Piger ipse sibi obstat

Лянівы сам сабе шкодзіць.

Ленивый сам себе вредит.

бел. Лень жуе чалавека, як іржа жалеза. Лень горш хваробы. Пачнеш ляніцца ‒ будзеш з торбай валачыцца. Ад ляноты чакай бядоты.

рус. Ленивой овце и своя шерсть тяжела. Проглотить-то хочется, да прожевать лень. Ленивой пряхе и для себя нет рубахи. «Лень, отвори дверь, сгоришь!» ‒ «Хоть сгорю, да не отворю». Долго спать ‒ долг наспать. Пролениться ‒ и хлеба лишиться. Прогуляешь ‒ так и воды похлебаешь.

фр. Au paresseux laboureur les rats mangent le meilleur (У ленивого хлебороба крысы съедают лучшее). Le renard qui dort la matinée n’a pas la gueule emplumée (У лисы, которая спит утром, морда не бывает в перьях).

англ. A lazy sheep thinks its wool heavy (Ленивой овце и своя шерсть тяжела).

нем. Faulheit/Trägheit ist der Schlüssel zur Armut (Лень/вялость ‒ ключ к бедности). Ein schlafender Fuchs fängt kein Huhn (Спящая лиса не поймает курицу).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Мазе́па1 ’плакса, размазня’ (Янк. 3.; нараўл., Мат. Гом.), мазёпа ’капрызніца’ (ТС). Утворана ад мазаць (гл.) пры дапамозе суфікса з экспрэсіяй асуджэння ‑еп‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 39). Сюды ж мазэпка, мазэпчык ’мурза, хлопчык або дзяўчынка з брудным тварам’ (Нас.), мазэпа ’неахайны, нязграбны’, ’страшыдла’ (Нас., Чач.), а таксама мазепа ’непрыгожая, шыракатварая, з вялікімі рысамі твару жанчына’ (Растарг.) і мазэпа ’хара, морда’ (Мал.).

Мазе́па2, мазэпа (зневаж.) ’разява, разявака’ (стаўбц., Жыв. сл., карэліц., З нар. сл.) — да мазаць ’рабіць промахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пса ’пагардлівая назва састарэлага’ (Нас., Гарэц.); ’сабачая морда’ (Бяльк.). Рус. смал. вы́пса ’лаянка’. Традыцыйна лічыцца літуанізмам; яшчэ Карскі (Белорусы, 128) параўноўваў з літ. vypsau, vypsóti ’стаяць або сядзець з насмешлівым выразам твару’. Урбуціс (Baltistica, 5 (1), 53) указвае і на зафіксаванае ў картатэцы (адзін раз) LKŽ vypsá ’мянушка чалавека’. У семантычных адносінах вельмі прывабліва звязаць гэта слова з выпсець (гл.); параўн., напр., думку аб сувязі рус. хрыч са ст.-рус. гричь ’сабака’ (Трубачоў, Происх., 27), але словаўтварэнне тлумачыць у гэтым выпадку цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́за1 ’мыса, морда жывёлы (каня, каровы, авечкі)’ (Мал., Дразд., Кліх, Булг.; навагр., Жыв. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), ’мордачка малой жывёлы’ (Сцяшк.), ’твар’ (лях., Сл. ПЗБ). Да мыса (гл.).

Мы́за2 ’сядзіба, хутар у Прыбалтыцы’, ’дача’, ’мястэчка’, ’маёнтак, вёска аднаго пана’ (ТСБМ; бых., маг., Яшк.). Яшчэ ст.-рус. мы́за ’сядзіба, хутар’ (XVI ст.). Узыходзіць да эст. mõiz, водск. mõiza ’маёнтак, двор, сядзіба’, ці ліўск. moiz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 23). У бел. мове праз рус. мы́за ’тс’ або лат. muīža — апошняе з ліўск. або эст. моў. Сюды ж мы́знік ’уладальнік, арандатар сядзібы’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pysk

м.

