Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ху́ткасць, -і, ж.
1. Ступень інтэнсіўнасці, шпаркасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н.
Поле ачышчалася ад снегу з небывалай хуткасцю.
Высокая х. стральбы.
2. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын (аўтамабіля, станка і пад.), звязанае з парадкам узаемадзеяння дэталей каробкі перадач.
Уключыць х.
Ехаць на трэцяй хуткасці.
3. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да часу, за які гэты шлях пройдзены.
Раўнамерная х.
|| прым.ху́ткасны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Х. аўтобус.
Х. доступ у інтэрнэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ху́ткасцьж. ско́рость; быстрота́;
узраста́ючая х. — возраста́ющая ско́рость;
раўнаме́рная х. — равноме́рная ско́рость;
◊ з ~цю мала́нкі — с быстрото́й мо́лнии
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ху́ткасць, ‑і, ж.
1. Ступень скорасці руху каго‑, чаго‑н. або распаўсюджання чаго‑н. Хуткасць палёту. Хуткасць святла. Хуткасць гуку. □ Ехалі з хуткасцю шэсцьдзесят кіламетраў у гадзіну.Гурскі.Поезд раптам здрыгануўся, зноў заляскаў буферамі, .. а потым марудна пачаў набіраць хуткасць.Кулакоўскі.
2. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое‑н. дзеянне, працэс. Хуткасць рэзання. Хуткасць стральбы. □ Асаблівы непакой выклікаў той факт, што хуткасць асядання такой вялікай плошчы паверхні зямлі ўсё больш і больш паскараецца.Матрунёнак.
3. Ступень скорасці дастаўкі грузаў. Адправіць груз малой хуткасцю.
4. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, якая залежыць ад парадку ўзаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей. Уключыць хуткасць. □ [Ячны:] — Эй ты, Ластаўка! Трэцюю хуткасць уключым. Пайшла!..Брыль.Так, ці даўно.. [Чыкуноў] як аб вялікім дасягненні пісаў вось аб гэтай канструкцыі механізма пераключэння хуткасці станка?Васілёнак.
5. У механіцы — адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу. Раўнамерная хуткасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́ткасцьж. Geschwíndigkeit f -, -en, Schnélligkeit f -, -en; Témpo n -s, -s і -pi (муз.); аўта. (перадача) Gang m -(e)s, Gänge;
ху́ткасць язды́ Fáhrgeschwindigkeit f;
набіра́ць ху́ткасць die Geschwíndigkeit stéigern;
зба́віць ху́ткасць die Geschwíndigkeit vermíndern;
е́хаць на пе́ршай ху́ткасціаўта. im érsten Gang fáhren*;
пераключэ́нне ху́ткасцяўаўта. Gángschaltung f -;
адпра́віць вялі́кай ху́ткасцючыг. als Éilgut [in Éilfracht] sénden*;
груз мало́й ху́ткасцічыг. Fráchtgut n -(e)s, güter;
◊
з ху́ткасцю мала́нкі blítzschnell
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)