2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць шырокай прасторы, раздолля. За акном было раздольна і хораша.Арабей.Шоўк травы сытым статкам калгасным прымят. Пастуху тут раздольна і весела.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэжысёр, ‑а, м.
Мастацкі кіраўнік, пастаноўшчык спектакля або кінафільма. Гэты Цімошка быў тут адначасова і арганізатарам, і рэжысёрам, і выканаўцам самых адказных роляў.Краўчанка.На канферэнцыі прысутнічалі супрацоўнікі Міністэрства культуры БССР, рэжысёры, артысты, мастакі.«ЛіМ».
[Фр. régisseur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саці́н, ‑у, м.
Баваўняная ці шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок. Нямала спакусы тут і для самой гаспадыні: і гэтакі, што мяса, шчыльны і мяккі мультан, і сацін, і корт на спадніцу.Васілевіч.
[Ад фр. satin — атлас.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сена́тар, ‑а, м.
Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенатару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны звярнуцца да уніяцкага папа.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сму́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і засмужаны. І тут .. [Лабановіч] — ужо каторы раз — мімаволі прыгадаў тую пляцоўку, з якой так прыгожа вырысоўваўся ў смужнай далечыні зданнёвы замак.Колас.// Які мае адносіны да смугі. Смужная заслона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хірургі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хірургіі. Хірургічная клініка. Хірургічная практыка.// Які выкарыстоўваецца пры аперацыях. Хірургічныя нажніцы.// Які ажыццяўляецца пры дапамозе хірургіі. Хірургічная аперацыя. □ Марыя Хведараўна зразумела ўжо, што тут неабходна хірургічнае ўмяшанне.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалю́ткі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Увесь, ад пачатку да канца. Цалюткі дзень снуюць тут людзі — старыя і малыя, хто за Нёман, хто з-за Нёмана.Колас.// Цэлы, некрануты. Асобна на важкай патэльні прынеслі цалюткага парася.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шашлы́к, ‑у, м.
Страва з кавалачкаў бараніны (радзей ялавічыны, свініны), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі. Тут [на базары] прадаецца і свежае мяса, і гатовыя гарачыя шашлыкі, нанізаныя на дроцікі.В. Вольскі.
[Ад цюрк. sislik.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Калдабы́чкі, кылдабы́чкі ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Ілюстрацыя («Ты ня ўмеіш гуляць у кылдабычкі», с. 241) не дае ніякага ўяўлення аб рэаліі. Фармальна суадносіцца з асновай калдаб‑, калдыб‑ (вытворныя азначаюць ’розныя выбоіны, вадаёмы і да т. п.’), аднак па значэнню гэта супастаўленне ўдалае. Параўн. рус.колдыбахнуть ’кінуць што-н. з шумам у ваду, бухнуць’, колдыбышиться ’качацца, калыхацца’ (’гушкацца’?). Калі лічыць, што тут структура з складанай суфіксацыяй, аснову слова можна было б параўнаць з рус.кастрам.колдун ’у дзіцячай гульні — палка, якая доўга застаецца пад вадой, калі яе кідаюць канцом у ваду’. Не выключана, што неабходна бачыць тут структуру, якая ўзнікла ў выніку метатэзы, аднак і такое меркаванне не праясняе пытання.