рускі літаратурны і грамадска-паліт. часопіс. Выдаваўся ў 1836—66 у Пецярбургу; да 1843 4 разы ў год, потым штомесячна. Рэдактар і заснавальнік А.Пушкін. Ён залучыў да ўдзелу ў часопісе У.Адоеўскага, П.Вяземскага, М.Гогаля, В.Жукоўскага, А.Кальцова, Ф.Цютчава.
Пасля смерці Пушкіна «С.» выдавалі Вяземскі, Жукоўскі і інш. У 1838 належаў П.Плятнёву. З 1847 (выдаўцы М.Някрасаў і І.Панаеў, ідэйны кіраўнік В.Бялінскі) «С.» набыў рэв.-дэмакр. кірунак. Выступаў супраць прыгонніцтва, прапагандаваў ідэі утапічнага сацыялізму, адстойваў метад крытычнага рэалізму ў л-ры. У ім супрацоўнічалі М.Агароў, А.Герцэн, Дз.Грыгаровіч. А.Майкаў, Л.Талстой, І.Тургенеў і інш. З прыходам М.Чарнышэўскага (1853) і М.Дабралюбава (1856) «С.» стаў цэнтрам прапаганды ідэй рэв. дэмакратыі. У чэрв. 1853—55 у «С.» друкаваліся нарысы П.Шпілеўскага «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі», якія асвятлялі жыццё бел. народа, яго гісторыю.
«С.» палемізаваў са славянафіламі, у т. л.газ. «День» І.Аксакава, якая нібыта абараняла беларусаў ад паланізацыі і акаталічвання, але рабіла гэта з пазіцый самадзяржаўя. З крытыкай славянафілаў выступіў Чарнышэўскі ў арт. «Нацыянальная бестактоўнасць», М.Салтыкоў-Шчадрын у арт. «Наша грамадскае жыццё», Дабралюбаў у арт. «Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя». Яны адстойвалі правы на развіццё бел.нац. культуры, указвалі на неабходнасць вывучэння жыцця і побыту бел. народа. Закрыты ва ўмовах паліт. рэакцыі.
Літ.:
История русской журналистики XVIII—XIX вв. 3 изд. М., 1973;
Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКТАНІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ,
спецыяльныя геалагічныя карты, на якіх паказаны структура зямной кары і асн. этапы яе развіцця ў асобных рэгіёнах або на Зямлі. Паводле зместу Т.к. падзяляюцца на структурныя (марфалогія і тыпы тэктанічных структур), у т. л.палеаструктурныя (структура геал. паверхняў на пэўны гіст. час), і ўласна Т.к. (марфалогія, таксама гісторыя фарміравання тэктанічных структур, стадыі і этапы іх развіцця, сувязь магматызму з тэктонікай). Сярод уласна Т.к. вылучаюць звычайныя тэктанічныя, палеатэктанічныя, тэматычныя і спец. (карты неатэктонікі, нафтагазаносных абласцей, глыбіннай будовы, сейсмічна небяспечных раёнаў і інш.). Кожны з гэтых тыпаў падзяляецца на карты агульныя, або аглядныя (ахопліваюць вял. тэрыторыі), і рэгіянальныя (тэктанічныя формы асобных рэгіёнаў і іх развіццё). Паводле маштабу бываюць дробна-, сярэдне- і буйнамаштабныя. Карты з’яўляюцца асновай прагнозных карт на пошукі карысных выкапняў. У 1976 выдадзена Тэктанічная карта Беларусі ў маштабе 1:1 000 000, у 1977—1:500 000 (Ін-тгеал. навук АН і Бел.н.-д. геолагаразведачны ін-тВА «Белгеалогія». У аснову карты пакладзены прынцыпы рэгіянальнага тэктанічнага раянавання (паводле ўзросту асн. этапу фарміравання платформавых структур). За складанне карты і манаграфію «Тэктоніка Беларусі» (1976) аўтарам Р.Г.Гарэцкаму, Г.У.Зінавенка, В.С.Конішчаву, Б.В.Бандарэнку, Р.Я.Айзбергу, У.М.Макарэвічу, У.А.Багіну, В.І.Пасюкевічу прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Літ.:
Бархатов Б.П. Тектонические карты. Л., 1979;
Гарецкий Р.Г. Тектонические карты. М., 1973;
История геологических наук в Белорусской ССР. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛЬС (Wales),
адм.-паліт. частка Вялікабрытаніі. Займае п-аўУэльс і в-аў Англсі. Пл. 20,8 тыс.км². Нас. 2,9 млн.чал. (1999), пераважна валійцы (уэльсцы). Падзяляецца на 6 графстваў. Гал. горад-порт — Кардыф. Вылучаюцца прамысл. поўдзень і сельскія цэнтр і поўнач. Гал. галіны прам-сці: чорная і каляровая металургія, нафтаперапр., хім. і нафтахім., машынабудаванне, у т. л. эл.-тэхн., лёгкая. Здабыча каменнага вугалю. У горнай ч. развіты авечкагадоўля, мясная і малочная жывёлагадоўля, на ўзбярэжнай нізіне — раслінаводства. Рыбалоўства. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Турызм.
