explode [ɪkˈspləʊd] v.

1. узрыва́ць; узрыва́цца; выбуха́ць (таксама перан.);

explode into laughter разрагата́цца;

explode with rage ве́льмі раззлава́цца;

Experts exploded the rocket. Эксперты ўзарвалі ракету.

2. разбура́ць, падрыва́ць (таксама перан.); абвярга́ць;

explode a myth/a theory разбуры́ць міф, абве́ргнуць тэо́рыю

3. рэ́зка павялі́чвацца;

The po pulation is expected to explode. Разлічваюць, што насельніцтва рэзка павялічыцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nibble [ˈnɪbl] v.

1. (at) паку́сваць; е́сці мале́нькімі кава́лачкамі; е́сці без апеты́ту;

For breakfast he would nibble at a piece of biscuit. Замест снедання ён толькі пагрызе кавалачак пячэння – і ўсё.

2. гры́зці; абгрыза́ць; адку́сваць; шчыпа́ць, скубці́(траву)

3. паступо́ва разбура́ць, падто́чваць

4. не адва́жвацца, не асме́львацца (на што-н.); хіста́цца, вага́цца;

nibble at an offer разду́мваць над прапано́вай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тнуць1 ’пранізваць, прабіраць (пра холад, вецер, боль і пад.)’ (ТСБМ), ’сячы, рэзка выказвацца’, ’ударыць, рубануць; упікнуць’ (Нас.), ’кусаць, джаліць’, ’ссякаць’ (Сцяшк.), ’кусаць, пячы’ (Яруш., Федар. 6, Скарбы, Сл. ПЗБ), тні́ті, тну́тыразбураць, рубаць, сячы’ (Булг.). Другасны інфінітыў, утвораны шляхам абагульнення асновы спрагальных формаў дзеяслова цяцьтну < прасл. *tęti*tьnǫ, параўн. рус. тятьтну, польск. ciaćtnę, славен. дыял. tẹ́titnèm, ст.-слав. тѧтитьнѫ, дзе прадстаўлена ніжэйшая ступень кораня і.-е. *ten‑, захаваная ў літ. tìnti ’адбіваць касу’ (Коген, Запіскі, 2, 241; Фасмер, 4, 66; Векслер, Гіст., 224). Іншая ступень чаргавання выступае ў *тон, параўн. адным тном ’адным чынам’ (пух., Жд. 1). Гл. цяць.

Тнуць2 ’іграць’ (Скарбы), ’заўзята іграць’: тне гармонік (Сцяшк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе тнуць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

destroy

[dɪˈstrɔɪ]

v.t.

1) зьнішча́ць; разбура́ць, раскі́дваць

to destroy all hope — разьбі́ць усе́ спадзява́ньні

2) касава́ць

The exceptions do not destroy the authority of the rule — Вы́няткі не касу́юць слу́шнасьці пра́віла

3) забіва́ць

The horse had to be destroyed — Каня́ трэ́ба было́ забі́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; незак.

1. што. Наразаць дробнымі кавалкамі. Крышыць сала. Крышыць цыбулю. □ Анежка, якая стаяла каля стала і крышыла капусту, разгубілася так, што выпусціла нож з рук. Броўка. // Расціраць, раздрабняць на невялікія часткі, ператвараць у крошкі. Крышыць хлеб курам.

2. каго-што. Разм. Ламаць, руйнаваць, разбіваць на часткі. Крышыць, ломіць вецер І платы і стрэхі. Купала. Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю. Звонак. // Забіваць, нішчыць. Як пайшлі глушыць І мячом крышыць, — Парадзелі раці. Пушча. // перан. Ліквідаваць, разбураць. Рабочы клас пачаў ламаць і крышыць устоі старога свету. «ЛіМ».

3. Разм. Накідваць крошак дзе‑н. Не крышы на падлогу.

4. што. Разм. Выклікаць боль у касцях; ламаць. Прастуда ломіць, крышыць косці.

