ШЧАРБА́ТАЎ Георгій Міхайлавіч (7.5.1919, в. Рэкта Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 2.2.1957),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскае пед. вучылішча (1938). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны», «Советская Белоруссия». У Вял.Айч. вайну з 1942 у тыле ворага, карэспандэнт газ. «Савецкая Беларусь». З 1943 у газ. «Звязда», «Известия» па Беларусі, заг. аддзела, нам.гал. рэдактара час. «Маладосць». Друкаваўся з 1939. Яго творы прысвечаны партыз. барацьбе ў Вял.Айч. вайну. Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), аповесцей «Ёсць на свеце Масква» (1955), «Шумелі пушчы» (1957), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950), «Неспакойныя сэрцы» (1951), апавяданняў і інш. На бел. мову пераклаў «Слова перад пакараннем смерцю» Ю.Фучыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНКО́ЎСКАЯ Любоў Міхайлаўна (дзявочае Ковенская, парт.псеўд.Уладка; 14.3.1901, г. Беласток, Польшча — 18.11.1978),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл. Кампартыі Польшчы з 1921. З 1922 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар. Беластоцкага гаркома, чл. Беластоцкага акругкома, Цэнтр. жаночага аддзела КПЗБ, Часовага сакратарыята ЦККПЗБ. На працэсе 133-х засуджана на 7 гадоў турмы. З 1930 у СССР, у Выканкоме Прафінтэрна. Чл. і кіраўнік Краявога сакратарыята ЦККПЗБ. У 1934—36 узначальвала Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Бел.АН. На II з’ездзе КПЗБ (1935) выбрана чл.ЦК. З 1945 у Польскай Нар. Рэспубліцы, нам. старшыні Цэнтр. камісіі парт. кантролю Польскай аб’яднанай рабочай партыі (да 1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФРЭ́МАЎ Васіль Сяргеевіч (14.1.1915, г. Валгаград, Расія — 1990),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. акупантаў. Двойчы Герой Сав. Саюза (май, жн. 1943). Палкоўнік (1960). Скончыў Ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў (1937) і Ваенна-паветр. акадэмію (1949). Ў Сав. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941 — камандзір звяна і эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. Удзельнік баёў пад Сталінградам, у Крыме, вызвалення Украіны і Беларусі. Зрабіў 340 баявых вылетаў з мэтамі бамбардзіроўкі і разведкі, знішчыў 32 варожыя самалёты на зямлі і 4 у паветр. баях. Пасля вайны нам. камандзіра авіяпалка, лётчык-інструктар авіявучылішча, лётчык-выпрабавальнік. У г. Валгаград устаноўлены бюст Я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ХАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 27.7.1939, пас. Кузьмінкі Маскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1986), праф. (1988). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1963). З 1963 працавала ў Маларыцкай раённай бальніцы. З 1968 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. З 1970 у Мінскім мед. ін-це (у 1986—88 заг. кафедры), адначасова ў 1983—88 гал. педыятр Мін-ва аховы здароўя. З 1988 нам. дырэктара НДІ радыяцыйнай медыцыны. З 1995 кіраўнік мед. цэнтра паталогіі шчытападобнай залозы. Навук. працы па пытаннях выяўлення схільнасці да захворванняў у дзяцей, уздзеянні фактараў Чарнобыльскай аварыі на шчытападобную залозу дзяцей і падлеткаў і інш.