Гісторыя. Тэр. У. ў старажытнасці насялялі кельцкія плямёны кімраў, у 1—5 ст. яна часткова пад уладай рымлян. У выніку англасаксонскага заваявання (5—6 ст.) і нармандскага заваявання Англіі 1066 кельты У. разам з адцесненай сюды ч. брытаў апынуліся адрэзанымі ад інш. кельцкамоўных рэгіёнаў. У 1282—84 У. канчаткова заваяваны англамі, у 1301 ён перададзены як леннае ўладанне сыну англ. караля Эдуарда I (з гэтага часу нашчадкі англ. прастола носяць тытул «прынц Уэльскі»); да 1536 аўтаномнае княства. Нац.-вызв. паўстанні валійцаў (карэнныя жыхары У.), у т. л. буйное ў пач. 15 ст., пацярпелі няўдачу, але рух за нац.-культ. аўтаномію У. не спыняўся да 20 ст. У выніку актаў уніі 1536 і 1542 У. аб’яднаны з Англіяй. Адсюль паходзіла дынастыя Цюдараў. У пач. 20 ст.брыт. ўрад надаў У. ўнутр.культ. аўтаномію. У 1997 на мясц. плебісцыце большасць уэльсцаў (валійцаў) выказалася за ўтварэнне ўласнага парламента, у 1999 ён выбраны ўпершыню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НЫ БЕ́РАГ,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., на р. Дабасна; чыг. ст. на лініі Бабруйск—Жлобін. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 26 км на ПнЗ ад г. Жлобін, 119 км ад Гомеля. 2445 ж., 797 двароў (2003). Чырвонабярэжскі крухмала-патачны завод, лясніцтва. Чырвонабярэжскі аграрны каледж. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, 2 аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Чырвонабярэжская сядзіба.
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв.ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі. У пач. 19 ст. ва ўладанні М.С.Гатоўскага, потым Козел-Паклеўскага. У 1845 у Сцяпоўскай вол. Бабруйскага пав. Мінскай губ., 18 ж., вадзяны млын. У 1870—200 ж., у 1897—362 ж., хлебазапасны магазін, заезны дом. З пабудовай чыгункі Бабруйск—Гомель у 1873 каля вёскі адкрыта чыг. станцыя. У 1890—93 пабудавана Чырвонабярэжская сядзіба. З 1914 дзейнічала паштова-тэлегр. аддзяленне. У 1920 засн.с.-г. вучылішча, у 1922 на яго базе с.-г. тэхнікум. У 1931 створаны крухмала-патачны завод. З 14.8.1937 цэнтр Чырвонабярэжскага с/с Жлобінскага р-на, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял.Айч. вайну ў 1943 партызаны разграмілі ў Ч.Б. фаш. гарнізон. У 1962 да вёскі далучаны пасёлак вучэбнай гаспадаркі «Чырвоны Бераг», у 1974 — вёска Прыстань (з далучанымі да яе ў 1966 пасёлкамі крухмальна-патачнага з-да і чыг. станцыі Чырвоны Бераг).
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
дурны́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Разумова абмежаваны, тупы; неразумны. Дурная галава. □ Жылі тры браты: два разумныя, а трэці — дурны.Якімовіч.// Наіўны, неспрактыкаваны, нездагадлівы. Лявон важна сказаў: — Дурныя вы, могілкі — самае бяспечнае месца.Асіпенка.// Які выражае разумовую абмежаванасць, сведчыць аб дурасці. — Калі сустрэнеш папа на дарозе — не к дабру, — кажуць людзі. Міхалка плюе, нібы верыць у гэты дурны забабон.Бядуля.// Выпадковы, беспадстаўны. Дурны смех.
2.узнач.наз.дурны́, ‑о́га, м. Тое, што і дурань. Дурному закон не пісан.Прыказка.
3. Варты асуджэння; дрэнны, непрыемны. [Караневіч:] Была адна дурная гісторыя, пра якую мне не хочацца гаварыць.Крапіва.— Я гэта табе кажу для таго, каб ты зразумела мяне і не дакарала за мой дурны і недаравальны ўчынак.Лобан./узнач.наз.дурно́е, ‑о́га, н.Дурное лезе ў галаву.