1. пыса, морда;

2. лыч;

3. пашча, зяпа;

stul pysk! — заткні зяпу!; змоўкні!;

jest mocny w ~u — спрытны на язык; языкаты;

daj ~a — давай пацалуемся; дай бусю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

твар, аблічча, фізіяномія; морда, мардасіна, абразіна, храпа, хара, лыч, рыла, пыса, мурло, чмыс (разм. зняваж.); лік (уст.); маска, партрэт (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Но́здра ’адтуліна ў носе’ (ТС), но́уздра, ны́здра ’тс’ (пін., Дразд.), ныздря́ ’тс’ (Бяльк.), ну͡оздры мн. (Бес.), но́здры ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’поры’ (лях., Сл. ПЗБ; іўеўск., Нар. словатв.), ноздры́ ’праходы для агню з печы ў горн’, укр. ніздря́, рус. ноздря́, польск., чэш., славац. nozdra, славен. nȏzdrva, серб.-харв. но̏здра, но̏здрва, макед., балг. ноздра. Прасл. *nozdri pl.; паводле Шаўра (ESSJ, пробны сшытак, 48), па прычыне рознага заканчэння форм nom. sg. у асобных славянскіх мовах, яны ўзніклі як другасныя; роднаснае літ. nasraĩ, дыял. nastraĩморда, ноздры’, с.-н.-ням. noster ’ноздра’. Рэканструкцыя прасл. *nozdьra (гл. Фасмер, 3, 81, з літ-рай) звязвае слова нос і драць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчына ’краіна Прусія’ (Варл.). Рус. пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́к ’немец’, дыял. пруц, укр. прус ’прусак’, ст.-рус. Прусы ’Прусія’, польск. prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус. prū́sis ’прус’, літ. prū́sas, лат. prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũsti ’мыць’, prusnàморда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́жка, ра́шка, ря́шка ’цэбар’; ’драўляная нізкая пасудзіна, у якой замешваюць есці свінням’ (докш., в.-дзв., трак., вільн., рас., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.), ’кубелец для сала’, ’вялікая міска, цэбар, у якім даюць есці свінням’ (Сцяшк. Сл., Бяльк.), ’банны посуд’ (Касп.), ’мерка для зерня, бульбы ў 1,5 пуда’ (ТС), ’начынне для памыяў’ (Бес.), ’цэбрык з адным вухам, перан. морда’ (ПСл), ’цэбар’, ’галава’ (Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом.), ст.-бел. ряжка (1690 г.), ражка (1550 г.), сюды таксама ра́жа ’кубел’ (Мат. Гом.), рус. дыял. ря́жка, ря́шка ’памыйны посуд, таз’, ’банная шайка, вядзерца, чарпак’, ра́жка ’рагатка’, ’невялікая скаба, якая злучае клёпкі бочкі пры надзяванні абручоў’, ’падстаўка ў выглядзе рагаткі, стойкі’, ’карыта для кармлення свіней’, укр. ряжа, ряжка ’чан’. Сцяцко (Сцяц. Нар., 93–94) лічыць памяншальна-ласкальным утварэннем ад ра́га ’ражка’, зафіксаванага беларускімі слоўнікамі 20‑х гадоў XX ст., якое, у сваю чаргу, з’яўляецца лексіка-семантычным утварэннем ад ра́га ’струменьчык вады’: раг‑ьк‑а > ражка. Няпэўна, хутчэй наадварот. Некаторыя тлумачаць слова як утварэнне ад рад1 (гл.), параўн. абруд узводзячы яго да *ob‑rǫdъ (Праабражэнскі, 2, 241; Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176; ЭССЯ, 29, 118). Фасмер (3, 537) лічыў такую этымалагізацыю недастаткова аргументаванай. Магчыма, мае сувязь з рэ́дкі, параўн. рус. ре́жа, ря́жа ’рыбалоўная сетка з рэдкім пляценнем’ (< *rědi̯a, гл. Фасмер, 3, 460), параўн. таксама ра́жанка (гл.). Значэнне ’шырокі твар, морда; вялікая галава’ хутчэй за ўсё, позняе запазычанне з рускай, параўн. ра́жесть ’прыгажосць’, ’паўната’, ’тлустасць’, ра́жий ’вялікі, буйны (пра рэчы, прадметы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́ло ср.

1. (у свиньи) лыч, род. лыча́ м., ры́ла, -ла ср.;

2. (лицо) груб., прост. ры́ла, -ла ср.;

кувши́нное ры́ло лісі́ная мо́рда;

вороти́ть ры́ло (от кого, от чего) адваро́чваць ры́ла (мо́рду) (ад каго, ад чаго);

ры́лом не вы́шел нос не даро́с;

ни у́ха ни ры́ла ні ву́ха ні ры́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)