Апяша́лы ’лянівы, аслаблены’ (Нас.), апе́шыный ’разгублены’ (Бяльк.). Укр. дыял. зах. опішілий ’лянівы, павольны’. Польск. opieszały ’лянівы, марудны, які не любіць спяшацца’. Параўн. рус. опешить ’астацца без каня’, ’разгубіцца’, укр. уст. опішити ’астацца без каня’, укр. зах. опішіти ’зрабіцца павольным, марудным’ («Кінь опішів»). Ст.-рус. опѣшити ’зрабіць пешым; аставіць без крыл’, опѣшати ’стаць пешым (без каня)’. Параўн. яшчэ чэш. уст. opěšalý ’хто стаў без каня’, opěšati ’астацца без каня’, ст.-чэш. opěšalý. Серб.-харв. уст. opješati стаміцца’, славен. pȇšati ’стамляцца’, pẹ̑h ’стамленне’. Найбольш пашырана ўяўленне аб тым, што рус. опешить і падобныя ўтварэнні этымалагічна тлумачацца значэннем ’стаць пешым’ (Праабражэнскі, 2; Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 191; Фасмер, 3, 144). Прыводзячы ў дадатак да адзначаных ужо фактаў ст.-польск. pieszeć і ст.-чэш. pěšěti ’стаць слабым’, а таксама ст.-рус. припѣшати зрабіць пешым, падрэзаць крылы’, Безлай (Južnoslav. leks., 9–10) параўноўвае гэту групу слоў з літ. paikė́ti, лат. (iz‑)paiki ’дурнець’, узводзячы корань да і.-е. *poik‑ (што ў сваю чаргу параўноўваецца з коранем слоў псаваць і інш.). На нашу думку, тут магчыма кантамінацыя двух слоў: слова, якое ўзнікла пазней і першасна азначала ’стаць пешым’, і другое, больш ранняе, якое суадносіцца, магчыма, з тым коранем, аб якім піша Безлай, або ўваходзіць у іншую сям’ю слоў. Хаця спех, спяшацца звычайна ўзводзіцца да групы спець, магчыма, суадносіны спешна — ’марудна’ (апяшала), паспяхова — ’няўдала’ (апяшала) не выпадковыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сёртаць ‘бадзяцца, мазоліць вочы’ (полац., Нар. лекс.), ‘мітусіцца, снаваць’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘прыглядацца, шукаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле Варбат (Этимология–1975, 32 і наст.), да прасл. *sьrtati, якое ўзнаўляецца на аснове рус. зах. сёртать ‘хадзіць без справы, бадзяцца’, алан. се́ртать ‘чакаць’, цвяр. серта́ть ‘пераступаць з нагі на нагу’, польск. дыял. siertać się ‘мітусіцца, кідацца’, серб.-харв. sȑtati ‘ісці, хадзіць, як сляпы, бадзяцца’, балг. дыял. сръ́та ‘углядацца’, макед. сртам ‘углядацца; чакаць’, якія далей да і.-е. кораня *ser‑ ‘цячы’ з ‑t‑ пашыральнікам. Па-за славянскімі мовамі адпаведнікі ў ст.-інд. sísarti, sárati ‘цячы, спяшацца, імкнуцца’, с.-ірл. sirid ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’, літ. apsìrti ‘акружваць’, лат. sirt ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́шчыцца разм. ‘пралазіць, прабірацца з цяжкасцю; лезці куды-небудзь’ (ТСБМ, Шат.; лаг., Гіл.), ‘хавацца, залазіць у шчыліну, у дзірку; зашывацца’ (маладз., Янк. Мат., Варл.), ты́шчыць ‘соваць’ (Шат.), ‘рыць, успорваць зямлю’: svińnia tyščuć łoh (Варл.). Няясна. Мажліва, адзіны захаваны ў сучасных славянскіх мовах адпаведнік ст.-слав. тъщати сѧспяшацца, імкнуцца, старацца, сіліцца’, паколькі старое рус. тщи́ться ‘тс’, ст.-серб. таштати се ‘тс’ лічацца запазычаннямі праз царкоўнаславянскую мову (ESJSt, 17, 1007), як і ст.-бел. тщитися ‘старацца’, адзначанае выключна ў рэлігійных тэкстах (ГСБМ). Магчыма, што захаванню архаізма ў абмежаваным арэале садзейнічалі фармальна і семантычна блізкія літ. kýščioti ‘соваць, усоўваць, запіхваць’, зваротнае kìštis ‘умешвацца’ няяснага паходжання (Смачынскі, 292).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пажа́р, ‑у, м.

Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць, а таксама сам працэс гарэння. Лясны пажар. □ — Пажар! — мільганула страшная думка, і Анісся кінулася бегчы па вуліцы, туды.., дзе ў злавесных дымных віхрах прабіваліся першыя языкі бледнага, жаўтаватага полымя. Лынькоў. Пажар яшчэ не.. паспеў разбушавацца. Ён пайшоў ад цяпельца, што распалілі пастушкі, і, разрастаючыся чорнай плямай, нішчыў сухую траву, галлё, маладыя дрэўцы. Шчарбатаў. / у перан. ужыв. Залаты пажар сонца залівае верхавіны лесу. Колас. // перан. Аб падзеях вялікага грамадскага значэння, якія хутка і бурна развівацца. Пажар вайны. Пажар паўстання. // перан. Аб моцных чалавечых пачуццях. Гарыць душа, гарыць уся, Не патушыць душы пажар. Пушча.

