міфалагічны вобраз народнага падання. Вядомы ўсх. славянам і інш. народам. Паводле падання, апоўначы наКупалле ў лясным гушчары раз нагод зацвітае папараць. Высачыць і сарваць гэтую кветку, якую ахоўваюць розныя пачвары і страшыдлы, можа толькі адважны і сумленны чалавек. Сарваўшы кветку, ён стане празорлівым і зразумее гаворку дрэў і траў, звяроў і птушак, яму адкрыюцца заклятыя ў зямлі скарбы. У гэтым паданні пра цудадзейную П.-к. ўвасоблена мара чалавека аб шчасці, імкненне да пазнання таямніц свету. У бел. фальклоры паданне мела шмат варыянтаў, у т.-л. і сац. пераасэнсаванне. Міфалагічны матыў П.-к. шырока выкарыстаны ў л-ры і мастацтве. Да яго звярталіся М.Гогаль, Ю.Крашэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, Я.Купала, У.Караткевіч (п’еса «Калыска чатырох чараўніц»), І.Козел (п’еса «Папараць-кветка»), А.Туранкоў (опера «Кветка шчасця» паводле муз. драмы М.Чарота «На Купалле»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНАЕ́ДЫ (Psocoptera, або Copeognatha),
атрад насякомых. Больш за 1500 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць у лясах на дрэвах, у гнёздах насякомых і птушак, на глебе, пад камянямі, у лясным подсціле, жылых памяшканнях, бібліятэках, музеях. На Беларусі адзначаны кніжная вош (Liposcelis divinatorius), С. хатні, або пылавая вош (Trogium pulsatorium), С. двухпалосы (Amphigerontia bifasciata) і інш.
Даўж. цела 1—5 мм. Афарбоўка бледна-бурая, белая. Вусікі ніткападобныя. Ротавы апарат грызучы і сысучы. Большасць маюць перапончатыя бясколерныя або з цёмнымі плямамі і перавязямі крылы. У шэрагу відаў крылы ўкарочаныя ці адсутнічаюць. Ногі бегальныя, лапкі 2—3-членікавыя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год даюць некалькі пакаленняў. Кормяцца жывымі і адмерлымі расліннымі тканкамі (адсюль назва), некат. грыбамі, водарасцямі, лішайнікамі, псуюць бат. і энтамалагічныя калекцыі, паперу, кнігі, сухія кармавыя запасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУМА́Н,
намнажэнні дробных вадзяных кропель або ледзяных крышталёў у прыземных слаях атмасферы ( часам да вышыні некалькіх соцень метраў). Паводле фіз. генезісу вылучаюць Т. ахалоджвання, якія ўтвараюцца пры зніжэнні т-ры паветра да пункта расы, і Т. выпарэння — узнікаюць пры дадатковым паступленні вадзяной пары з больш цёплай выпаральнай паверхні ў халоднае паветра. Паводле сінаптычных умоў утварэння адрозніваюць Т. ўнутрымасавыя (пераважаюць; фарміруюцца ў аднародных паветраных масах) і франтальныя (фарміруюцца ў зонах атм. франтоў). Унутрымасавыя Т. ў большасці выпадкаў — гэта Т. ахалоджвання, падзяляюцца на радыяцыйныя (узнікаюць пры паніжэнні т-ры ў выніку радыяцыйнага ахалоджвання зямной паверхні) і адвекцыйныя (утвараюцца ў выніку ахалоджвання цёплага вільготнага паветра пры яго руху над больш халоднай паверхняй сушы або вады). У час Т. пагаршаецца бачнасць атмасферная (ад 10—20 м да 1 км). На Беларусі за год бывае 35—100 сут з Т., на халодную ч. года прыпадае 60—80% усіх выпадкаў Т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАКА́ЙДА,
