durch=

1. аддз. прыстаўка, указвае на скрозь, праз што-н. або на заканчэнне дзеяння: drchfahren праязджа́ць

2. неаддз. прыстаўка, паказвае на рух праз што-н. або на ўсебаковасць, дбайнасць зробленага дзеяння: durchlben перажы́ць (які-н. час)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Талачы́ць ’выконваць талакою працу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.)’, ’святкаваць заканчэнне працы’, ’таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву)’ (ТСБМ), ’таптаць пасевы, траву’ (Некр. і Байк., Шат., Растарг.), ’збіваць, таптаць, мяць, ламаць нагамі (пасевы хлеба, гародніну, сенакос)’ (Нас.), талачы́ць, тало́чыць ’удзельнічаць у супольнай працы’ (Сл. ПЗБ), талачы́цца ’важдацца’ (Жд. 2); сюды ж талачня́ ’цісканіна, таўкатня’ (Ласт.), тало́ча ’тс’ (Сцяшк. Сл.), талачэ́ча ’таўкатня, бязладдзе’ (Адм.). Параўн. укр. толо́чити ’мяць, таптаць (пасевы, расліны); цягнуць, валачы’, рус. толочи́ть ’вытоптваць траву, пасевы’, польск. tłoczyć ’ціснуць; прыгнятаць, гнясці; таптаць’, ’пакідаць адлогам (поле)’, славац. tlačiť ’набіваць, напіхваць’, чэш. tlačiti ’ціснуць, піхаць, прыгнятаць’, в.-луж. tłóčič ’ціснуць, гнясці’, н.-луж. tłocyś ’таптаць, ціснуць’, серб.-харв. тла̏чити ’ціснуць; таптаць; прыціскаць, гнясці’, славен. tlačiti ’тс’, ст.-слав. тлачити ’біць, таўчы, прыгнятаць’. Прасл. *tolčiti ’ціснуць, гнясці, прыціскаць’ — шматкратны дзеяслоў ад прасл. *telkti ’біць, таўчы, гнясці’ або ўтварэнне ад назоўніка *tolkъ (гл. толак), гл. Борысь, 634; паводак Шустара–Шэўца (1509), каўзатыў ад *telkti (гл. таўчы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ufać

незак.

1. верыць каму, у што; давяраць каму;

ufać że ... — верыць, што...;

2. w co спадзявацца, разлічваць на што;

ufać w pomyślny koniec wojny — спадзявацца (разлічваць) на паспяховае заканчэнне вайны;

ufać we własne siły — спадзявацца на свае сілы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛЕ́ТАПІСЫ БЕЛАРУ́СКІЯ.

Складаліся на землях Беларусі ў эпоху феадалізму на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. У 16—18 ст. называліся пераважна хронікамі. Паводле зместу і агульнага характару падзяляюцца на дзярж. і мясцовыя, хоць рэзкай мяжы паміж імі няма. У Беларусі летапісы пачалі складацца ў 12—14 ст., аднак тэксты ранніх летапісаў не зберагліся. Першым складзеным на бел. землях летапісным творам быў, відаць, Полацкі летапіс. Гіст. запісы вяліся таксама ў Пінску (канец 13 ст.), Слуцку (15 ст.) і інш. гарадах Беларусі. Ва ўрыўках у складзе рус. і бел. летапісных зводаў і кампіляцый дайшоў Смаленскі летапіс 14 — пач. 15 ст. У Смаленску ў канцы 15 ст. перапісаны Аўрамкі летапіс і, магчыма, Радзівілаўскі летапіс. На падставе зводу, блізкага да летапісу Аўрамкі, каля 1500 складзена летапісная кампіляцыя, якая трапіла ў Супрасль, дзе папоўнена гіст. запісамі па гісторыі Валынскай зямлі канца 15 ст., апавяданнем пра Аршанскую бітву 1514 і «Пахвалой гетману Канстанціну Астрожскаму» (гл. Валынскі кароткі летапіс). У 15—16 ст. пад уплывам новых гіст. умоў (заканчэнне этнічнай кансалідацыі і паліт. цэнтралізацыі бел. зямель) характар летапісання Беларусі істотна змяніўся, мясц. летапісы заняпалі, узніклі агульнадзярж. летапісы беларуска-літоўскія, якія складаліся на бел. мове пераважна бел. летапісцамі. У 16 ст. бел.-літ. летапісы страцілі агульнарус. характар. У іх узмацніліся ідэі агульнадзярж. патрыятызму, гісторыя ВКЛ стала падавацца не як частка і працяг гісторыі Русі, а як асобная і самацэнная з’ява. Новы этап у гісторыі бел. летапісання пачаўся ў 17 ст. У выніку глыбокіх унутр. змен у культ.-гіст. і духоўным жыцці бел. народа адбывалася ідэйна-маст. эвалюцыя і трансфармацыя жанру гіст.-дакумент. прозы Беларусі, яго дэмакратызацыя. Замест параўнальна аднародных у жанрава-стылявым плане агульнадзярж. хронік узніклі новыя жанры — мясц. летапісы, дыярыушы (дзённікі) і хранографы, звязаныя з традыцыямі летапіснага жанру папярэдняга перыяду. Найб. выдатныя творы мясц. летапісання Беларусі 17—18 ст.: Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка (месцамі нагадвае гіст. аповесць-дзённік горада), Віцебскі летапіс (гіст.-дакументальная крыніца, напісаная па-польску).

