звон м.

1. (рэч) Glcke f -, -n;

2. (гук) Läuten n -s; Klrren n -s (шкла, манет і г. д.) Geläut(e) n -s (званоў);

звон у вуша́х hrenklingen n -s, hrensausen n -s;

3. перан. (плёткі) Gerücht n -(e)s, -e, Gerde n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пляву́зґаць, плеву́зкаць, пляву́зкаць, блеву́зкаць, пляву́скаць, пляву́рзґьць ’гаварыць лішняе, пустое, без толку; гаварыць аб адным і тым жа; малоць языком; разводзіць плёткі’ (ТСБМ, Мядзв., Янк. 2, Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, міёр., Нар. лекс.; ельск., Жыв. НС; карэліц., Шатал.; бялын., Янк. Мат.), ’гаварыць нейкую брыду’ (Варл.), бляву́згаць ’блюзнерыць’ (Стан.), пляву́здаць: плявуздае німа ведае што! (= “гаворыць ерунду”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), пляву́згало ’хто шмат гаворыць’ (слонім., Сл. рэг. лекс.), пляву́рзґьла ’той, хто гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. blevỹzgoti ’брыдкасловіць’; або pliáuza ’балбатун’, pliaũzaroti ’балбатаць’ (Саўка, Запісы 23, 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́йдаць1 ’гаварыць лухту’ (З нар. сл., Жыв. сл.), рэ́йдзіць, рэ́ндаць ’гаварыць абы-што’ (Сцяшк. Сл.), рэ́йдзіць, рэ́йдаць ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), рэ́йдыплёткі’ (Сл. ПЗБ), рэ́йдало ’чалавек, які гаворыць лухту; рот’ (Нар. лекс.). Параўнанне з літ. raizgýti ’плесці’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 131) сумніўна. Серб.-харв. рдати ’лаяцца’. Магчыма, з ідыш redn ’балбатаць’ < ням. réden ’размаўляць’. Гл. яшчэ райдоліць, райдун, райдак.

Рэ́йдаць2, рэ́йдзіць ’хадзіць без справы’ (воран., Сл. ПЗБ). Магчыма, звязана з папярэднім словам; развіццё семантыкі: ’гаварыць лухту’ > ’нічога не рабіць’ > ’хадзіць без справы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kltschen

1.

vt ля́паць, ля́скаць

der Rgen klatscht auf das Dach — дождж пало́шча па да́ху

Bifall ~ — апладзі́раваць

2.

vi (über A) разво́дзіць плёткі, плятка́рыць (пра што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Трылу́за ‘пустазвон, балбатун, пляткар’ (Яўс.), ‘чалавек, які гаворыць недарэчнасці, глупства’ (Рэг. сл. Віц., Бел. дыял. 2). Дэвербатыў ад трылузіць ‘вярзці абы-што’ (Вушац. сл.), ‘трызніць’ (полац., ЖНС), ‘разводзіць плёткі; гаварыць лухту, недарэчнасці, глупства, пляткарыць’ (глыб., Сл. ПЗБ; мёрск., Нар. лекс.; Рэг. сл. Віц., Яўс.), ‘выдумляць, несці лухту’ (мёрск., Нар. сл.). Сюды ж трылу́зіцца ‘мярэсціцца, здавацца’, ‘сніцца’ (Вушац. сл., Яўс.). Прапанаваная сувязь з чэш. louziti ‘лаяць, сварыцца’, дыял. louznit (na koho) ‘плявузгаць’, якое Махэк₂ (461) звязвае з blouzniti (гл. блюзніць), прадугледжвае аддзяленне прыстаўкі тры‑ (Цыхун, Зб. Супруну, 274), параўн. трыкляты (гл.). Няяснымі застаюцца адносіны да трылудзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце, зак., каго-што.

1. Штурхнуць ад сябе, адсунуць штуршком. [Ядвіся] раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы. Колас.

2. перан. Парваць сувязь, блізкія адносіны з кім‑н., аддаліць ад сябе, праявіўшы раўнадушнасць, халоднасць. Прыязнасць да Паходні ў Янукевіча была і цяпер, ён лічыў яго сваім выхаванцам, не верыў у плёткі І паклёпы і не хацеў адштурхнуць ад сябе. Хадкевіч. // Выглядам, паводзінамі выклікаць непрыязнасць, агіду. У гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасць, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

latać

lata|ć

незак.

1. лятаць, лётаць;

2. бегаць; гойсаць;

oczy ~ją — вочы бегаюць;

3. трэсціся; дрыжаць;

ręce ~ją — рукі трасуцца;

~ć z językiem — разносіць плёткі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

źródło

źródł|o

н.

1. крыніца;

2. перан. крыніца, выток;

~a dochodu — крыніцы даходу;

~o choroby — прычына хваробы;

dotrzeć do ~a plotki — знайсці пачатак плёткі;

~a historyczne — гістарычныя крыніцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Плята́ць ’ілгаць’ (Нас.). Да прасл. *plęt‑a‑ti, якое з’яўляецца дзеясловам шматразовага дзеяння ад прасл. *plęsti (< ple‑n‑i‑ з інфіксам ‑n‑ у аснове цяп. часу) < першапачаткова Spiesti > бел. плесці (гл.). Фурлан (JS, 29, 120–123) параўноўвае плятаць з славен. oplėtati ’помсціць’, oplėsti ’ашукаць, абдурыць’, якія ўзводзіць да прасл. *plet‑ < і.-е. (s)pele‑t‑/*(s)plet‑ ’узнёсла гаварыць’, дапускаючы аманімію асноў у праславянскай мове, пры якой сувязь з ’плесці’ тлумачыцца народнай этымалогіяй, параўн., аднак, круціць ’падмануць’ (ТС), што сведчыць аб прадуктыўнасці семантычнага пераходу ’плясці, віць, круціць’ > ’ашукваць, ілгаць’. Сюды ж: плятня ’хлусня, плёткі’ (Нас.; ТС), ’пляткарка’ (шчуч., Сл. ПЗБ; клец., Нар. лекс.), пляту́пня ’балбатуха’, пляту́н ’забаўнік, балбатун’ (Нас.), ’пляткар, хлус’ (капыл., Нар. словатв.; гор., Мат. Маг.; Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хадзя́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які ходзіць пехатой. Хадзячыя прадаўцы. // Такі, які можа рухацца, перамяшчацца на сваіх нагах. — А ў першы дзень [вайны] выпісалі ўсіх хадзячых хворых. Грахоўскі. Потым.. [Серада] паклікаў хадзячага параненага, і яны пачалі чытаць запісы ўдвух. Лупсякоў.

2. Шырокавядомы, агульнапрыняты. Хадзячыя фразы.

3. Разм. Які з’яўляецца жывым увасабленнем якіх‑н. якасцей. — Ды ты, таварыш, відаць, на апошніх жылах трымаешся, — з цёплай спагадай заўважыў кубанец. — Такі малады і дужы на выгляд, а выматаўся да апошняга. Давай памагу табе, гора хадзячае. Машара.

•••

Хадзячае сумленне — чалавек вялікай дабраты, чэснасці і справядлівасці.

Хадзячая энцыклапедыя гл. энцыклапедыя.

Хадзячы анекдот — пра чалавека, дзеянні, учынкі якога выходзяць за рамкі нормы, здаюцца дзівацкімі.

Хадзячы тэлеграф — той, хто распаўсюджвае якія‑н. чуткі, разносіць плёткі.

Хадзячыя мошчы — знясілены хваробай, схуднелы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)