1. Шкодзіць што‑н. сабе, натруджваючы, надрываючыся. Вярэдзіць рукі, спіну.// Раздражняць што‑н. балючае. Туравец сеў на траву і, стараючыся не вярэдзіць раненую руку, зняў боты.Мележ.
2.перан. Трывожыць, непакоіць. Ні то радасць сустрэчы, ні то смутак успамінаў — аж распіралі, вярэдзілі сэрца.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адтапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Аддзяліць ад чаго‑н., адставіць (руку і інш.). [Пчолка].. адтапырыць крылцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку.Пташнікаў.Галя адтапырыла тонкія губы, прыжмурыла вочы.. і адмоўна крутнула галавою.Дуброўскі.// Расхінуць, разгарнуць. Сахрон прысеў да нас на дошкі, кульцяпкаю правай рукі.. адтапырыў кішэню штаноў.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́клюнуцца, ‑нецца; зак. і аднакр.
Разм. Прарасці; вылупіцца, прабіўшы знешняе покрыва (пра расліны, птушанят). [Старшыня:] — Пажоўкла твая плантацыя. Хваравітая твая кукуруза... Цяжка ёй было выклюнуцца з халоднай зямлі, цяжка.Бялевіч.— Не! Не! Жывая, я ў рукі браў яе [птушку], — адказаў мужчына, — пад ёю чатыры маленечкія рабенькія яечкі. Мабыць, хутка выклюнуцца птушаняткі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закля́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл. Анямець, здранцвець (пра рукі, ногі і пад.). Хутчэй інстынктыўна, чым свядома, я ўсхапіўся на ногі, каб пабегчы, нырнуць у гарод, і ў той жа момант паваліўся на зямлю — ад доўгага, нерухомага сядзення ў мяне закляклі ногі, і я не мог на іх стаяць.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Памянш.-ласк.да лодка (у 1 знач.).
2.звычайнамн. (ло́дачкі, ‑чак). Род адкрытых жаночых туфляў без раменьчыкаў і шнуркоў. Не адпускаючы рукі Сяргея, .. [Ліна], як матылёк, пырхала каля яго ў чаканні новага танца, ад нецярплівасці прытупвала сваімі новенькімі лодачкамі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Пачаць цяжка і шумна дыхаць (ад скорай хады, цяжкай хваробы і пад.). Дзед Мікіта толькі што вярнуўся з рыбы. Відаць, ён спяшаўся.., бо моцна засопся.Колас.Алесь прывалок два вялізныя кашы бульбы, засопся, пачаў дзьмухаць на расчырванелыя рукі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матля́цца, ‑яецца; незак.
Разм.
1. Тое, што і матацца 1 (у 1 знач.). Прасторны і даволі памяты гарнітур вісеў на .. [Лукашыку], бы на калу, рукі матляліся, як чужыя.Дамашэвіч.
2. Часта рухацца з боку ў бок; хістацца. Стаяла позняя восень. Дзе-нідзе на дрэвах бездапаможна матлялася ад ветру пабурэлае лісце.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Народ, які складае карэннае насельніцтва Карэльскай АССР.
карэ́лы2, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты слоем засохлай гразі; каравы, брудны. Карэлыя рукі. □ Ануча была сухая, карэлая, і чалавек нейкі час валтузіўся, пакуль усунуў нагу ў лапаць.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)