закры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. каго-што. Накрыць, прыкрыць чым-н.

З. коўдрай.

З. твар рукамі.

2. што. Скласці, самкнуць што-н. раскрытае.

З. парасон.

З. кнігу.

З. вочы.

3. што. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.), спыніць доступ куды-н.

З. уваход.

З. граніцу.

4. што. Спыніць, пакласці канец правядзенню, дзеянню, дзейнасці чаго-н.

З. сход.

З. прадпрыемства.

З. гандаль.

|| незак. закрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. закры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца (да 1 і 4 знач.); незак. закрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. закрыццё, -я́, н. (да 3 і 4 знач.).

З. сезона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закры́ю закры́ем
2-я ас. закры́еш закры́еце
3-я ас. закры́е закры́юць
Прошлы час
м. закры́ў закры́лі
ж. закры́ла
н. закры́ла
Загадны лад
2-я ас. закры́й закры́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час закры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закры́ць сов.

1. в разн. знач. закры́ть; (занавес, штору и т.п. — ещё) задёрнуть;

з. дзіця́ ко́ўдрай — закры́ть ребёнка одея́лом;

з. засло́ну — закры́ть (задёрнуть) за́навес;

з. сход — закры́ть собра́ние;

з. сезо́н — закры́ть сезо́н;

хма́ры ~ры́лі ме́сяц — ту́чи закры́ли луну́;

з. прадпрые́мства — закры́ть предприя́тие;

2. с.-х. заде́лать;

з. раху́нак — закры́ть счёт;

з. рот — (каму) закры́ть рот (кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Накрыць, прыкрыць чым‑н. Закрыць твар рукамі. □ [Тварыцкі] зямлю зноў засыпаў, укапаў камень, усё, як і было. Закрыў зверху перацёртай саломай. Чорны.

2. Засланіць сабой, зрабіць нябачным. Хмары закрылі неба. Туман закрыў зямлю. □ Агеньчыка ззаду не было — патух ці закрыла мітуслівая заслона завірухі. Мележ.

3. Скласці што‑н. раскрытае, разгорнутае. Закрыць кнігу. // Самкнуць (пра вочы, рот). Закрыць вочы. Закрыць рот.

4. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.). Закрыць сваім целам амбразуру дота. □ Мурашкі залазяць у схоў сутарэння І ходы ў мурашнік закрылі. Колас. // Спыніць доступ куды‑н. Закрыць дарогу ў горад. Закрыць граніцу.

5. Спыніць работу, дзейнасць, існаванне (установы, прадпрыемства і пад.). Закрыць школу. Закрыць выстаўку. Закрыць газету. Закрыць прадпрыемства. // Скончыць (сход, нараду і пад.). Закрыць сход. Закрыць нараду. Закрыць пасяджэнне.

•••

Закрыць ведамасць — тое, што і закрыць рахунак (у «в» знач.).

Закрыць рахунак — а) пра ўкладчыка: поўнасцю забраць свой уклад з банка; б) пра банк: спыніць выдачу грошай па рахунку; в) закончыць рахунак за які‑н. перыяд, падвесці канчатковы вынік.

Закрыць вочы на што — знарок не заўважыць, пакінуць без увагі.

Закрыць лавачку — спыніць якую‑н. справу, работу, не давёўшы да канца.

Закрыць рот каму — пазбавіць каго‑н. магчымасці выказаць сваю думку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зареше́тить сов. закры́ць кра́тамі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закрыццё ср. закры́тие; см. закры́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́кратаваць

закрыць кратамі што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́кратую вы́кратуем
2-я ас. вы́кратуеш вы́кратуеце
3-я ас. вы́кратуе вы́кратуюць
Прошлы час
м. вы́кратаваў вы́кратавалі
ж. вы́кратавала
н. вы́кратавала
Загадны лад
2-я ас. вы́кратуй вы́кратуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́кратаваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замаскава́ць

закрыць, захінуць каго-небудзь, што-небудзь, каб зрабіць непрыметным’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замаску́ю замаску́ем
2-я ас. замаску́еш замаску́еце
3-я ас. замаску́е замаску́юць
Прошлы час
м. замаскава́ў замаскава́лі
ж. замаскава́ла
н. замаскава́ла
Загадны лад
2-я ас. замаску́й замаску́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час замаскава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

захля́пнуць

закрыць што-небудзь (кнігу, папку і г. д.); растаць (пра дарогі)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захля́пну захля́пнем
2-я ас. захля́пнеш захля́пнеце
3-я ас. захля́пне захля́пнуць
Прошлы час
м. захля́пнуў захля́пнулі
ж. захля́пнула
н. захля́пнула
Загадны лад
2-я ас. захля́пні захля́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час захля́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і пазашчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закрыць на зашчэпку, кручок усё, многае.

П. дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)