Тв.:
Щитовидная железа у детей: последствия Чернобыля. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ Юрый Пятровіч (н. 6.1.1952, в. Мхінічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (2002). Скончыў Мінскі дзярж.мед.ун-т (1974). З 1994 працуе ў НДІ кардыялогіі (з 2001 рэсп. навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»), з 2001 нам. дырэктара па хірург. дапамозе. Навук. працы па распрацоўцы арыгінальных канструкцый адна- і двухстворкавых штучных клапанаў сэрца (залаты медаль міжнар. выстаўкі 1998), стварэнні штучнага жалудачка сэрца, распрацоўцы агрэсіўных метадаў лячэння вострага каранарнага сіндрому і сардэчнай недастатковасці. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРУ́ШКА Аляксандр Пятровіч (н. 22.3.1939, в. Блудзень Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кіравання энергетыкай. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў БПІ (1961). З 1975 нам.гал. інжынера Белэнерга. З 1981 у Бел. аддзяленні Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та энергапрамысловасці (заг. аддзела). З 1986 у Дэпартаменце па тэхн. супрацоўніцтве ААН. З 1995 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па пытаннях кіравання якасцю і надзейнасцю ў энергетыцы, павышэння безадказнасці, рамонтапрыдатнасці і гатоўнасці ў энергасістэмах. Даследаваў асновы мадэрнізацыі і рэканструкцыі электрастанцый у краінах у стадыі развіцця па праграме ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРМАШО́Ў Віктар Іванавіч (н. 10.2.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі, мікраэлектронікі, педагог. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Вынаходнік СССР (1988). Акад.Бел.інж. акадэміі (1999). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1969), дзе і працаваў. З 1992 дырэктар МП «Белсавін». З 1993 дырэктар Рэсп.навук.-метадычнага цэнтра «Алгарытм», з 2002 нам. дырэктара інж. цэнтра «Плазматэг» Нац.АН. З 2003 у Мінскім ін-це кіравання (заг. кафедры). Навук. працы па праблемах фізікі і тэхналогіі тонкіх плёнак, інфарм. тэхналогій. Распрацаваў эл.хім. метады фарміравання пакрыццяў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976.
Тв.:
Новые материалы для тонкопленочных функциональных элементов электронной техники. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РАВІЧ Светазар (н. 31.3.1955, г. Котар, Чарнагорыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч супольніцтва Сербія і Чарнагорыя. Скончыў ун-т у г. Цітаград (цяпер Падгорыца), працаваў юрыд. саветнікам у мясц. органах улады, уваходзіў у кіраўніцтва Саюза камуністаў Чарнагорыі (СКЧ). У 1986, калі быў старшынёй Саюза сацыяліст. моладзі Чарнагорыі, выступіў з брашурай «Спыніце падман на выбарах», пасля чаго вымушаны пакінуць пасаду. З 1990 чл.ЦК СКЧ, адказны за пытанні ідэалогіі і культуры. З 1990-х г. удзельнік руху за незалежнасць Чарнагорыі, чл. кіраўніцтва Дэмакр. партыі сацыялістаў Чарнагорыі, нам. яе старшыні М.Джуканавіча (прэзідэнт Чарнагорыі ў студз. 1998 — маі 2003) і асн. ідэолаг. Прэзідэнт Сербіі і Чарнагорыі з 7.3.2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГРЫ́Н Сяргей Мікалаевіч (н. 24.9.1958, в. Хадзявічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. краязнавец, паэт, журналіст, перакладчык. Скончыў БДУ (1985). Настаўнічаў, працаваў журналістам. З 1997 нам.гал. рэдактара «Газеты слонімскай». Друкуецца з 1975. Аўтар зб-каў лірычных вершаў «Шчырая Шчара» (1993), «Горад без цябе» (1999). Даследаваў жыццёвы і творчы шлях М.Бурсевіча, А.Валынчыка, С.Дарожнага, Я.Леашэні, Т.Лебяды, Г.Леўчыка, А.Пракапчука, Я.Пятроўскага, І.Стаброўскага, С.Хмары, М.Шкялёнка і інш. Аўтар кніг «Янка Купала і Слонімшчына» (1993), «Родам са Слонімшчыны» (2003). Выдаў літ. спадчыну С.Грынкевіча, Ф.Грышкевіча, У.Казлоўскага («Вяртанне да сваіх», 1999), адзін з укладальнікаў кнігі гіст. прац Шкялёнка «Беларусы і суседзі» (2003).