Крышэ́ць ’запякацца (пра кроў)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kreseti ’тс’ (там жа, 2, 547). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куціня́цца ’казытаць’, параўн. літ. kutinėti, kutenti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 592), ’шчыпацца’ (Сцяшк. Сл.). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кушма́к ’лабок’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kūšmakas ’палавыя органы жанчыны’ (Там жа, 2, 596). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кялбу́ш ’няўклюда’, параўн. літ. kėbla, keblūšius ’хто нехлямяжы, нязграбны, няспрытны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 597). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірдзе́ць ’ледзь гарэць, слаба свяціць’ (ТС). Незразумела. Магчыма, з балт. *kurdeti (літ. kùrti ’гарэць’, pakurdinėti ’падпальваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́кты ’седала’ (Борай., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з літ. lakta ’тс’. Параўн. таксама лат. lakta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адкапсану́ць ’адштурхнуць’ (Янк. II) < літ. atkapsė́ti. Запазычаны дзеяслоў выкарыстаў таксама суфікс ‑ну для абазначэння разавага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акі́дацца ’апрануцца’ (Жд.) > калька з літ. apsimèsti ’тс’ (< apmèsti ’акідаць’) (Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дунда́р ’гром, пярун’ (Сл. паўн.-зах.). Як мяркуе Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dundùlis ’гром’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закры́пацца ’заблытаць’ (Сл. паўн.-зах.). За + крыпаць + ца; крыпаць ’блытаць’ < літ. krypúoti (Лаўчутэ, Сл. балт., 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)