ТАЙБЭ́Й,

горад у Кітаі, на Пн в-ва Тайвань. Найбуйнейшы горад, адм. цэнтр прав. Тайвань. 7,7 млн. чал. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. 2 міжнар. аэрапорты; марскі аванпорт — Цзілун (утварае з Т. адзіны прамысл. комплекс). Буйны прамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. суднабуд., радыёэлектронная (вытв-сць камп’ютэраў, тэлевізараў, магнітафонаў); металургічная, хім., цэм., дрэваапр., папяровая, лёгкая, харчовая. Ун-ты, навук. ўстановы, музеі.

У пач. 18 ст. на тэр. сучаснага Т. існавалі 3 паселішчы, якія ў сярэдзіне 19 ст. ператварыліся ў гандл. цэнтр. З 1875 горад. Пасля ўтварэння асобнай прав. Тайвань — рэзідэнцыя губернатара, з 1891 — сталіца правінцыі. У час яп. калан. панавання (1895—1945) у Т., перайменаваным у Тайхоку, знаходзілася рэзідэнцыя яп. губернатара. Пасля аднаўлення кіт. суверэнітэту над Тайванем (1945) — цэнтр яго правінцыі. З 1949 у Т. размясціўся ўрад Кіт. Рэспублікі (пасля паражэння ў грамадз. вайне з кіт. камуністамі ў мацерыковым Кітаі), у 1958 афіцыйна абвешчаны месцам яго знаходжання. У 1967 вылучаны ў асобны адм. раён пад кіраваннем цэнтр. ўрада.

В.​У.​Адзярыха (гісторыя).

т. 15, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)