востраў наПн Японіі, другі па велічыні пасля в-ва Хонсю. Абмываецца Ціхім ак. і яго морамі — Японскім і Ахоцкім. Пл. 77,7 тыс.км² (з прылеглымі астравамі 78,5 тыс.км²). Рэльеф пераважна горны, выш. да 2290 м (г. Асахі). Дзеючыя вулканы (Усу і інш.). Радовішчы каменнага вугалю, жал. руды, серы. Клімат умераны акіянічны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. ад -3 °C да -11 °C, ліп. 17—21 °C. Ападкаў 800—1500 мм за год. Гал. рэкі — Ісікары, Тэсіо, Токаты — багатыя гідраэнергіяй, сплаўныя. Азёры: Сарома (лагуннае), Куцяра, Сікоцу, Тоя (кратэрныя) і інш. Каля 60% тэр. (пераважна ў гарах) укрыта лясамі (хвойныя наПн, мяшаныя і шыракалістыя наПд). Раўніны пад с.-г. ўгоддзямі (рыс і інш. збожжавыя). Рыбалоўства. Нац. паркі — Сікоцу Тоя, Дайсецудзан, Акан, Сірэтока. Гал. гарады — Сапара, Хакадатэ. Востраў Х. — асобны эканам. раён Японіі аграрна-індустр. характару, гал. пастаўшчык лесу і лесапрамысл. прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЯНО́ЦІРА»
(«Menotyra» «Мастацтвазнаўства»),
літоўскі навук. ілюстраваны часопіс. Выдаецца ў Вільнюсе з 1995 наліт. мове 4 разы нагодЛіт.АН. Асвятляе праблемы развіцця літ. мастацтва старажытнасці і сучаснасці, нац. спецыфіку літ.маст. культуры, сувязі прафес. мастацтва Літвы з інш. краінамі, асаблівасці розных маст. стыляў і інш. Змяшчае артыкулы па архітэктуры і мастацтве ВКЛ, Літвы, Беларусі: «Віленскі ліцейны цэх волава XVI—XIX стст.» Р.Індрулайцітэ (1996), «Агляд гісторыі кунтушавых паясоў» (1996) і «Гродзенская каралеўская шаўковая мануфактура і яе кунтушавыя паясы» (1997) Г.Марцінайцене, «Вопіс рэчаў Любчанскай кунсткамеры 1647 г.» (1996), «Рэестр уласнасці Януша Радзівіла (1579—1620), складзены ў Койданаве ў 1627 годзе» (1999) і «Хрыстафор Радзівіл (1585—1640) — заказчык жывапісу» (2001) А.Палюшытэ, «Літоўская арганная музыка XVII ст. ў манускрыпце Сапег» Ю.Трылупайцене (2000), «Аб неапублікаваных тэатральных працах віленскага перыяду Станіслава Манюшкі» В.Бакуцітэ (2002) і інш.; рэзюме наангл. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нашча́дак, ‑дка, м.
1. Чалавек у адносінах да продкаў. Нашчадак старадаўняга роду. □ Я — сын зямлі, нашчадак хлебаробаў.Барадулін.
2.толькімн. (нашча́дкі, ‑аў). Людзі будучых пакаленняў. Нашчадкамі героі не забыты: На плошчах манументы ім стаяць.Жычка.
3.Разм. Сын, наследнік або наогул сваё дзіця. [Гукан:] — Ала?! Як вы там? Добра? Ведаеш што... Зрабі ты маме навагодні падарунак. Які? Бяры нашчадка, сядай у поезд — і да нас пад Новы год.Шамякін.Канечн[е], і дачка ў сям’і — добра, але ж сын — нашчадак, ён панясе прозвішча ў будучыню.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ператока1 (перэпюка) ’пратока’ (ТС), піряток(а) ’тс’ (Юрч. СНЛ), укр.перетік ’тс’, рус.переток ’праточная лужа, ручаёк’, польск.przetok ’вузкі пас вады паміж двума берагамі’, славац.prielok ’плынь, працяканне’, славен.pretok ’пратока, рукаў ракі, рэчышча’, pretoka ’канава, па якой вада цячэ на млын’. Узыходзяць да прасл.*per‑tekii, — рус.перетечь, перетекать ’цячы праз што-небудзь’, польск.przeciekać ’працякаць, прасочвацца’, серб.-харв.npemėhu ’перацячы, пераліцца’, славен.ргеіесі ’прабегчы, праходзіць (пра час)’. Да пера- і іршы (гл.).
