ЯФРЭ́МАЎ Васіль Сяргеевіч (14.1.1915, г. Валгаград, Расія — 1990),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. акупантаў. Двойчы Герой Сав. Саюза (май, жн. 1943). Палкоўнік (1960). Скончыў Ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў (1937) і Ваенна-паветр. акадэмію (1949). Ў Сав. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941 — камандзір звяна і эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. Удзельнік баёў пад Сталінградам, у Крыме, вызвалення Украіны і Беларусі. Зрабіў 340 баявых вылетаў з мэтамі бамбардзіроўкі і разведкі, знішчыў 32 варожыя самалёты на зямлі і 4 у паветр. баях. Пасля вайны нам. камандзіра авіяпалка, лётчык-інструктар авіявучылішча, лётчык-выпрабавальнік. У г. Валгаград устаноўлены бюст Я.