САМО́ЙЛАЎ Яўген Валяр’янавіч (н. 16.4.1912, С.-Пецярбург),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1974). Скончыў Ленінградскі маст. палітэхнікум (1930), быў у «Трупе акцёрскага майстэрства». У 1934—38 у Т-ры імя У.Меерхольда, у 1940—67 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, з 1968 у Малым т-ры. Ролі героіка-трагедыйнага плана: Алег Кашавы («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Шуйскі («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога). З 1934 здымаецца ў кіно: «Шчорс» (1939, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Светлы шлях» (1940), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946), «Сэрцы чатырох» (1945), «Адмірал Нахімаў» (1947), «Героі Шыпкі» (1955, СССР—Балгарыя), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАЎ Аляксандр Мікалаевіч (2.2.1892, г. Адэса, Украіна — 30.10.1965),
рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1913). Друкаваўся з 1938. У шматпланавым рамане «Порт-Артур» (кн. 1—2, 1940—41, Дзярж. прэмія Расіі 1946; аднайм. п’еса ў сааўт. з І.Паповым, 1946) і яго працягу — рамане «Сям’я Званаровых» (1959—63, незавершаны) гераізм рус. салдат і афіцэраў у рус.-японскай вайне 1904—05, абвастрэнне сац. канфліктаў у рус. грамадстве. Аўтар аповесцей «Адмірал Макараў у Порт-Артуры» (1947), «Стальны рабочы атрад» (1958), дарожных нататак. Інсцэніроўку рамана «Порт-Артур» у 1963 ажыццявіў Гродзенскі абл.драм.т-р.
Тв.:
Порт-Артур. Кн. 1—2. Мн., 1985;
Семья Звонаревых. Кн. 1—2. М., 1993.
Літ.:
Веленгурин Н. Александр Степанов и его книга о «Порт-Артуре». М., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЦЯ́К Васіль Якаўлевіч (6.12.1926, с. Камароўка Коранеўскага р-на Курскай вобл., Расія — 16.4.1989),
украінскі спявак (драм. тэнар). Нар.арг.СССР (1980). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1958). З 1958 у Малдаўскім, у 1962—88 ва Украінскім т-рах оперы і балета. З 1976 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі. Валодаў моцным голасам шырокага дыяпазону, драм. дараваннем. Яго выкананню былі ўласцівы выдатная дыкцыя, тонкая філіроўка гуку, яскравы тэмперамент. Выконваў партыі ў класічных і сучасных операх: Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Васіль («Мілана» Г.Майбарады), Богун («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча), Адмірал, Лаўро («Гібель эскадры», «Мамаі» В.Губарэнкі), Андрэй Хаванскі («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Атэла, Радамес, Рычард («Атэла», «Аіда», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАСЦЯКО́Ў Георгій Мікітавіч (20.7.1902, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 22.7.1983),
віцэ-адмірал (1945), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча (1925), спецкурсы камсаставу (1928), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1919, у ВМФ з 1921. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1933 камандзір першай падводнай лодкі «Ласось» (пазней вядомая як «Шчупак»), марской брыгады. У 1938 беспадстаўна рэпрэсіраваны, у 1940 рэабілітаваны, камандзір брыгады падводных лодак. З 1941 нач. штаба, камандзір Новарасійскай ваенна-марской базы, камандуючы Азоўскай і Дунайскай ваен. флатыліямі, удзельнік абароны Крыма, Каўказа. вызвалення Балгарыі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Вызначыўся ў Новарасійскай наступальнай аперацыі 1943. Пасля вайны да 1969 на камандных пасадах у ВМФ, апараце Мін-ва абароны СССР. Аўтар кн. «Вечны агонь» (1980). Ганаровы грамадзянін гарадоў Баранавічы, Геленджык (Расія), Браціслава (Славакія).
рускі мараплавец. Адмірал. У 1803—06 удзельнічаў у 1-м рускім кругасветным плаванні пад камандай І.Ф.Крузенштэрна. У 1819—21 узначальваў кругасветную экспедыцыю ў Антарктыку на шлюпах «Усход» (камандзір Белінсгаўзен) і «Мірны» (камандзір М.П.Лазараў). У 1819 адкрыта некалькі а-воў на Пд Атлантычнага ак. 28.1.1820 экспедыцыя адкрыла Антарктыду. У 1821 — адкрыты в-аў Пятра I і бераг Зямля Аляксандра I, шэраг астравоў у трапічнай ч. Ціхага ак. У 1828—29 удзельнічаў у рус.-тур. вайне. Імем Белінсгаўзена названа мора каля берагоў Антарктыды, мыс на Паўд. Сахаліне і в-аў у архіпелагу Туамоту.
