vt збіра́ць (плады, бульбу і г.д.); перабіра́ць (гарох)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
магчы́несов., в разн. знач. мочь;
ён до́ўга не мог засну́ць — он до́лго не мог усну́ть;
не магу́ паска́рдзіцца — не могу́ пожа́ловаться;
што тут магло́ зда́рыцца? — что здесь могло́ случи́ться?;
◊ усё мо́жа быць — всё мо́жет быть;
быць не мо́жа! — быть не мо́жет!;
не магу́ пахвалі́цца — не могу́ похва́статься;
і гаво́ркі не мо́жа быць — и разгово́ра быть не мо́жет
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
варо́чацца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак.да вярнуцца 1.
варо́чацца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Паварочвацца, пераварочвацца з боку на бок. Доўга не мог [Мікіта] заснуць, усёварочаўся з боку на бок, скідаючы з сябе коўдру.Галавач.//Разм. Рухацца, варушыцца. Тыя, хто ведаў, што ў зале вось-вось павінна паявіцца дэлегацыя сялян, неспакойна варочаліся, аглядаліся і гэтым парушалі цішыню.Барашка.
2. Круціцца, вярцецца. Магчыма, там грыміць пярун? Ці дзе варочаюцца жорны?Дубоўка.Хвалі злосна штурхалі нязграбную лодку, яна цяжка варочалася на адным месцы, увесь час памыкаючыся стаць бокам пад вецер.Зарэцкі.
3. Хіліцца, нахіляцца на бок. Марцін ішоў з аднаго боку, Гілёрык — з другога і дзяржалі вулей, каб ён не варочаўся.Колас.
4.Зал.да варочаць 2 (у 1–3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Цяжка дыхаючы, пераважна носам, утвараць гукі з прысвістам. [Пракоп] моцна соп носам, аддаючыся сузіранню свайго жыцця.Колас.Ціха сапуць, сплючы, дзеці, і рэдка-рэдка ціхенька сакатне пад печчу курачка, паварушыцца там і змоўкне.Гарэцкі.Іван сапе, чырванее і, злаўчыўшыся, дае па шапцы Ваську.Лынькоў./Разм. Пра з’явы прыроды. Рака па скалах хвалямі грукоча, Узмыленая, ярасна сапе.Панчанка.Калядная ночка ўвесь свет пакрывае, Па белай ад снегу зямельцы снуе; Мяцеліца ў полі сапе, завывае, Свіст еіхраў спакойна заснуць не дае.Купала.//перан. Працуючы, пыхкаць, утвараць гукі з прысвістам (пра машыны, механізмы і пад.). Цягнік пыхкае параю і сапе.Скрыган.Сапуць мяхі ля горна.Зарыцкі.
2.Разм. Дзьмуць у што‑н. (звычайна пра дудку, жалейку). Сапці ў дудку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлу́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыводзіць да адурэння, пазбаўляе здольнасці ўспрымаць, разумець што‑н. Тлумная работа. □ Кастусь стаміўся ад гаворак, ад тлумнай духаты, а таму з асалодай дыхаў свежым начным паветрам.Гаўрылкін.// Пазбаўлены здольнасці ўспрымаць, разумець што‑н. Юра пакруціў цяжкай, тлумнай ад катаванняў галавой і працадзіў скрозь зубы: — Ні слова... Ні слова...Бураўкін.// Незразумелы, небяспечны. Чаго яму [Хрысцюку] лезці ў гэтыя тлумныя справы! Зачэпіш яшчэ каго — бяды на сябе паклічаш.Дуброўскі.
2. Шумны, гаманлівы, неспакойны. Дасціпныя і праз меру адданыя канвойнікі наводзілі парадак у .. тлумным і стракатым натоўпе.Колас.У вагоне я доўга не мог заснуць — ці не таму, што нарэшце вырваўся з тлумнага горада, еду далей ад рэдакцыйнага клопату і дробных жыццёвых турбот, што буду, хоць і не надта доўга, вольны.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sleep
[sli:p]1.
v.i. slept
1) спаць
He cannot sleep — Яму́ ня сьпі́цца
2) дава́ць начле́г
A hotel that sleeps 500 people — Гатэ́ль, які дае́ начле́г пяціста́м асо́бам
2.
n.
1) сон сну m.
to go to sleep — засну́ць
to get a sleep — паспа́ць
to put to sleep —
а) пакла́сьці спаць (дзіця́)
б) усыпля́ць (жывёлу)
eyes heavy with sleep — заспа́ныя во́чы
2) сьпя́чка f.
•
- last sleep
- sleep away
- sleep in
- sleep like a log
- sleep off
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
змо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змоўк, ‑ла; зак.
