1. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго‑н. Абламаць сук. □ Конь абламаў капытамі тонкі лядок ля самага берага, ступіў колькі крокаў па халоднай вадзе і, коўзаючыся, узышоў на паром.Чыгрынаў.// Паабломваць усё або многа чаго‑н. Абламаць парасткі на ствале дрэва. □ Выбраў [Міканор] з кучы галля, складзенага зімой, добры, моцны дручок, зламаў верх і абламаў сучкі.Мележ.
2.перан. Пазбавіць каго‑н. сілы, волі, мужнасці. [Лагута:] Будуць вызваляць ад старшыні... За тое, што авёс згнаіў.., што не даўся яму ў рукі, а ён [Верамейчык] хацеў абламаць мяне і зрабіць паслухмяным...Губарэвіч.//Разм. Схіліць каго‑н. на ўступку, дабіцца ад каго‑н. згоды; уламаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
remit
[rɪˈmɪt]
v.t. -tt -
1) вызваля́ць ад сплаты до́ўгу або́ ад пакара́ньня
2) аслабля́ць, зьмянша́ць (намага́ньні)
3) пасыла́ць гро́шы
Enclosed is our bill. Please remit — Далуча́ем наш раху́нак, калі́ ла́ска заплаце́це
4) перадава́ць на разгля́д; адсыла́ць (спра́ву) наза́д у ніжэ́йшы суд
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дарава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; зак. і незак.
1.што. Зняць (знімаць) віну за што‑н.; прабачыць (прабачаць). Усё магу дараваць, а хлусню — ніколі.Асіпенка.Крытык! Родненькі! Даруй Мне з маёю музай! Кіраваць то ты кіруй, Ды не вельмі тузай.Крапіва.
2.што. Вызваліць (вызваляць) ад якога‑н. абавязацельства. Дараваць доўг.
3.што. Падарыць (дарыць). Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў, як волат, Не гнуў плеч ніколі.Купала.
4.заг.дару́й(це), частаўзнач.пабочн. Ужываецца пры звароце да каго‑н. для папярэджання аб чым‑н. ці для выражэння просьбы прабачыць у чым‑н. Даруйце, я затрымаўся. □ — Вы мне даруйце, шаноўны дзядзька Ян, — лагодна заўважыў Лабановіч. — Вы валіце ў адну кучу рускую школу і русіфікатарства.Колас.
•••
Дараваць жыццё — памілаваць засуджанага да пакарання смерцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)