4. Цяжкі, благі. Нешта садніла сэрца ў Ганны, настрой дурны навяваўся на яе.Нікановіч.
•••
Дурны як бот; дурны як баран — пра разумова адсталага чалавека.
Дурным голасамгл. голас.
З дурнога розумугл. розум.
Няма дурных!гл. няма.
Як на маю дурную галаву (мой дурны розум)гл. галава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́РЫ-ГО́РАЦКІ ЗЕМЛЯРО́БЧЫ ІНСТЫТУ́Т.
Існаваў у г. Горкі Магілёўскай вобл. ў 1848—64 і 1919—25. Адна з першых ВНУс.-г. профілю на Беларусі і ў Рас. імперыі. Засн. ў выніку рэарганізацыі ў ін-т вышэйшага разраду Горы-Горацкай земляробчай школы. Рыхтаваў аграномаў. Тэрмін навучання 4 гады. У розныя гады ў ін-це навучалася ад 112 да 222 студэнтаў. Выкладаліся фізіка, хімія, батаніка, заалогія, паляводства, жывёлагадоўля, лесаводства і інш.спец. дысцыпліны, а таксама бухгалтэрыя, архітэктура, геадэзія, палітэканомія (з 1859), рус. і замежная мовы, гісторыярус. л-ры, права, логіка і інш. Пры ін-це дзейнічаў з-д па вырабе цэглы і дрэнажных труб, майстэрня с.-г. машын, сыраварня, пчальнік, музеі (заалагічны, анатамічны, с.-г. машын), бат. сад (калекцыя больш за 3870 раслін), б-ка (больш за 7 тыс. тамоў). Праводзіліся навук. даследаванні, вынікі якіх друкаваліся ў «Записках Горы-Горецкого земледельческого института» (1852—57), інш.навук. выданнях. Сярод выпускнікоў ін-та А.В.Саветаў, І.А.Сцебут, А.М.Бажанаў, А.П.Людагоўскі, І.М.Чарнапятаў, С.С.Касовіч і інш. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863—64 ін-т пераведзены ў Пецярбург, дзе ў 1877 аб’яднаны з Пецярбургскім лясным ін-там. У 1919 адноўлены ў Горках. Меў ф-ты: агранамічны, меліярацыйны, лясны, с.-г. машыназнаўства. У 1925 да ін-та далучаны Бел.ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (засн. ў Мінску ў 1922) і на іх базе створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія.
Літ.:
Цитович С.Г. Горы-Горецкий земледельческий институт — первая в России высшая сельскохозяйственная школа (1836—1864). Горки, 1960;
Белорусская... сельскохозяйственная академия: 150 лет: [Краткий очерк истории и деятельности]. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭНТА́НА (Brentano),
Клеменс (9.9.1778, Эрэнбрэйтштайн, каля г. Кобленц, Германія — 28.7.1842), нямецкі пісьменнік; буйнейшы прадстаўнік гейдэльбергскага кола рамантыкаў (гл. ў арт.Германія раздзел Літаратура). Літ. дзейнасць пачаў пад уплывам Л.Ціка. Адыход ад тэматыкі і стылю іенскіх рамантыкаў назіраецца ў рамане «Годві» (1801), камедыі «Понсе дэ Леон» (1804). Лірыка Брэнтана, заснаваная на нар. песеннай творчасці, зрабіла пераварот у ням. паэзіі, паўплывала на творчасць іншых рамантыкаў (асабліва Г.Гейнэ). Увёў у ням. паэзію тэму любоўных пакут, непадуладнага чалавеку ірацыянальнага пачуцця. Найб. вядомасць набылі вершы т.зв. рэйнскага цыкла: «Плывец у лодцы», «Вясёлыя музыканты», «Рыбак сядзеў у лодцы» і інш. Верш «Ларэлея» сам нарадзіў нар. паданне, стаў сімвалам рамант. мастацтва і натхніў многіх еўрап. паэтаў (І.Айхендорфа, Гейнэ, Ж. дэ Нерваля, Г.Апалінэра). З 1810-х г. у творчасці Брэнтана ўзмацніліся рэліг. пошукі, што адбілася ў духоўных вершах, навелах «Гісторыя сумленнага Касперла і прыгажуні Анерль», «Тры арэхі», «З летапісу вандроўнага шкаляра», у лірычнай драме «Заснаванне Прагі» (1815).
