The drugs will speed his recovery. Гэтыя лекі паскораць яго выздараўленне.
speed up[ˌspi:dˈʌp]phr. v. павялі́чваць ху́ткасць, паскара́ць;
The train soon speeded up. Цягнік імкліва набраў хуткасць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
спідо́метр, ‑а, м.
Прыбор, які паказвае хуткасць руху транспартных машын. Як толькі вырваўся [Славік] за горад, даў такі газ, што стрэлка спідометра хутка перапаўзла лічбу 100 і пачала канвульсіўны скакаць, падбіраючыся часам ажно да 120.Шамякін.
[Ад англ. speed — хуткасць і грэч. metreo — вымяраю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.
1.каго-што. Зрабіць больш павольным рух, ход і пад.; затрымаць, прыцішыць каго-, што-н.
Машына сцішыла ход.
С. хуткасць матацыкла.
2.каго (што). Супакоіць, угаварыць каго-н. перастаць шумець, плакаць і пад.
С. дзіця.
3.што. Зрабіць менш адчувальным, аслабіць што-н.
С. боль.
С. гнеў (прыглушыць).
|| незак.сціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
2. Закругленая частка чаго‑н.; выгіб. Мінуўшы закругленне, поезд выйшаў на гэткую мясціну і пачаў імкліва набіраць хуткасць.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізата́хі
(ад іза- + гр. tachos = хуткасць)
ізалініі хуткасцей ветру, воднага цячэння і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКСО́Н (ад грэч. axōn вось), нейрыт, восевы цыліндр,
адростак нейрона, які праводзіць нерв. імпульсы ад цела нерв. клеткі да мышачных і залозістых клетак органаў, якія інервуюцца, або да інш. нейронаў. Ад кожнай нерв. клеткі адыходзіць адзін аксон дыяметрам у некалькі мікронаў, даўж. да 1 м і больш (у некаторых жывёл трапляюцца гіганцкія аксоны таўшчынёй да дзесятых доляў міліметра). Пачатковы сегмент аксон (бугарок) найбольш узбудлівы і з’яўляецца месцам генерацыі нерв. імпульсаў. Канцавыя разгалінаванні (тэрміналі) утвараюць сінаптычныя кантакты з інш. нейронамі, мышцамі або залозістымі клеткамі. Хуткасць перадачы ўзбуджэння залежыць ад структуры і дыяметра аксона, ступені пакрыцця іх міэлінавай абалонкай. Пучкі аксона і дэндрытаў утвараюць нервы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬКАСНАЯ ТЭО́РЫЯ ГРО́ШАЙ,
канцэпцыя, што разглядае грошы як асн. элемент рыначнай гаспадаркі. Заснавана на ўраўненні абмену (ураўненні Фішэра), якое звязвае грашовую масу ў абарачэнні, хуткасць абарачэння грошай, сярэдні кошт і колькасць тавараў. Ляжыць у аснове манетарызму. Узнікла пад уплывам росту цэн у Еўропе ў 16—18 ст., выкліканага прытокам каштоўных металаў з Амерыкі (Б.Давандзаці, Ш.Мантэск’ё, Д.Юм, Д.Рыкарда). У 20 ст. распрацоўвалася І.Фішэрам, А.Маршалам, А.С.Пігу, Дж.Кейнсам, М.Фрыдманам. Сучасная К.т.г. сцвярджае, што ў аснове змен ва ўзроўні цэн ляжыць гал. чынам дынаміка намінальнай грашовай масы, і вылучае адпаведныя практычныя рэкамендацыі па стабілізацыі эканомікі на аснове кантролю над грашовай масай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБУ́ДЛІВАСЦЬ,
здольнасць жывых клетак, органаў і цэласных арганізмаў (ад прасцейшых да чалавека) успрымаць уздзеянні раздражняльнікаў і адказваць на іх узбуджэннем. Звязана са спецыфічнай адчувальнасцю клетачных мембран і іх здольнасцю ў адказ на ўздзеянне адэкватнага раздражняльніка (напр., хім., мех.) мяняць велічыню мембраннага патэнцыялу. Вызначаецца па парогу раздражнення (чым меншая парогавая сіла раздражняльніка, тым большая У., і наадварот). Інтэнсіўнасць, працягласць і хуткасць рэакцый у адказ на раздражненне неаднолькавыя для розных тканак. Як адна з форм раздражняльнасці У. узнікла ў працэсе эвалюцыі ў сувязі з развіццём спецыфічных тканак і асабліва характэрна для нерв. сістэмы. Тэрмін У. выкарыстоўваюць таксама для ацэнкі стану нерв. сістэмы, нервова-псіхічнай напружанасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬТРАГУКАВЫ́ КАПІЛЯ́РНЫ ЭФЕ́КТ,
анамальнае павелічэнне скорасці руху і вышыні падымання вадкасцей у капілярах ад уздзеяння ультрагуку. Адкрыты Я.Р.Канавалавым (1961).
Абумоўлены акустычнай кавітацыяй. Максімальна выяўляецца, калі раўнадзейная кумулятыўных патокаў, што ўтварыліся пры знікненні кавітацыйных бурбалак, накіравана ўнутр капіляра. Дае магчымасць запоўніць найменшыя адтуліны і капіляры, напр., пры паянні, вырабе герметызаваных прылад і ўстановак, а таксама ўплываюць на хуткасць фільтрацыі вадкасцей, працэсы склейвання і прамочвання розных матэрыялаў і інш. Выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне, біялогіі, хіміі і інш.