заляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што.

1. Запоўніць, замазаць чым‑н. вязкім, ліпкім. Парабкі колькі разоў спрабавалі заляпіць гэтыя бліскучыя літары, але гліна ад ветру трэскаецца і асыпаецца. Бажко. // Закрыць, заклеіць чым‑н. Заляпіць разбітую шыбу паперай. // Разм. Закрыць, закласці чым‑н. Дранкай заляпіў [Сузон] страху на хаце. Галавач. // Наклейваючы што‑н., пакрыць паверхню чаго‑н. Заляпіць усю сцяну афішамі.

2. Абляпіць, пакрыць сабой паверхню чаго‑н. Пакуль Забраліся, снег заляпіў, выбеліў цалкам постаці Прыстрома і Дзераша. Шынклер.

3. і без дап. Разм. Моцна ўдарыць, нанесці ўдар. Заляпіць аплявуху. Заляпіць у вуха.

4. Разм. Рэзка, рашуча зрабіць што‑н.; уляпіць (у 2 знач.). Заляпіць вымову. Заляпіць двойку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплю́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Прыкрыцца павекамі, зажмурыцца (пра вочы). [Волечка] зноў цяжка дыхала, твар яе яшчэ больш гарэў і вочы заплюшчыліся. Чорны.

2. Закрыць свае вочы; зажмурыцца. Хлопцы ступілі з сянец у хату і заплюшчыліся пасля цемры. Паўлаў. Ларысе святло .. разанула па вачах, і яна таксама заплюшчылася. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашмаргну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́ і зашмо́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нем, ‑неце; зак., што.

1. Зацягнуць, завесіць (шторы, шырму і пад.). // Перасунуўшы па ўцягнутай вяроўцы, завязцы, зацягнуць, закрыць. Зашмаргнуць кісет. Зашмаргнуць рукзак.

2. Зацягнуць, сцягнуць, зрабіць тугім (вузел, пятлю). Адным махам [Віця] спрытна зашмаргнуў пятлю на шыі звярка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак.

1. што. Згарнуць у адно месца, загрэбці.

З. жар.

2. што. Прыкрыць зверху (пяском, лісцем і пад.).

З. зямлёй.

3. каго-што. Ахінуць, закруціць у што-н.

З. хлеб у сурвэтку.

З. дзіця ў коўдру.

4. што. Закрыць (кнігу, сшытак і пад.).

З. канспект.

5. што. Загнуць, адвярнуць край адзення, тканіны і пад.

З. крысо шыняля.

|| незак. заго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Пхнуўшы, уціснуць, засунуць што‑н., упіхнуць каго‑н. куды‑н. Фішар з падкрэсленай абыякавасцю запхнуў за пазуху кніжку. Быкаў. Арыштаваных запхнулі ў машыны. Няхай.

2. Заткнуць рот, закрыць якую‑н. адтуліну. [Грэт] пачала вырывацца, плакаць, крычаць, але ёй запхнулі рот. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымкну́цьзакрыць, зачыніць няпоўнасцю; прысунуцца блізка, шчыльна да чаго-небудзь; стаць прыхільнікам, удзельнікам у якой-небудзь справе’ (ТСБМ), ’замкнуць ненадоўга’, прымкну́ты ’тс’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ), прымукну́ць, прымыкну́ць ’замкнуць ненадзейна’, прыму́кваць ’прымацоўваць’ (ТС); сюды ж з развіццём значэння ’далучыцца’ зваротнае прымкну́цца ’ўзяцца шчыра (за работу)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да рэдкага мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’, мкну́цца ’крануцца з месца; ударыцца; паткнуцца’ (Нас.), гл. мкаць. Усходнеславянскае ўтварэнне, параўн. рус. примкну́ть ’далучыцца’, дыял. примкну́ться ’далучыцца’, ’налегчы (на вёслы)’, укр. примкну́ти ’прычыніць, зачыніць няпоўнасцю; стаць прыхільнікам, паслядоўнікам чаго-, каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тушкава́ць1 ‘тушыць мяса, гародніну, бабку на малым агні ў закрытым посудзе’ (Растарг., Рэг. сл. Віц.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), тушкова́ць ‘тс’ (ТС). Укр. тушкува́ти ‘тс’. Генетычна звязана з прасл. *tušiti ‘гасіць’ (Праабражэнскі, 2, 23; Скок, 3, 528; ЕСУМ, 5, 689) і ўтварылася шляхам далучэння да асновы памяншальнага суфікса ‑ка і *‑ov‑a‑ti. Сюды ж тушко́ваны ‘тушаны’ (ТС, Растарг.).

Тушкава́ць2 ‘ухутваць (дзіцё, старога)’ (Растарг.). Укр. тушкува́ти ‘хутаць, захінаць’, зату́шкатизакрыць’, якое, паводле ЕСУМ (5, 689), звязана з туши́ти ‘гасіць’. Дакладней, відаць, ‘закрываць, захінаць’, пераноснае да тушы́ць2, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закруці́ць¹, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак.

1. што. Круцячы, завіць, загнуць, заламаць або завязаць чым-н.

З. вусы.

З. рукі.

2. што. Абматаць вакол чаго-н.

З. хустку на галаву.

3. каго-што. Загарнуць у што-н., абматаць чым-н.

З. дзіця ў коўдру.

4. што. Круцячы, зашрубаваць, закрыць.

З. гайку.

З. кран.

Закруціць галаву каму (разм., неадабр.) — моцна захапіць, пазбавіўшы здольнасці цвяроза разважаць.

З. галаву дзяўчыне.

|| незак. закру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bury

[ˈberi]

v.t. -ied, -ying

1) хава́ць (паме́рлага)

2) прыкрыва́ць, хава́ць; зако́пваць, зако́пваць

to bury one's face in one’s hands — закры́ць твар рука́мі

3) Figur. зако́пвацца, зарыва́цца

to bury oneself in studies — закапа́цца ў вучо́бе

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

укры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

1. Закрыць з усіх бакоў.

У. машыну брызентам.

2. Запоўніць, засеяць чым-н. па паверхні, распаўсюдзіцца па ёй.

Цвіль укрыла сцены.

Чырвань укрыла шчокі.

3. Схаваць, засцерагчы ад каго-, чаго-н.

Ноч укрыла партызан ад ворага.

У. злачынца.

У. маёмасць ад аблажэння падаткам (перан.: утаіць).

|| незак. укрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. укры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; незак. укрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. укрыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)