Аўтар сатыр. казак («Казка пра Гокеля і Гінкель» і інш.), оперных лібрэта. Апублікаваў зб.ням.нар. песень «Дзівосны рог хлопчыка» (1806—08, з Л.А.Арнімам). На бел. мову шэраг вершаў Брэнтана пераклаў У.Папковіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЗЬ,
старажытнае дэкар. пісьмо, пры якім літары звязаны ў непарыўны дэкар. арнамент. Пісцы карысталіся 2 прыёмамі: скарачэннем літар і іх упрыгожваннем. Віды скарачэнняў: скарачэнне частак літар Л, А, К, М і інш., каб палегчыць іх збліжэнне; падпарадкаванне адной літары другой, калі памер адной памяншаўся і яна ставілася пад мачту большай літары ці пісалася ўнутры яе, не перасякаючы яе частак (КО = ; памяншэнне памеру абедзвюх літар і напісанне іх адна пад адной (МР = ); зліццё падобных частак суседніх літар (ПР = ). Упрыгожванне служыла для запаўнення пустот, уласцівых многім слав. літарам. У рукапісных кнігах вязь звычайна пісалі каляровай фарбай (найчасцей кінавар’ю).
Першапачаткова вязь выкарыстоўвалася ў загалоўках і надпісаннях. На Русі з’явілася ў 14 ст. Перайшла ад паўд. славян і ўжывалася ў двух стылях: т.зв. геаметрычным (строга захоўваў геам. элементы літар) і прыродным (літары ўпрыгожвалі арнаментальнымі расліннымі і жывёльнымі матывамі). Быў і змешаны стыль. У 15—16 ст. на Беларусі і Украіне развіваўся прыродны стыль, у Маскоўскай Русі пераважаў геаметрычны. На Беларусі вязь выкарыстоўвалі пераважна ў рукапісных кнігах рэліг. жанраў («Псалтыр» 16 ст., «Пралог» 17 ст., «Зборнік павучанняў» сярэдзіны 17 ст.), зрэдку і ў дзелавой ці свецкай пісьменнасці (Статут ВКЛ 1566, бел. пераклад «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага). Друкаваная вязь вядома ў выданнях Ф.Скарыны, С.Буднага, у старадруках 16—17 ст. (Статут ВКЛ 1588, выд. ў Вільні, «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», 1637, і «Дыдаскалія», 1653, выд. ў Куцейне.
М.А.Паўленка, А.М.Булыка.
Узоры вязі: 1, 2 — Статут Вялікага княства Літоўскага. Вільня. 1588; 3 — «Зборнік павучанняў». Сярэдзіна 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАТО́НСКАГА КАМІ́СІЯ,
камісія, накіраваная ЦККВКЛ(б) для абследавання практыкі правядзення нац. палітыкі ў БССР. Знаходзілася ў Беларусі з 9.5 да 27.6.1929. Узначальваў старшыня ЦКК Кампартыі Украіны У.П.Затонскі. Зрабіла даклад, які ўключаў эканам. агляд, стан і перспектывы развіцця мястэчак, палітыка-асв. работу ў БССР, выдавецкую дзейнасць, пытанні беларусізацыі, стан прэсы, навук. думкі ў гуманітарнай галіне. Характарыстыкі камісіі вызначаліся катэгарычнасцю. Крытычна ацэньвалася «Гісторыя Беларусі» У.М.Ігнатоўскага за ідэалізацыю мінулага і папулярызацыю нашаніўскага адраджэння, навук. дзейнасць В.Ю.Ластоўскага, С.М.Некрашэвіча, Я.Лёсіка, Б.І.Эпімах-Шыпілы і інш., выказаны крытычныя заўвагі ў адрас Я.Купалы, А.Дудара, М.Зарэцкага. Пад жорсткую крытыку трапіў З.Х.Жылуновіч за грамадска-паліт. і эстэт. погляды, літ. практыку; негатыўна ацэнена і дзейнасць кіраўнікоў рэспублікі: старшыні ЦВКБССР А.Р.Чарвякова [за выступленне ў лют. 1920 на VII з’ездзе КП(б)Б у абарону нац. інтэлігенцыі], наркома асветы БССР А.В.Баліцкага (за правядзенне ў ліст. 1926 разам з Ігнатоўскім акад. канферэнцыі па бел. правапісе), наркома земляробства Дз.Ф.Прышчэпава і інш. Характарыстыка практыкі правядзення нац. палітыкі ў БССР увязвалася са станам сельскай гаспадаркі. Адзначалася, што кулацкае наступленне на ідэалаг. фронце Беларусі адчуваецца найб. моцна і змест яго прымае нац. формы. 27.6.1929 Затонскі выступіў на Бюро ЦККП(б)Б з асн. вывадамі камісіі. Даклад быў накіраваны ў ЦК і ЦККВКП(б), у т. л. асабіста І.В.Сталіну. Вывады камісіі паслужылі важкай падставай для абвінавачванняў, якія былі прад’яўлены бел.навук. і творчай інтэлігенцыі ў канцы 1920-х г.