ПІЛЮ́ЗІНА Ніна Васілеўна (н. 25.8.1944, в. Васілева Глінкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). Працуе ў дэкар.-прыкладным мастацтве (габелен, батык) і графіцы (акварэль). Творчасці ўласцівы абагульненая мадэліроўка форм, рытмічнасць кампазіцый, гарманічнасць колеравых спалучэнняў, зварот да бел. фальклорных і гіст. сюжэтаў. Сярод твораў: габелены «Апошні ліст» (1969), «Легенда пра возера Свіцязь» (1972), «Навука пра зоркі» (1975), «Перад зорнай дарогай» (1976), «Святочная ноч» (1977), «Летні дождж» (1981), «Беларусь» (з П.Бондарам), «Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі» (абодва 1982), «Несуцішны боль», «Легенды Мядзельшчыны» (трыпціх; усе 1984), «Беларускае вяселле» (серыя, 1989), «Узвіжанскі спакус», «Абуджэнне», «Кліч зямлі» (усе 1992), «Няўмольны час» (1996); батыкі: трыпціх «Трыумф жыцця» (з Н.Бандарэнка), «Нечаканае ўсхваляванне» (усе 1990), «Летнія ліўні», «Зацішша», «За акном мае вішні» (усе 1994), «Купалле», «Рэха кахання» (серыя; усе 1995); акварэлі «Жамчужны бераг» (1971), «Хрызантэмы» (1975), «Дары сонца», «Сумны бэз» (абедзве 1997) і інш. Пра П. зняты фільм «Безыменная таямніца» (1998; рэж. Ю.Сцяпанаў). Іл.гл. таксама да арт.Габелен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНТАГЕНЕ́ТЫ (Plantagenets), Анжуйская дынастыя,
каралеўская дынастыя ў Англіі ў 1154—1399. Заснавальнік — Генрых II, граф Анжуйскі. Назву дынастыя атрымала ад звычкі бацькі Генрыха II — Жафруа Прыгожага аздабляць свой шлем галінкай жаўтазелю (лац. planta genista). Пад уладай Генрыха II і яго пераемнікаў акрамя Англіі знаходзіліся шматлікія ўладанні ў Францыі, б.ч. якіх П. страцілі ў пач. 13 ст. Пры П. у Англіі адбывалася дзярж. цэнтралізацыя, утварылася саслоўная манархія з саслоўным прадстаўніцтвам-парламентам (упершыню скліканы ў 1265). П. вялі войны: у 2-й пал. 12 ст. пачалося заваяванне Ірландыі, у 1280-я г. заваяваны Уэльс, у 1296—1314 няўдала спрабавалі заваяваць Шатландыю. Пры П. Англія ўступіла ў Стогадовую вайну 1337—1453. У час праўлення Рычарда II б.ч. дзяржавы была ахоплена Уота Тайлера паўстаннем 1381. Прадстаўнікі дынастыі: Генрых II (1154—89), Рычард I Львінае Сэрца, Іаан Беззямельны, Генрых III (1216—72), Эдуард I (1272—1307), Эдуард II (1307—27), Эдуард III (1327—77), Рычард II (1377—99). Пасля звяржэння Рычарда II улада перайшла да бакавых адгалінаванняў П. — Ланкастэраў (1399—1461) і Йоркаў (1461—85).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛО́МБА (ням. Plombe ад лац. plumbum свінец),
кавалачак свінцу з адбіткамі пячаткі, якім апламбоўваецца пэўны прадмет. Стараж. П. адрозніваюцца ад віслых пячатак (гл.Була) невял. памерамі (1—1,5 см) і прызначэннем. На Русі П. «наўгародскага тыпу» служылі малымі пячаткамі пасаднікаў (канец 11—13 ст.). Найб. пашыраны П. «драгічынскага тыпу», якіх у Драгічыне-Надбужскім (Польшча) выяўлена некалькі тысяч. Шырока бытуе меркаванне, што П. прывешвалі да цюкоў з таварамі, якія вывозілі на знешні рынак, што гарантавала іх захаванасць. У Зах. Еўропе двухсастаўныя гандл. П. вядомы ў 15—17 ст. У 19—20 ст. выкарыстоўваюцца П. пад пламбір (прыстасаванне ў выглядзе клешчаў) на пошце, чыгунцы, у банках і інш. установах. З 2-й пал. 20 ст. ў шырокім ужытку П. з пластмасы з адтулінамі для прасоўвання кантрольнага дроту або шнура; маюць выявы дзярж. герба, даты, умоўныя літары і лічбы. На тэр. Беларусі ў часархеал. раскопак П. выяўлены ў Віцебску, Тураве, Брэсце, Полацку і інш.
