Карзі́на ’кашолка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Яруш.), ’кош з лазы’ (Нар. сл., Яшк.), карзінка ’кош’ (Мат. Маг.). Зыходзячы з формы і значэння лексемы корзаць (гл.), карзіна вытворнае ад корзаць: бел.корзаць ’плесці’, укр.корзити ’плесці, моршчыцца’. Магчыма, сюды ж рус.корза ’старая (= маршчыністая)’. Параўн. лат.kur̄za ’маршчына’ (Фасмер, 2, 327). Праз значэнне ’плесці’ корзаць звязана з карзіна. Адносіны ўсходнеславянскіх і латышскіх паралелей няясныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазінка1 ’павойнік суцэльналіты, Clematis integrifolia L.’ (гродз., Кіс.). Рэгіянальная назва, якая матывавана падабенствам да лазы ўласцівасцю віцца, згінацца. Тое ж маем і ў іншых мовах: серб.-харв.павит, балг.павит (ад viti sę ’тс’), паўд.-славац.svit, лат.mežviteni ’павойнік’.
Ла́зінка2 ’загнет’ (Мат. Гом.), рус.лазина ’ўваход, праход, пралаз’. Да лаз (гл.). Аб суфіксе ‑інка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
та́лька
1. Зараснік лазы Salix rosmarinifolia L. (Рэч.).
2. Гліна, якая ўжываецца пры вырабе валенкаў (Гродз.), мінерал тальк сілікат магнію (БРС).
□в. Талька Пух.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ДУ́ДКА,
агульная назва нар. духавых муз. інструментаў флейтавага тыпу на Беларусі, Украіне, у Расіі. Падобныя інструменты вядомы з глыбокай старажытнасці ў многіх народаў свету пад рознымі назвамі. Мае выгляд трубкі даўж. 20—30 см з адной свістковай і 5—8 (найчасцей 6) бакавымі ігравымі адтулінамі; у верхні канец трубкі ўстаўлена свістковае прыстасаванне. Бываюць Д. даўж. да 100 см без бакавых адтулін. Вырабляюцца са ствалоў дрэў розных парод (хвоя, клён, крушына, арэшнік і інш.), кары вярбы і лазы, у апошні час з алюмінію. Маюць мяккі, пяшчотны гук разнастайнай афарбоўкі і сілы ў розных рэгістрах, значныя кантыленныя і тэхн. магчымасці.
На тэр. Беларусі Д. вядома з 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. (паводле даных археал. раскопак і літ. помнікаў). У этнагр. працах 19—1-й пал. 20 ст. адзначана выкарыстанне Д. ў некат. каляндарна-земляробчых і сямейных абрадах, на гулянках і бяседах. Пра Д. складзены загадкі, казкі, песні; у прафес. паэзіі яна побач з інш.нар. інструментамі выступае як сімвал паэт. душы народа («Мая дужа» Ф.Багушэвіча). У наш час сустракаецца на ўсёй тэр. Беларусі, на ёй іграюць нар. музыканты, Д. ўведзена ў многія прафес. і самадз. творчыя калектывы, ансамблі і аркестры. Навучанне ігры на Д. існуе ў Бел. ун-це культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
і́ўнае Месца на заліўным лузе, якое мае многа зарасніку лазы, вярбы, вербалозу, івы (Слаўг.).