•••

Не на пажар — няма куды спяшацца.

Як на пажар — вельмі хутка (бегчы, імчацца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаця́, злучн. і часціца.

Разм.

1. злучн. уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы ў значэнні «нягледзячы на тое, што». Няўтульнымі сталі пакоі, хаця мэбля была на месцы. Лынькоў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Цяпер можна не спяшацца, хаця і вечарэла ўжо. Шамякін. / Пры наяўнасці супраціўных злучнікаў у галоўным сказе. Стары Апанас Гарбуз хаця і лічыў сябе набожным, але ў [царкву] хадзіў рэдка. Чарот.

2. часціца ўзмацняльна-вылучальная. Тое, што і хоць (у 5 знач.). — А таварышок, а паночак, а залаценькі, а не карайце ж вы хаця моцна яго, — загаласіла Рыпіна. Крапіва.

3. часціца ўзмацняльна-абмежавальная. Тое, што і хоць (у 6 знач.). Ад крыўды і голаду моцна засмактала ў .. [Лёнькі] пад грудзьмі: хаця б адну бульбіну з’есці. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ratunek, ~ku

ratun|ek

м. ратунак; паратунак;

pośpieszyć na ~ek — спяшацца на дапамогу;

wzywać ~ku — клікаць на дапамогу; прасіць ратунку;

ostatnia deska ~ku — апошні сродак выратавання; апошняя надзея;

~ku! — ратуйце!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rush2 [rʌʃ] n.

1. імклі́вы рух;

a rush of cold air струме́нь хало́днага паве́тра;

a rush of blood to the head прылі́ў крыві́ да галавы́;

a rush of anger пры́ступ гне́ву

2. спе́шка; паспе́х;

be in a rush спяша́цца;

the Christmas rush перадкаля́дная мітусня́

3. (for/on) вялі́кі по́пыт (на што-н.);

There was a rush for the newspapers. Газеты купляліся нарасхват.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

überilen

1.

vt рабі́ць што-н. неабду́мана

2.

(sich)

1.

(mit, in D) зана́дта спяша́цца; дзе́йнічаць неабду́мана [неразва́жліва] (з чым-н., у чым-н.)

hne sich zu ~ — не спяша́ючыся

2) дзе́йнічаць неразва́жліва [неабду́мана]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Но́раст ’нераст’ (Касп.; полац., З нар. сл.; мядз., Сл. ЦРБ; брасл., Сл. ПЗБ), ’ікра (рыб, жаб)’ (брасл., Сл. ПЗБ), рус. норост, норос, порость ’нераст; ікра рыб ці жаб’. Звязваюць з рус. норохтиться ’збірацца што-небудзь зрабіць, хацець, мець намер; храбрыцца, збіраючыся на якую-небудзь справу; спяшацца’, якое дакладна адпавядае літ. narstytis праставаць’, сюды ж польск. narościć ’апладняць (пра курэй)’, серб.-харв. naraščat se ’спарвацца (пра курэй)’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *norstь (гл. нораў), якое можна супаставіць з літ. norėti ’хацець, прагнуць’ і з прасл. *погиъ (гл. нораў). Звязана чаргаваннем з *nerstь, гл. нераст (Фасмер, 3, 84). Параўн. таксама: Атрэмбскі, WSl, 10, 273–274; Варбат, ОЛА, 1975, 134–136; Шаўр, Slavia, 49, 208–214; SP, 25, 33–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілі́ць1 ’пілаваць’ (чырв., З нар. сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да піла́1 (гл.). Магчыма, пад уплывам рус. пили́ть ’тс’. Сюды ж пі́льшчык ’рабочы, заняты пілаваннем’ (Сл. ПЗБ), пі́льнік ’тс’ (Касп.).

Пілі́ць2, прыпі́ліваць ’падахвочваць, прымушаць, настойліва і часта нагадваць, прасіць’ (Нас.), польск. pilić, przypilić ’тс’, чэш. píliti, píletiспяшацца’, ’падганяць каго-н.’, славен. píliti ’вучыцца’, ’старацца’, ’шчыраваць, рупіцца, дбаць’, магчыма, харв. péliti ’рэкамендаваць’. Прасл. *piliti (). Далейшыя сувязі з і.-е. мовамі адсутнічаюць. Няясна (Фасмер, 3, 262). Сюды ж бел. пі́льма пілі́ць ’налягаючы, прымушаць’, рус. уладз. пиль (ж. р.) ’пільніца, жніво, гарачая пара’ і чэш. píle ’стараннасць, дбайнасць’ (< *pil‑ja), польск. pila ’тс’, якое Банькоўскі (2, 579) збліжае з piła (гл. піла, піліць). Ад піліць утвораны прыметнік пільны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)