Прыярытэт адкрыцця і навук. вывучэння Л.б. належыць І.Даніловічу, які ўпершыню апублікаваў (у 1823—24) тэкст Бел.-літ. летапісу 1446 паводле Супрасльскага спісу і шэраг артыкулаў. У часы Рас. імперыі Л.б. даследавалі С.​Смолька, Ф.​Сушыцкі, І.​А.​Ціхаміраў, А.​А.​Шахматаў, Я.​Якубоўскі і інш. Летапісы вывучалі і вывучаюць бел. (М.​М.​Улашчык, В.​А.​Чамярыцкі), літ. (М.​Ючас) і інш. даследчыкі. Захавалася каля 50 спісаў Л.б., большасць з якіх зберагаецца ў Маскве і С.-Пецярбургу.

Публ.:

Полное собрание русских летописей. Т. 17. СПб., 1907;

Т. 32. М., 1975;

Т. 35. М., 1980;

Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997.

Літ.:

Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літ. гісторыя першых зводаў. Мн., 1969;

История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977;

Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.

В.​А.​Чамярыцкі.

т. 9, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лады́га1, лады́ґа, лады́жка ’сцябло расліны’, ’сцябло дудкаватай расліны’, ’сцябло агуркоў без лісцяў’, ’ліст бурака са сцяблом’, ’кветканоснае сцябло цыбулі’ (Жд. 2, Нас., Сл. паўн.-зах.), польск., ст.-польск. łodyga ’сцябло расліны’, ’галоўка з насеннем’, ’сцябло капусных раслін’ (чэш. і славац. lodyha запазычаны з польск.Махэк₂, 338). Паводле пашырэння лексемы ладыга можна дапусціць яе паходжанне з польскай мовы. Слаўскі (5, 137) мяркуе, што гэта паўн.-слав. лексема oldyga, якая мае той жа корань, што і прасл. oldi/oldy ’лодка’, звязанае з і.-е. *aldh‑ ’выдзеўбаны ствол дрэва, лодка-чайка’. Сюды ж светлаг. лады́га ’вялікі, дарослы хлопец’ і ўкр. лади́га ’луста, акрайчык хлеба’ (семантычныя пераносы паводле падабенства).

Лады́га2 ’нага ад калена да пяты’, ’галёнка’, лады́жка ’тс’ (Нас.). Укр. сулдыга (< sǫ‑lodyga — гл. Міклашыч, Vergl. gr., 2, 285) ’нага ад калена да пяты’, рус. лоды́газаканчэнне галёнкі’, ’шчыкалатка’, ’косць нагі’, ’бабкі’, ’вялікая стана нагі’, ’падваконнік’, ст.-рус. ’падножжа калоны’ (з XII ст.), ’косць для гульні’. Да лады́га1. Названа паводле падабенства касцей канечнасцей да ствала, сцябла (Слаўскі, 5, 137), параўн. таксама літ. káulas ’косць’ — лац. caulis ’сцябло расліны’, ’рагавы стрыжань птушынага пяра’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

upływ, ~u

м.

