Сітро́ ‘фруктовы безалькагольны газіраваны напітак’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус.ситро́ ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), з’явілася ў перыяд 1920–1930 гг. (Баханькоў, Гіст. лекс., 272). Рус.ситро́ ўтворана ад франц.citronnade ‘сітро, ліманад’ і звязана з франц.citron ‘лімон’ (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 628).