□ ур. Іўнае (заліўны луг) і воз. Іўнае каля в. Крамянка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Прызьмо́, прызмо́ (pryzmó), пры́змо, пры́зма ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна; вяроўка, скручаная з лазы, для замацавання дэталяў сахі; лазовы калач, (вяровачная) прывязка, якою прывязваюць ярмо да рагача (аглабель); прут, які засоўваюць у ярмо’ (Байк. і Некр.; парыц., Некр.; Маш.; смаляв., бялын., Янк. 1; ДАБМ, ПСл, Скарбы; бераст., ЛА, 2). Аддзеяслоўны назоўнік ад прывяза́ць са стратай пачатковага складу кораня: прывяза́ць > пры(вя)зьмо́ > прызьмо́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пічы́й, нічые ’адростак новага пяра пасля лінькі’ (стаўб., ЛА, 1). Утвораны пры дапамозе суф. -ьш < прасл. *-*уь ад прасл.*рісь. параўн. карэліц.пыч ’верхняя частка парастка’ (З нар. сл.), балг.пич ’атожылак у дрэваў і вінаграднай лазы’, балг. еленск. пич ’бакавая галінка сцябла памідораў’, пнч ’атожылкі ў вінаградзе, тытуні’, славен.plč ’вугал печы’, якія з *pičiti / pičati < pikati ’калоць’, ’тырчаць, вытыркацца’ (Гарачава, Этимология–1978, 107–108).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ракі́тнік Зараснік ніцай лазы Salix rosmarinifolia L., якая расце на пясчаных берагах рэк (БРС) або вербалозу Salix pentandra L. (БРС).
□ ур. Ракі́тнікі (луг) каля в. Гіжэнка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Плятня́1 ’лазіва, прыстасаванне для лазання на дрэва з мэтай выдзёўбвання борці і паднімання калоды’ (Нікан.), ’сплецены з лазы гуж для звязвання плытоў’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўн. польск.płatnica ’ліна, вяроўка, перавясла, сплеценыя з канапель і саломы’; рус.плеть ’лазіва ў бортніка’. Да плесці (гл.).
Плятня́2 ’маток зблытапых нітак’ (маст., Сл. ПЗБ), ’калонія, сукупнасць (грыбоў)’ (даўг., Сл. ПЗБ). Да сплятацца, плесці (гл.).
Плятня́3 ’хлусня, плёткі’ (Нас., ТС). Гл. плятаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБЁР (Castor fiber),
млекакормячая жывёла атр. грызуноў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы, дзе жыве другі від — бабёр канадскі. На Беларусі трапляецца амаль усюды. Ахоўваецца. Трымаецца старыцаў, рэк з павольным цячэннем, азёраў з багатай прыбярэжнай расліннасцю.
Даўж. цела каля 100 см, хваста да 34 см, маса да 30 кг. Тулава тоўстае, масіўнае, ногі кароткія, пяціпальцыя, заднія з плавальнымі перапонкамі. Хвост пляскаты (шыр. да 15 см), укрыты буйнымі рагавымі шчыткамі. Поўсць густая, шаўкавістая, з доўгімі восцевымі валасамі і густым пухам. Жыве сем’ямі. Добра плавае і нырае. Рые норы, будуе хаткі, запруды. Корміцца карэнішчамі травяністых раслін, карой і маладымі галінкамі лазы, асіны і інш. Нараджае 1—5 бабранят. Каштоўны: выкарыстоўваецца футра і бабровы струмень.
У мінулым важны аб’ект палявання, абмену і гандлю на Беларусі. Косці бабра выяўлены пры раскопках гарадзішчаў 6—12 ст. на тэр. рэспублікі і сумежных раёнаў Смаленшчыны. Вядомы граматы 14—16 ст., выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з бабровымі гонамі (месцы адлову бабра) каля Полацка, Маладзечна, в. Трасцянец (Мінскі р-н), Слуцка і інш. За карыстанне гонамі насельніцтва плаціла падаткі. Статут ВКЛ 1588 забараніў лавіць баброў у чужых уладаннях, трывожыць у месцах пасялення, весці ворыва, высечку кустоў, сенакос паблізу бабровых гнёздаў. Наглядам за бабровымі гонамі і іх аховай займалася спец. катэгорыя сялян-слуг (гл.Баброўнікі). У 18 ст. бабёр — звычайны звер толькі на Бярэзіне, Прыпяці, Піне, Ясельдзе, Свіслачы. На пач. 20 ст. бабёр амаль знік, невял. паселішчы засталіся толькі ў маладаступных для чалавека мясцінах на Бярэзіне, Сажы і Нёмане. Для аднаўлення і павелічэння запасаў у 1925 створаны Бярэзінскі запаведнік.