1. Перастаць раздавацца, сціхнуць (пра гукі). Песня змоўкла. □ Змоўкла музыка ў гарадскім парку.Хадкевіч.Гоман працы змоўк у полі, Сціхлі гукі за ракой.Гілевіч.
2. Перастаць гаварыць, крычаць, пець і пад.; замоўкнуць, заціхнуць. Мікіта Мінавіч на хвіліну змоўк і зноў абвёў усіх спакойным поглядам.Кулакоўскі.Недзе далёка зноў закукавала зязюля і адразу змоўкла.В. Вольскі./ Пра музычны інструмент, радыё, тэлефон і пад. Ужо і радыё змоўкла, але сама [Маша] ніяк не магла заснуць.Гроднеў.// Спыніць стральбу (пра агнястрэльную зброю). Кулямёт змоўк. □ Самаходка тым часам змоўкла, затое ротныя мінамёты пачалі біць раз-поразу.Кулакоўскі.// Перастаць напаўняцца гукамі, гоманам і пад. Неяк нечакана змоўкла вёска, не чуваць было ні галасоў, ні шуму машын.Шамякін.Не інакш, як перад наступленнем Змоўкла франтавая паласа.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Разм. Тое, што і забыць (у 1 знач.). Забыўся прозвішча таварыша. □ Манг зноў захапіўся працай і забыўся на голад.Маўр.Пацешыўшыся з генерала, Ігнась ужо забыўся пра гэта здарэнне.Мурашка.Ад акна несла холадам, тут хадзіў вецер, — нехта забыўся зачыніць фортку.Адамчык.
2.што. Разм. Тое, што і забыць (у 2 знач.). Забыцца дома кнігу.
3. Не ўтрымацца, не захавацца ў памяці. Многае пасля інстытута забылася, і цяпер працаваць у школе Наташы было нялёгка.Васілевіч.Ніколі не забудзецца маленькі чэх Урбанэк з кветкамі, які прыйшоў разам з маткаю пакланіцца загінуўшым.Мележ.
4. Адысці ў думках ад рэчаіснасці; перастаць думаць пра тое, што хвалюе. Пасля баец сціх і забыўся. Клопат яго знік, боль крыху прыціх, але нейкія ўнутраныя пакуты працягваліся.Быкаў.
•••
Забыцца сном (у сне) — заснуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Бачыць сон (сны), бачыць у сне. — Я цябе сніла, мама. Не адзін раз, а многа!Брыль.Людзі былі ў тым стане зморанасці, калі чалавек можа заснуць ідучы ці зусім паваліцца ў гразь і праз хвіліну сніць, што ляжыць у мяккім ложку.Шамякін.Бо хто калі сніў, ды і хто калі думаў, Што буду я вольны, што буду шчаслівы.Купала./уперан.ужыв.Прасторы бязмежныя спяць аб вясне...Куляшоў.Надакучыла ноччу марознаю Вішням сніць аб далёкай вясне.Лойка.
2.перан. Марыць аб чым‑н., спадзявацца на што‑н. Мільгаюць мошкі і стракозы, А ты [Сымон] сядзі ды мары сні.Колас.
•••
І не сніў (сніла) — і не думаў (думала) пра што‑н. Дзень у дзень Я ў полі Працаваў сяўбою. І не сніў ніколі Стрэцца тут з табою.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Скруціцца ў клубок, у кальцо. Змяя звілася ў клубок. □ Лопнула струна, у абаранак звілася.Кандрусевіч.
2. Скурчыўшыся, легчы, паваліцца (ад удару, болю і пад.). — Максім як пальнуў, гэты афіцэрык так і звіўся.Грахоўскі.— Пайшоў ляж, каб ты здох! — прашыпеў [Ціток] і, падбегшы, выцяў сабаку нагою. Той яўкнуў і звіўся пад ложкам.Лобан.// Скруціўшыся, легчы, заснуць (ад стомы, ап’янення і пад.). Я пачаў аднеквацца: маўляў, хлопцы, вы піце, вы ж з холаду. Зноў жа такі арганізм мой знясілены, і калі я столькі вып’ю, дык і саўюся.Сабаленка.— А Лёнька ўжо звіўся, спіць? — вешаючы кажух і шапку на цвіку ў парозе, паглядзеў .. [бацька] у бок Лёнькавага ложка.Васілевіч.
3. Пераплесціся, сплесціся паміж сабой. Па баках дарогі.. стройна звіўся беразняк.Машара.Макар насупіўся, на лбе вяровачкамі збіліся складкі.Дуброўскі.
4. Сесці роем (пра пчол). Рой, як толькі даляцеў да першага дрэва калгаснага саду, так і звіўся на галінцы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)