•••

Крышыць на капусту — сячы на дробныя часткі (мячом, шабляй і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тру́шчыць ‘біць, ламаць, крышыць, разбураць крохкае, далікатнае’ (Янк. 3.), тры́шчыць ‘тс’ (Нас.), трю́шчыць ‘тс’ (Бяльк.), тру́шчыць ‘многа есці неспажыўнога’ (Янк. 3.), ‘есці са смакам, з апетытам’ (Адм.), ‘есці, хрумстаць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), тру́шчыць, тро́шчыць ‘ламаць, разбіваць; есці з хрустам’ (ТС), трушчэ́ць ‘расціскаць’, ‘лузаць арэхі’ (Варл., капыл., ЛА, 1), трушчэ́ць, трушча́ць ‘хрусцець (пра снег, лёд пад нагамі)’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, узыходзіць да труск ‘друзачкі, дробныя частачкі’ з варыянтным вакалізмам, характэрным для экспрэсіўных слоў (Сной у Бязлай, 4, 233), параўн. тру́сціць ‘ламаць, разбіваць на кавалкі’ (Нас., Некр. і Байк.). Параўн. укр. дыял. тру́щити ‘лушчыць’, якое разглядаецца як вынік кантамінацыі трощити ‘ламаць, разбіваць’ і лущити ‘лушчыць’ (ЕСУМ, 5, 662). Падабенства з літ. triùškinti, дыял. triùškyti ‘біць, разбіваць з хрустам’, triuškéti ‘хрумстаць пры разжоўванні ежы’ насуперак Лаўчутэ (Балтизмы, 133) не дае падстаў лічыць запазычаннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́ць, пару, пораш, пора; незак., каго-што.

1. Калоць, тыкаць чым‑н. вострым. — Капешка саломы на гумне стаяла, дык.. [немцы] шомпаламі яе поруць, партызан шукаюць. Сіняўскі. Каця прыкладам пачала пароць снег, выкапала нейкі каменьчык. Карпюк. // Разбураць, спорваць, зрываць. Пеця расказваў мне, як некалі пароў ён гнёзды на ліпах у былым панскім маёнтку. Мыслівец.

2. Разразаць ніткі, якімі што‑н. зашыта; распорваць, расшываць. Пароць старую адзежыну.

3. Разм. Бадаць. Каровы поруць адна адну.

4. Колючы, тыкаючы чым‑н., прымушаць вылезці адкуль‑н.; выпорваць. Да Толі з Алесем прыходзілі яшчэ Валодзя і Сцёпка, і разам яны паролі тых трусоў з малінніку тычкамі. Брыль. // Выганяць, праганяць. [Антось:] — Калі б мелі свой кавалачак зямлі, то.. — ніхто не пароў бы, з месца не гнаў бы. С. Александровіч.

•••

Глупства пароць — гаварыць, рабіць абы-што.

Пароць гарачку — рабіць што‑н. неабдумана, паспешліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

desolate

[ˈdesələt]

1.

adj.

1) запу́шчаны, занядба́ны, закі́нуты; спусто́шаны

desolate land — спусто́шаная зямля́

2) пакі́нуты, пусты́; нежылы́ (пра дом)

3) само́тны, адзіно́кі, усі́мі пакі́нуты

4) няшча́сны, ва́рты жа́лю

5) змро́чны; цяжкі́, бязра́дасны (жыцьцё)

2.

v.i.

1) спусташа́ць; разбура́ць

2) абязьлю́джваць

3) засмуча́ць, пакіда́ць у адзіно́це, рабі́ць няшча́сным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wreck

[rek]

1.

n.

1) руі́на, разва́ліна f.

2) разбурэ́ньне, зьнішчэ́ньне n.

3) касьця́к -а́ m. (разбу́ранага)

The wrecks of six ships were cast upon the shore — Касьцякі́ шасьцёх разьбі́тых караблёў былі́ вы́кінутыя на бе́раг

2.

v.t.

1) разбура́ць; разва́льваць; зьнішча́ць; руйнава́ць

2) спрычыня́ць ава́рыю, зьнішчэ́ньне; руйнава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапку ’перагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. ламати, ломати, рус. ломать, польск. łamać, н.-луж. łamaś, в.-луж. łamać, чэш. lámati, славац. lamať, lamac, славен. lȃmati, lómiti, серб.-харв. ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав. (прѣ)ламати. Прасл. lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Аб ст.-слав. і ст.-рус. ла‑//ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламацца ’патрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)