Рабо́тнік ’рабочы, працаўнік’ (Гарэц., Шат., Стан.). Вытворнае ад работа (гл.), параўн. робо́тны ’працавіты, старанны’ (ТС). Не выключана запазычанне праз польск. robotnik ’наёмны працаўнік’ (Віткоўскі, Зб. Русэку, 247) з чэш. robotník ’тс’ (параўн. Басай, Сяткоўскі, SFPS, 14, 5). Гл. таксама Станкевіч, Зб. тв., 1, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́гуці, рагу́ці́, ра́гуцькі, рагуце́ ’дзве жэрдкі, якія кладуцца на сані, каб сані былі шырэй’ (смарг., Сл. ПЗБ; Шат.), ’шырокія сані’ (ігн., Сл. ПЗБ), параўн. польск. дыял. ragucie ’сані для перавозкі дроў’. Запазычанне з літ. rãgutes ’сані’ < ragaĩ ’рогі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 127; Сл. ПЗБ, 4, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́на ’сям’я’, ’радня’, ’родзічы і сваякі’ (ТСБМ, Касп., Шн. 3, Ян., Янк., Мат. Гом.), родзі́на ’радня; нешта блізкае, падобнае’ (ТС), ’сям’я і сваякі’ (Варл.). Даўняе запазычанне з польскай мовы, фіксуецца ў Скарыны (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63), параўн. польск. rodzina ’тс’ (< чэш. rodina), ст.-бел. родина.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́кар ’скуралуп; хто займаецца зніманнем скур са здохлай жывёлы’, ’мярзотнік, паскуднік’ (беласт., Кольб., Ласт.). Сюды ж, відаць, і rakarawać ’лаяць, зневажаць, рабіць закіды’ (Варл.). Запазычанне з польск. rakarz ’тс’, якое, у сваю чаргу, са старога ням. Racker ’тс’ (Брукнер, 453). Гл. таксама Длугаш-Курчабова, 428.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Скапсане́ць, скапсані́ты ‘стаць драхлым, змарнавацца, састарыцца’ (драг., З нар. сл.), скапцаніе́ті ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. скапцані́ты ‘збяднець (аб яўрэях)’, польск. kopconieć, kopsonieć ‘марнавацца, станавіцца ўбогім, бяднець’. Да капцан (гл.). Не выключана і запазычанне польскага дзеяслова. Да праблематыкі паходжання слоў гл. Слаўскі, 2, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сло́нка ‘птушка Scolopax rusticola L.; лясны кулік, вальдшнэп’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Байк. і Некр.), сло́мка ‘тс’ (Гарэц., Інстр. 2; мазыр., петрык., Нікан.). Запазычанне з польск. słąka, дыял. słęka ‘бакас’; яшчэ ў XVI ст. яно пісалася słanka і słęka (Брукнер, 500). Этымалогію гл. пад слука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітро́ ‘фруктовы безалькагольны газіраваны напітак’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. ситро́ ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), з’явілася ў перыяд 1920–1930 гг. (Баханькоў, Гіст. лекс., 272). Рус. ситро́ ўтворана ад франц. citronnade ‘сітро, ліманад’ і звязана з франц. citron ‘лімон’ (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 628).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтры́га. Запазычанне з франц. intrigue, якое ўзыходзіць да лац. intricare ’заблытваць’. Для беларускай крыніцай можа быць польская ці руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай (першая фіксацыя 1710 г., Біржакова, Очерки, 364), відаць, праз польскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́йвал ’буйвал’ (БРС. Бяльк.), таксама ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883). Рус. бу́йвол, укр. бу́йвіл. Старое запазычанне (параўн. ст.-рус. быволъ і г. д.) з лац. *būvalus з ад’ідэацыяй да *bujь дзікі’ і *vоlъ. Гл. Фасмер, 1, 234. Бу́йвал азначае і ’птушка бугай’ (Інстр. II), параўн. буга́й2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурждэ́нк! ’бразь, хлоп, бух!’, бурждэ́нкнуць ’кінуць, бразнуць’ (Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, гукапераймальнае, але, зыходзячы з формы, можна думаць пра запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. гукапераймальныя ўтварэнні: brzdęk!, brzdęknąć, brzdąkać і г. д. (гл. Варш. сл., 1, 217). Да польск. слова гл. яшчэ Слаўскі, 1, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)