Пломбы 16—18 ст. з Дзісны і Друі (правы і адваротны бакі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да кастр. 1942 у г. Полацк і Полацкім р-не пад кіраўніцтвам падп. Віцебскага абкома КП(б)Б і Полацкага райкома КП(б)Б. Аб’ядноўвала 11 груп (каля 160 чал.): 3 групы ў Полацку (кіраўнікі С.Я.Арцем’еў, П.Ф.Самародкаў, Я.Х.Сташкевіч, С.В.Сухавей), у вёсках Домнікі (А.М.Філіпаў), Дрэтунь (М.Д.Свірыдзенка), Залессе (К.М.Макараў), Казімірова (Ф.Дз.Максімаў), Палата (П.Ф.Сташкевіч), Пруды (А.Я.Марчанка), Узніцы (П.Я.Кірыленка), Юравічы (Дз.А.Зублеў). Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, здабывалі зброю і боепрыпасы, разведданыя, ратавалі сав. ваеннапалонных, перапраўлялі людзей у партызаны, праводзілі дыверсіі, у т. л. падарвалі нафтабазу і паравознае дэпо, знішчылі 2 паравозы і 4 вагоны. Група «Бясстрашныя» выратавала ад холаду і голаду дзяцей дзіцячага дома, пераправіла іх у Бельчыцы, потым у партыз. зону. Падпольшчыкі ў маі 1942 удзельнічалі ў стварэнні партыз. атрада, які ў чэрв. разгарнуўся ў 3-ю Бел.партыз. брыгаду. За час дзеяння загінулі 24 падпольшчыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЕ́НА (Priēnē),
старажытнагрэчаскі горад на р. Меандр, на мысе Мікале ў М. Азіі. Засн. ў сярэдзіне 11 ст. да н.э.; уваходзіла ў саюз 12 іанійскіх гарадоў. У канцы 6 ст. да н.э. трапіла пад уладу Персіі. У 5 ст. да н.э. ў Складзе Дэлоскага саюза, потым — дзяржавы Аляксандра Македонскага. У 3—2 ст. да н.э. належала Селеўкідам, пазней увайшла ў Пергамскае царства, потым — правінцыяльны горад Рым. імперыі і Візантыі. Росквіту дасягнула ў 4—1 ст. да н.э., калі была буйным гандл. і рамесніцкім цэнтрам.
П. мела прамавугольную сетку вуліц (сістэма Гіпадама). Падоўжныя вуліцы ішлі ўступамі; іх перасякалі 16 папярочных вуліц-лесвіц, што вялі ад падэшвы да вяршыні г. Мікале і падзялялі П. на роўныя прамавугольныя кварталы. У час раскопак адкрыты руіны будынкаў 4—2 ст. да н.э., размешчаных на тэрасах і ўмацаваных падпорнымі сценамі, у т. л. храмы Афіны (4 ст. да н.э., арх. Піфей) і Зеўса, эклесіястэрый (зала пасяджэнняў нар. сходу), тэатр, стадыён, 2 гімнасіі, рынкі, жылыя дамы перыстыльнага тыпу.
Прыена. Калоны храма Афіны. 4 ст. да н.э.Арх. Піфей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ Янка (Іван Юльянавіч; 24.8.1928, Мінск —25.6.1974),
бел. графік. Скончыў Бел. тэатр-маст.ін-т (1959). Пляменнік Я.Купалы. У 1960—74 маст. рэдактар час. «Маладосць». Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Творы вызначаюцца яснасцю кампазіцыйнай пабудовы, выразнай перадачай унутр. свету персанажа. Стварыў іл. паводле паэм Я.Купалы «Бандароўна» (1952, 1959), «Зімою» (1955), «Магіла льва» (1956, 1959), «Тарасова доля» (1958—59); партрэтныя серыі «Перадавыя людзі калгаса «Рассвет» (1961), «Галасы Палесся» (1967), «Палескія камунары» (1969); партрэты бел. пісьменнікаў В.Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі (А.Пашкевіч), К.Крапівы, Я.Коласа, М.Лынькова, К.Чорнага, П.Броўкі (усе 1960—70-я г.) і інш. Асобнае месца ў яго творчасці займае вобраз Я.Купалы: серыі лістоў «А хто там ідзе?», «Малады Янка Купала ў Пецярбургу», «Янка Купала на абарончых рубяжах пад Масквой. 1941 год» (усе 1959), серыі партрэтаў паэта (1961—71), карціны «Партрэт Янкі Купалы» (1958), «Янка Купала з моладдзю» (1962). Сярод работ у жывапісе партрэты А.Міцкевіча (1954), бацькі Я.Купалы — Д.А.Луцэвіча, Я.Коласа (абодва 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙБЭ́Й,
горад у Кітаі, на Пн в-ва Тайвань. Найбуйнейшы горад, адм. цэнтр прав.Тайвань. 7,7 млн.чал. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. 2 міжнар. аэрапорты; марскі аванпорт — Цзілун (утварае з Т. адзіны прамысл. комплекс). Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., у т. л. суднабуд., радыёэлектронная (вытв-сць камп’ютэраў, тэлевізараў, магнітафонаў); металургічная, хім., цэм., дрэваапр., папяровая, лёгкая, харчовая. Ун-ты, навук. ўстановы, музеі.