Тв.:
Двукратные изыскания в Южном Ледовитом океане и плавание вокруг света в продолжение 1819, 1820, 1821 гг., совершенные на шлюпах «Восток» и «Мирный»... 3 изд. М., 1960.
англійскі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно. Вучыўся ў Цэнтр. школе дэкламацыі і драм. мастацтва ў Оксфардзе (1924—25). На сцэне з 1922, у кіно з 1930. З 1926 выступаў у рэпертуарных т-рах Англіі, у т. л. ў «Олд Вік» (з 1937, у 1944—49 яго кіраўнік), у 1963—73 у Нац. т-ры (Лондан, дырэктар т-ра). Ставіў п’есы У.Шэкспіра, творы класічнай і сучаснай драматургіі. Адзін з лепшых выканаўцаў цэнтр. роляў у п’есах Шэкспіра «Гамлет», «Рычард III», «Генрых V» (усе і ў кіно, у апошнім — акцёр, рэжысёр і сцэнарыст), «Карыялан», «Кароль Лір», «Макбет», «Атэла» і інш. Сярод інш. работ у кіно: адмірал Нельсан («Лэдзі Гамільтан»), «Тры сястры» паводле А.Чэхава (рэжысёр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКО́ЎСКІ Лявон Іосіфавіч (9.1.1896, г. Глыбокае Віцебскай вобл. — 15.8.1979),
рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). Друкаваўся з 1924. Аўтар зб-каў апавяд. «Зялёная Амерыка» (1927), «Сівапляс» (1928), аповесцей «Блудны д’ябал» (1928) «Канстанцін Заслонаў» (1949), «Міхась Тухачэўскі» (1967) гіст. раманаў «Генералісімус Сувораў» (ч. 1—2, 1947), «Адмірал Ушакоў» (1952), «Кутузаў» (1960). У 1925 у газ. «Ленинградская правда» апублікаваў нарысы пра Беларусь («Два гарады. Пісьма з Барысава», «На Бабруйшчыне», «У Слуцку — усё па-людску» і інш.). Пераклаў на рус. мову п’есы «Паўлінка» Я.Купалы і «Вайна вайне» Я.Коласа, раман «Мінскі напрамак» І.Мележа, аповесць «Андрэйка» П.Кавалёва, апавяданні М.Лынькова, зб.апавяд. «Ніколі не забудзем!». На бел. мову яго аповесць «Канстанцін Заслонаў» пераклалі В.Рудава і У.Ідэльсон.
расійскі мараплавец, гідрограф і географ. Адмірал (1829). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1809). У 1785—94 удзельнічаў у экспедыцыі І.І.Білінгса ў паўн.-ўсх.ч. Сібіры і паўн.ч. Ціхага ак. Даследаваў і нанёс на карту ўзбярэжжа Ахоцкага м. ад пас. Ахоцк да вусця р. Алдома, некат. з Алеуцкіх а-воў (Прыбылова, Дыяміда, Св. Лаўрэнція, Св. Мацвея, асабліва Уналашка), усх. бераг Берынгава праліва. У 1802—06 узначальваў Балт. гідраграфічную экспедыцыю, з 1808 кіраваў гідраграфічнымі даследаваннямі ў Расіі. Склаў марскі атлас Балт.м. з Фінскім зал. і пралівам Катэгат (1812). Яго імем названы мыс на Алеуцкіх а-вах, в-аў у Чукоцкім м., праліў у Ціхім ак., вулкан і пасёлак на Курыльскіх а-вах і інш.геагр. аб’екты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́НГЕЛЬ Фердынанд Пятровіч (9.1.1797, г. Пскоў, Расія — 6.6.1870),
расійскі мараплавец. Адмірал. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1855). Скончыў Марскі корпус (1815). У 1817—19 удзельнічаў у кругасветным падарожжы на шлюпе «Камчатка» пад кіраўніцтвам В.М.Галаўніна. У 1820—24 кіраваў экспедыцыяй, якая нанесла на карту ўзбярэжжа Сібіры ад вусця р. Індыгірка да Калючынскай губы, правяла лядовыя, геамагнітныя і метэаралагічныя назіранні, сабрала звесткі аб прыродных багаццях і насельніцтве Паўн.-Усх. Сібіры. У 1825—27 узначальваў кругасветную экспедыцыю на караблі «Пакорлівы». У 1829—35 гал. правіцель рус. паселішчаў у Амерыцы. У 1840—49 дырэктар Рас.-Амер. кампаніі. У 1855—57 марскі міністр. Адзін з заснавальнікаў Рус.геагр.т-ва. Яго імем названы востраў у Паўн. Ледавітым ак., заліў на паўд.-ўсх. беразе Аляскі, горы на Алясцы і інш.