О́глух (воглух) ’дурань’ (Шпіл.) да глухі (гл.). Значэнні ’глухі’, ’дурны’ звязаны паміж сабой (параўн. роднаснае літ. glùšas ’глухі’ і ’дурны’ (Атрэмбскі, LP, 1, 131; LP, 7, 313). Фармальна да *o‑gluš‑iti або з u̯‑пратэзай і ўстаўным o (Мартынаў, Этимология–1984, 129–130). Гл. ёлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адза́баль, адзабылі, адзаль ’сапраўды’ (Касп.), адзабль, адзабыл ’праўда (прыслоўе)’ (Карскі 2–3, 71, 73, віц.), адзабль ’ці праўда’ (Мат. Смал.), параўн. рус. сіб. забыль ’праўда, сапраўды’, адзабль, адзабыль, ад‑за‑бы‑ль да быць (гл.). Структура ад‑забыль эквівалентна са‑праўды (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адні́ны ’німфы ў Свіцязі’ (Мухл.) праз польск. undyna ’німфа’ з ням. Undine або непасрэдна з ням. Калі гэта так, новае запазычанне з характэрнай перастаноўкай зычных. Існуе таксама магчымасць іншага рашэння: з літ. vandẽnė ’німфа’ (Скарджус, 265). Апошняе да літ. vanduõ ’вада’ (гл. Фрэнкель, 1194) (Мартынаў, SlW, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАЛЕАЗААЛО́ГІЯ (ад палеа... + заалогія),

навука аб выкапнёвых жывёлах; раздзел палеанталогіі і заалогіі. Падзяляецца на П. беспазваночных (палеаэнтамалогія, палеамалакалогія і інш.) і П. пазваночных (палеаіхтыялогія, палеаарніталогія, палеатэрыялогія і інш.). Звязана з інш. біял. навукамі, гіст. геалогіяй, стратыграфіяй.

Рэшткі выкапнёвых жывёл вядомы са стараж. часоў. Шмат іх сабрана і апісана ў 16—18 ст. (Г.Агрыкала, франц. вучоны Б.​Палісі, дацкі — Н.​Стэна, англ. — Дж.​Хантэр і інш.). Як навука П. ўзнікла ў канцы 18 — пач. 19 ст. (заснавальнік П пазваночных — Ж.Кюўе, беспазваночных — Ж.Б.Ламарк) і развівалася працамі А.Д.Д’Арбіньі, швейц. вучонага Ж.Л.​Р.​Агасіса, італьян. — Дж.​Брокі, ням. — Р.​І.​Фішэра фон Вальдгайма і інш. У пасля-дарвінаўскі перыяд уклад у развіццё П. зрабілі Л.Дало, М.Ноймайр, Р.Оўэн, амер. вучоныя Дж.​Лейдзі, О.​Ч.​Марш, Э.​Коп, Г.​Ф.​Осбарн, ням. — К.​А.​Цытэль, рас. — Ю.А.Арлоў, У.А.Кавалеўскі, Б.С.Сакалоў, П.П.Сушкін, Л.П.Татарынаў, У.​П.​Амаліцкі, А.​А.​Барысяк, А.​В.​Мартынаў, С.​М.​Нікіцін, Дз.​У.​Обручаў, М.​В.​Паўлава, А.​П.​Паўлаў і інш.

На Беларусі П. развіваецца з 19 ст. Сістэм. даследаванні вядуцца з 1950-х г. у Бел. геолагаразведачным НДІ (да 1970 Геал. ін-т АН БССР), з 1970-х г. таксама ў Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі (А.В.Фурсенка, В.​С.​Акімец, В.​К.​Галубцоў, С.​Ф.​Зубовіч, П.​Ф.​Каліноўскі, С.​А.​Кручак, А.​М.​Матузка, В.​М.​Мотуз, У.​І.​Назараў, В.​І.​Пушкін, В.​В.​Шчаглова і інш.). Вывучаюцца выкапнёвыя прасцейшыя, ракападобныя, малюскі, насякомыя, млекакормячыя і інш., у больш чым 250 месцах выяўлены рэшткі стараж. насякомаедных, рукакрылых, зайцападобных, грызуноў, драпежных, хобатных, няпарна- і парнакапытных.

Літ.:

Палеонтология беспозвоночных. М., 1962;

Антрапаген Беларусі. Мн., 1971;

Калиновский П.Ф. Териофауна позднего антропогена и голоцена Белоруссии. Мн., 1983;

Яго ж. Падарожжа ў мінулае да «братоў нашых меншых». Мн., 1999.

т. 11, с. 544

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Каро́ўка-баго́ўка, каро́ўка‑муго́ўка, каро́ўка‑мудро́ўка. Розныя назвы божай кароўкі. Адмоўная матывацыя выкарыстання лексемы кароўка для назвы насякомага — яго рабое надкрылле. Божай яна называецца, бо не належыць чалавеку, як звычайная карова. Параўн. рус. дивий мед = божий мёд (Тапароў, Этнолингв. балто-слав. контакты, 1978, 136; Мартынаў, Язык., 49–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абамбе́рыць ’дрэнна пастрыгчы, як авечку’ (Янк. Мат., Цыхун, вусн. паведамл.). Ці не з літ. bámbaras ’густая воўна, нягоднік’? Дзеяслоў, магчыма, утварыўся ўжо на беларускай глебе ад назоўніка літоўскага паходжання, сляды якога не захаваліся. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 19. Іншая версія: ад *абалберыць да польск. balwierz ’цырульнік’ (Трубачоў, пісьмова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гла́тка ’аладка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. формы гэтага слова: ала́тка, агла́тка, гала́тка, гла́тка. Мяркуем, што гла́тка < гала́тка (з рэдукцыяй першага галоснага); гала́тка мае пратэтычнае г‑; з формы гла́тка атрымалася агла́тка дадаваннем пачатковага а‑ перад групай зычных ‑гл‑ (іначай мяркуе Мартынаў, ЭСБМ, 1, 73: агла́тка (Сцяшк.) — кантамінацыя аладка і глытаць ці гладкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клыка́ты (бу́ська) ’з доўгімі нагамі’ (Клім.). Да *клык ’нага’. У такім разе мы можам разглядаць апошняе як усходнеславянскую паралель да балг. кълка ’сцягно, ляжка’, макед. колк ’сцягно’, серб.-харв. ку̏к, славен. kolk ’тс’. Паўднёваславянская група лексем мае балтыйскія паралелі і перш за ўсё ст.-прус. culczi ’сцёгны’ (Мартынаў, Язык, 73–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клу́бень ’патоўшчаная мясістая частка сцябла, кораня’ (ТСБМ). Да клуб 2 (гл.). Словаўтварэнне з дапамогай суфікса ‑ьnь, які складаецца з ‑ьnъ (суфіксацыя прыметнікаў) і ‑jь. У гэтай камбінацыі ўтвараюцца назоўнікі ад прыметнікаў яшчэ ў балта-славянскі перыяд (параўн. літ. ‑in‑is, ‑in‑ys) (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 193; SP, 1, 138; Мартынаў, Дерив., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)