Ператока2 ’старэйшы ў зграі звяроў’ (Мядзв.), ’гуска ва ўзросце да I года’ (паўн.-усх., КЭС), ператопка, пірапючка ’аднагадовая авечка’ (Бяльк.). Рус.дыял.перетока ’авечка, што нагод ці болей засталася без ягняці’, ’гусь, якая не нясецца’, лац.переток ’тс’ (паляўнічае) переток, перетока ’воўк. ваўчыха, што перазімавалі адну зіму’, ’перагадавалая ліса’, перетоки ’раі пчол, якія болей года таму аддзяліліся’. Да пера- (гл.) і ‑такси якое генетычна можна звязаць з казах., кірг.taktu ’аднагадовы баран’, тур.tokiu ’аднагадовае ягнё’, tok насычаны’, ’густы’, ’тоўсты’ < аг.-цюрк.toq ’сыты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; заг. мерайце і мерце; незак., каго-што.
1. Вызначаць велічыню, колькасць чаго‑н. пры дапамозе якой‑н. меры. Мераць даўжыню метрам. Мераць тэмпературу. □ Мужыкі хадзілі з хмурымі тварамі і мералі шырокімі крокамі поле.Колас.Кожны годна імяніны панны Ядвігі мералі яе рост. На памятку прыбівалі медзяныя дошчачкі.Бядуля.//перан. Супастаўляючы, ацэньваць. Па другіх турыстах нас не мерце: Я ў маленстве сам недаядаў.Панчанка.
2.перан. Хадзіць, рухацца па якой‑н. прасторы ўзад і ўперад або ў адным напрамку. [Ігнась:] — Аднаму нудна, дык я і пайшоў мераць гарадскі брук.Мурашка.
3. Надзяваць што‑н. для прымеркі. Партызаны скідаюць свае шынялі, мераюць кажухі.Дайліда.
•••
Мераць на свой аршын — меркаваць пра каго‑, што‑н. аднабакова, са свайго асабістага пункту погляду.
Мераць на стары аршын — прытрымлівацца старых поглядаў на што‑н.
Мераць па сабе — тое, што і мераць на свой аршын.
Мераць усё (усіх) сваёй меркай — тое, што і мераць на свой аршын.
Мераць усіх адной меркай — падыходзіць да ўсіх аднолькава.
Мераць усіх (усё) на адзін аршын — падыходзіць да ўсіх і да ўсяго аднолькава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Рухацца па сушы, па вадзе пры дапамозе якіх‑н. сродкаў перамяшчэння. Ехаць чыгункай. Ехаць у трамваі. Ехаць вярхом. Ехаць на лодцы. □ Паабапал і ззаду карэты ехала чалавек з трыццаць коннікаў.Лынькоў.Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька на адным возе, сын — на другім.Якімовіч.// Рухацца, каціцца (пра сродкі перамяшчэння). Гасцінцамі ехалі то туды, то сюды вайсковыя абозы.Чорны.
2. Накіроўвацца куды‑н., выкарыстоўваючы якія‑н. сродкі перамяшчэння; ад’язджаць; рабіць паездку. Ехаць за граніцу. Ехаць на фронт. □ Пан падлоўчы, выпіўшы шклянку, устаў, папрасіў прабачэння, што не можа больш заставацца, што ён мусіць ехаць па службе, і выйшаў.Колас.
3.перан.Разм. Выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах, атрымліваць выгаду з каго‑, чаго‑н. — На татку едуць, пакуль татка не з’ездзіцца, — сказаў, як стары, Вова недзе чутыя словы.Гурскі.— Склалі дзесяць год таму назад сякі-такі планік і з таго часу едзем на ім.Кулакоўскі.
