ТРАЦЦЯ́К Васіль Якаўлевіч (6.12.1926, с. Камароўка Коранеўскага р-на Курскай вобл., Расія — 16.4.1989),

украінскі спявак (драм. тэнар). Нар. арг. СССР (1980). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1958). З 1958 у Малдаўскім, у 1962—88 ва Украінскім т-рах оперы і балета. З 1976 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі. Валодаў моцным голасам шырокага дыяпазону, драм. дараваннем. Яго выкананню былі ўласцівы выдатная дыкцыя, тонкая філіроўка гуку, яскравы тэмперамент. Выконваў партыі ў класічных і сучасных операх: Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.​Гулак-Арцямоўскага), Васіль («Мілана» Г.​Майбарады), Богун («Багдан Хмяльніцкі» К.​Данькевіча), Адмірал, Лаўро («Гібель эскадры», «Мамаі» В.​Губарэнкі), Андрэй Хаванскі («Хаваншчына» М.​Мусаргскага), Герман («Пікавая дама» П.​Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М.​Рымскага-Корсакава), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз.​Шастаковіча), Каніо («Паяцы» Р.​Леанкавала), Атэла, Радамес, Рычард («Атэла», «Аіда», «Баль-маскарад» Дж.​Вердзі).

т. 15, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)