна
2. ве́льмі мо́цна;
I am heartily sick of it. Мне гэта смяротна надакучыла.
3. стара́нна, з энтузія́змам;
eat heartilyе́сці з апеты́там;
laugh heartily смяя́цца ад душы́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
shred1[ʃred]n.
1. шмато́к, кава́лачак; абрэ́зак;
tear smth. to shredsinfml ірва́ць, драць што-н. на шматкі́; раскрытыкава́ць мо́цна
2. часці́нка, мізэ́рная ко́лькасць
♦
not a shred of truth ні кро́плі пра́ўды
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
yearn
[jɜ:rn]
v.
1) мо́цна жада́ць, пра́гнуць
2) тужы́ць, сумава́ць
He yearns for home — Ён ту́жыць па до́ме
3) спагада́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АРЭ́ХАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Маларыта, за 17 км на Паўднёвы Захад ад горада Маларыта. Плошча 4,6 км², даўжыня 5,2 км, найбольшая шырыня 2,1 км, найбольшая глыбіня 2,1 м. Плошча вадазбору 291 км².
Катлавіна плоская, сподкападобная, выцягнутая з Паўднёвага Захаду на Паўночны Усход. Берагі нізкія, забалочаныя, на Поўнач і Паўночны Захад сплавінныя. На Усходзе марэнныя ўзгоркі вышынёй 3—4 м. Прыбярэжныя ўчасткі дна высланы пяском, глыбей — сапрапелем. Моцна зарастае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 150—200 м, каля заходняга і паўночна-заходнягя берагоў развіваецца сплавіна. Каналамі злучана з ракой Маларыта і возерам Олтушскае. У выніку меліярацыі ўзровень возера знізіўся на 1,5 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛТЫНТА́Г,
горы ў Цэнтр. Азіі, на З Кітая, паміж Куньлунем і Наньшанем. Аддзяляюць Тарымскую ўпадзіну і Цайдамскую катлавіну. Даўж. каля 800 км. Паўд.-зах. частка Алтынтага — скалістая, моцна расчлянёная, укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі, макс.выш. да 6161 м; паўн.-ўсходняя — кароткія масівы выш. больш за 5000 м; цэнтральная — рэзка звужаная і паніжаная, пераважная выш. да 3000—3500 м. Складзены з гнейсаў, крышталічных сланцаў, філітаў. Карысныя выкапні: руды храмітаў, свінцу, цынку, нікелю, плаціны. Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Найб.р. Чэрчэн з прытокамі. На перадгор’ях камяністыя пустыні, у далінах растуць эфедры, салянкі, зараснікі саксаулу і тамарыску, на схілах гор — стэпавая расліннасць і альпійскія лугі. Жывёльны свет: дзікі як, антылопы, куку-яманы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭСТ (Brest),
горад на ПнЗ Францыі, на п-ве Брэтань. 153,1 тыс.ж. (1990). Гандл. і рыбалоўны порт у Брэсцкай бухце Атлантычнага ак., буйнейшы ваенна-марскі порт Францыі (база атамных падводных лодак). Вузел чыгунак. Аэрапорт. Судна- і машынабудаванне, галіны па абслугоўванні партовай гаспадаркі, выраб катлоў, канатаў, ветразяў; хім., тэкст., гарбарная, дрэваапр., металургічная прам-сць. Арсеналы. Ун-т. Вышэйшая марская школа. Ін-т акіяналогіі, выкарыстання акіянаў. Музеі. Помнікі архітэктуры 12—18 ст., у т. л. замак 12 ст. (пазней перабудаваны).
У старажытнасці рым. порт. З 1239 належаў герцагству Брэтань, у 1342—97 — Англіі. З далучэннем Брэтані да Францыі — ваен. порт. У 2-ю сусв. вайну герм. база падводных лодак, моцна разбураны авіяц. бамбардзіроўкамі.