4. Ссоўвацца, саслізгваць са свайго месца. Шапка едзе на вочы.
•••
Далей (ехаць) некудыгл. некуды.
На тройках ехаць — вучыцца пасрэдна, без асаблівага старання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЭДЫТО́РСКАЯ ЗАПАЗЫ́ЧАНАСЦЬ,
часова прыцягнутыя грашовыя сродкі пэўнага прадпрыемства (фірмы, арг-цыі, установы), якія неабходна вярнуць ва ўстаноўленыя тэрміны; сума запазычанасці крэдыторам. Вылучаюць нармальную запазычанасць, якая вынікае з правіл разлікаў паміж пакупнікамі і пастаўшчыкамі (прадаўцамі), крэдыторамі і пазычальнікамі, рэгламентавана па тэрмінах адпаведнымі нарматыўнымі дакументамі (дагаворамі, кантрактамі і інш.), але час выплаты якой яшчэ не настаў, і пратэрмінаваную. К.з. з’яўляецца адной з крыніц часова прыцягнутых (пазычаных) сродкаў прадпрыемства, якія адлюстроўваюцца ў яго балансе як запазычанасць па каротка- ці доўгатэрміновых абавязацельствах. Да кароткатэрміновых абавязацельстваў (менш за 12 месяцаў) адносяцца: банкаўскія пазыкі і банкаўскія овердрафты (крэдыты, прадастаўленыя кліенту звыш астаткаў на бягучым рахунку ў межах папярэдне абумоўленай сумы); вэксалі да аплаты (запазычанасць па вэксалях, якія належыць аплаціць да даты складання балансу); рахункі да аплаты (запазычанасць пастаўшчыкам ці разлікаў з імі); авансы ад пакупнікоў (арэндная плата і інш.); запазычанасць па выплаце падаткаў, зарплаты, прэмій, акцыянерам па дывідэндах, узносаў у сацыяльныя фонды, а таксама рэзервы на будучыя расходы і запазычанасць па выплаце працэнтаў па доўгатэрміновых абавязацельствах (больш за адзін год). Большасць кароткатэрміновых абавязацельстваў (за выключэннем банкаўскіх крэдытаў) не патрабуюць выплаты працэнтаў і таму лічацца таннымі крыніцамі фінансавання прадпрыемства. Да доўгатэрміновых абавязацельстваў адносяць: адтэрмінаваныя падатковыя плацяжы (калі падаткі выплачваюцца не рэгулярна, такія плацяжы з’яўляюцца формай крэдыту, таму іх часам называюць інвестыцыйным падатковым крэдытам); доўгатэрміновыя банкаўскія пазыкі і крэдыты (пазыковы капітал, які атрыманы ў банках, шляхам эмісіі аблігацыйных пазык і выплаты па іх працэнтаў); запазычанасць па аблігацыях (уключае выпушчаныя фірмай аблігацыі з пагашэннем у вызначаным годзе); пазыкі пад нерухомасць; абавязацельствы па пенсіённых выплатах (узнікаюць, калі фірма мае свой пенсіённы фонд, які фарміруецца за кошт узносаў работнікаў і работадаўцаў); падаходны падатак наступных перыядаў; датэрміновыя вэксалі да аплаты; іншая доўгатэрміновая запазычанасць (напр., па пазыках і авансах на тэрмін больш за адзін год). Доўгатэрміновыя абавязацельствы прадугледжваюць выплату працэнтаў або інш. плацяжоў. Яны, як правіла, забяспечваюцца нерухомай маёмасцю ці наяўнымі актывамі прадпрыемства. К.з. — гэта страты ў будучым, паколькі абавязацельствы прадпрыемства прадугледжваюць вяртанне сродкаў (аказанне паслуг) контрагентам па заключаных раней здзелках, а таму іх неабходна пагашаць своечасова. Па сканчэнні тэрміну іскавай даўнасці яна падлягае пералічэнню ў бюджэт.