1. сцяканне; выцяканне;

upływ krwi — страта крыві;

2. заканчэнне;

po ~ie pewnego czasu — праз некаторы час;

po ~ie godziny (miesiąca) — праз гадзіну (месяц);

przed ~em roku — раней, чым праз год; перш чым міне год;

z ~em lat — з цягам часу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ляда́шты ’дрэнны, нягодны, гадкі; худы, слабы; той, каму млосна, дрэнна, моташна’ — гэта выражаецца і прыслоўямі ляда́шта, ляда́ча (Нас., Шпіл., Дзмітр., Жд. 1, Бір. Дзярж.; шчуч., чэрв., гродз., Сл. ПЗБ; крыч., Мат. Маг.; ашм., Сцяшк. Сл.). Утвораны ад прыслоўя ляда́што ’дрэнна’. Заканчэнне ‑шты выраўнялася ў канчатак ‑шчы, які стаў успрымацца як канчатак рус. дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу і часткова на бел. моўнай тэрыторыі набыў бел. форму з суфіксам ‑ач‑ы (ляда́чы — гл.). Аналагічна ўкр. ледащо ’дробязь, пусцяковіна’, польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’, ’абы-які’, чэш. ledaco ’абы-што, дрэнь’, мар. ľedaco ’нічога не варты’, славац. ledačo ’абы-што, што-небудзь’, ’нічога не варты’. Паўн.-слав. lě‑da‑čьto ( ’толькі, ледзь’, da — узмацняльная часціца, čьto ’што’, якое на зах.-слав. тэрыторыі мае рэфлекс co, čo) (Бернекер, 1, 697; Фасмер, 2, 474; Зубаты, Studie, 1, 241; Слаўскі, 4, 22–23). Паводле лінгвагеаграфічнага размеркавання лексемы ў рус. народных гаворках (СРНГ, 16, 318–319) можна меркаваць, што яна (і падобныя: ледака, лядаха, лядащий) прыйшла з бел. і ўкр. моў. Зах.-бел. леда́што, ляда́шчэ (м.), ’махляр, круцель, ашуканец’, ’гультай’ (Федар. 7, Федар. Дад.) з’яўляюцца калькай польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

end1 [end] n.

1. кане́ц, завяршэ́нне, заканчэ́нне;

from beginning to end з пача́тку да канца́

2. мэ́та;

the end justifies the means мэ́та апра́ўдвае сро́дкі

3. смерць, кане́ц, скана́нне, скон

in the end нарэ́шце;

no end infmlе́льмі) мно́га, шмат;

We have no end of problems. У нас вельмі шмат праблем;

to that end з гэ́тай мэ́тай;

days/hours/weeks on end шмат дзён/гадзі́н/ты́дняў за́пар;

achieve/gain one’s ends дасяга́ць (сваёй) мэ́ты;

be at/come to an end зака́нчвацца;

make (both) ends meet зво́дзіць канцы́ з канца́мі;

put an end to кла́сці кане́ц, спыня́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ab=

аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:

1) аддаленне: breisen ад’язджа́ць

2) аддзяленне часткі ад цэлага: bbrechen* адло́мваць

3) на адказ, адмову дзеяння: blehnen адхіля́ць

4) на рух зверху ўніз: bspringen* саско́чыць

5) на змяншэнне, спад: bnehmen* памянша́цца, худзе́ць

6) на заканчэнне дзеяння: bblühen адцвіта́ць

7) на зношванне, пашкоджанне: btragen* зно́шваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Квач ’вялікі памазок з пакулля, рагожы для размазвання чаго-н. па якой-н. паверхні’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Грыг., Гарэц.), ’дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з гуляючых, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго’ (ТСБМ, ТС). Параўн. укр. квач ’тс’. Польск. kwacz — запазычанне з бел. ці ўкр. Тое ж можна сказаць і аб арэальна абмежаваным рус. квач. Звычайна звязваецца па паходжанню з kvacati, якое мае таксама арэальна абмежаваны характар. Толькі балг. паралель выводзіць яго за межы бел.-укр. арэала. Насуперак Слаўскаму (3, 453) бліжэй за ўсё да квач германскія паралелі. Але разглядаць яго як запазычанне з ням. Quast нельга зыходзячы перш за ўсё з лінгвагеаграфічных меркаванняў. На жаль, мы не ведаем гоц. рэфлексацыі прагерм. kwastu‑. Можна меркаваць аб арэальна абмежаваным запазычанні з гоц. *ku̯ast‑ (ku̯ast‑ > ku̯ats). Параўн. адпаведныя прыклады ў Лекс. Палесся, 16–17. Надзейнасць гэтай гіпотэзы, аднак, невялікая, улічваючы незафіксаванасць гоц. крыніцы і фанетычныя цяжкасці (доўгі галосны і чзаканчэнне ў бел. і ўкр. паралелях). Сувязь квач з прасл. kvaka ’гак’, якое рэканструюецца на аснове паўднёва- і заходне-славянскіх рэфлексацый, яшчэ менш надзейная, бо не толькі істотна адрозніваецца ад квач семантычна, але рэпрэзентуе зусім іншы слав. арэал (Слаўскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)