У пач. 18 ст. на тэр. сучаснага Т. існавалі 3 паселішчы, якія ў сярэдзіне 19 ст. ператварыліся ў гандл.цэнтр. З 1875 горад. Пасля ўтварэння асобнай прав. Тайвань — рэзідэнцыя губернатара, з 1891 — сталіца правінцыі. У часяп.калан. панавання (1895—1945) у Т., перайменаваным у Тайхоку, знаходзілася рэзідэнцыя яп. губернатара. Пасля аднаўлення кіт. суверэнітэту над Тайванем (1945) — цэнтр яго правінцыі. З 1949 у Т. размясціўся ўрад Кіт. Рэспублікі (пасля паражэння ў грамадз. вайне з кіт. камуністамі ў мацерыковым Кітаі), у 1958 афіцыйна абвешчаны месцам яго знаходжання. У 1967 вылучаны ў асобны адм. раён пад кіраваннем цэнтр. ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РАС Ніна Міхайлаўна (н. 15.5.1916, в. Заполле Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. У 1930—34 вучылася ў Навагрудскай бел. гімназіі. Скончыла бел. гімназію ў Вільні (1936), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1957). У 1942—44 сувязная лідскай спецгрупы партыз. брыгады імя Кірава і партыз. атрада імя Катоўскага брыгады імя Дзяржынскага Баранавіцкай вобл. Працавала ў лідскай раённай Таз. «Уперад» (1939—41, 1944—45), Дзярж. выд-ве Беларусі (1945—46), газ. «Піянер Беларусі» (1951—53). Друкуецца з 1936. Першы зб. вершаў «На ўсход ідучы...» (1940). У вершах Т. адчуванне прыгажосці роднага краю, лірызм, вера ў перамогу дабра над злом і інш.: зб-кі «Суніцы» (1946), «Вершы» (1952), «У тапаліную замець» (1976). Піша для дзяцей: зб-кі паэзіі «Казкі пра абавязкі» (1955), «Наш бор» (1968). На некат. яе вершы напісаны песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУР (Tours),
горад у Францыі, на р. Луара. Адм. ц. дэпартамента Эндр і Луара, гал. горад гіст.вобл.Турэн. Каля 150 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: эл.-тэхн. і с.-г. машынабудаванне, паліграф., мэблевая. Паблізу Т., у Шыноне, — буйнейшыя ў краіне АЭС. Ун-т. Арх. помнікі 11—18 ст. Турызм.
У старажытнасці паселішча кельцкага племя туронаў. Пасля захопу рымлянамі наз. Цэзарадунум. Адзін з першых асяродкаў хрысціянства, з 3 ст. цэнтр біскупства, з 9 ст. — архібіскупства. З 4 ст.наз. Т., цэнтр рым. правінцыі. У 473 заняты вестготамі, у 507 — франкамі. У канцы 8 ст. пры Турскім кляштары Алкуін стварыў школу. У 853 і 903 разбураны нарманамі. З 1044 Т. пад уладай графаў Анжуйскіх, у 1154—1204 — англ. каралёў, з 1204 — франц. караля. Пры Карле VII [1422—61] і Людовіку XI тут знаходзілася каралеўская рэзідэнцыя і засядалі Генеральныя штаты, чаканілі сваю манету — турскія ліўры. У часрэлігійных войнаў 16 ст. Т. — цэнтр гугенотаў. У франка-прускую вайну 1870—71 акупіраваны ням. войскамі. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны.