Дудне́нне ’гудзенне’ (Сцяшк.). Паколькі слова адзначаецца на абмежаванай тэрыторыі (у зах. гаворках), можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dudnieć ’глуха гучаць, грымець’ (аб прасл. групе слоў з праформы *dud(ь)něti гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 149–150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́мны ’горды’ (Нас., Байк. і Некр.). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dumny ’горды’ (аб паходжанні польск. слоў гл. Брукнер, 103; Слаўскі, 1, 179). Параўн. ду́ма2 (гл.). Гл. яшчэ Слаўскі, там жа; Трубачоў, Эт. сл., 5, 154–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дупле́т ’дуплет’ (БРС), дубле́т ’двайны стрэл’ (Сцяшк.). Рус. дупле́т, дубле́т. Запазычанне з франц. doublet (ад double ’двайны’). Форма дупле́т не вельмі ясная (дапускаюць уплыў іншых слоў, напр. лац. duplicata, ням. doppelt ’двайны’). Гл. Фасмер, 1, 549; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́чыць1 ’крочыць; хутка рабіць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. думае аб запазычанні з літ. dė́ti ’хутка хадзіць, хутка рабіць’.

Дэ́чыць2 ’гаварыць недарэчнае, бубніць; казаць адно і тое ж’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dė́ti ’абгаворваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жал ’крыўда’ (Бяльк.): «жалу б ні було, каб свой коньстравіў авёс, а то чужэй» (Краснап.). Відаць, суадносіцца з жаль (гл.) і іншымі як бяссуфіксны назоўнік. Але не выключана запазычанне літ. žalà ’крыўда, шкода’, магчыма, кантамінацыя з адназначнымі слав. словамі. Супраць гіпотэзы запазычання геаграфія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жано́чы. Укр. жіночий ’тс’. Зах.-рус. (ст.-бел. і ст.-укр.) утварэнне ад женъка ’жанчына’ (укр. жінка ’жанчына’). Утворана як прыналежны прыметнік (параўн. дзявочы). Пра зах.-рус. характар слова (а не запазычанне з укр.) сведчыць пашырэнне слова ў гаворках (Сцяшк. МГ). Гл. жо́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуці́на1 ’сцежка’ (Жд. 1), рус. пути́на ’дарога’. Да пуць ’тс’.

Пуці́на2 ’каліна; ягады каліны’ (навагр., шчуч., Сл. ПЗБ; лід., Сцяшк. Сл.), памянш. пуці́нка (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (там жа), запазычанне з літ. pùtinas ’тс’, параўн. літ. putinúoti ’чырванець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салі́дны ’моцны, добра зроблены’, ’які вылучаецца грунтоўнасцю, глыбінёй, сур’ёзнасцю’, ’важны, паважны, самастойны (пра чалавека)’ (ТСБМ), салі́нны ’мажны’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. соли́дный ’тс’, позняе запазычанне з франц. solide ’пэўны’ ад лац. solidus ’шчыльны, суцэльны, цвёрды’ (Фасмер, 3, 710). Беларускае слова з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́мбрыя ‘невялікая марская прамысловая рыба’ (ТСБМ). Новае запазычанне праз рус. ску́мбрыя ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87 і наст.), з новагрэч. σκονμβρί, мн. л. ‑ιά, ст.-грэч. σκόμβροσ; ‘скумбрыя або макрэль’ (гл. Фасмер 3, 662; падрабязней гл. Мотузенко, Этимология и семантика, Кишинев, 2006, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ус ‘прыправа, падліва да стравы’ (ТСБМ), со́лус ‘тс’ (Сцяшк.), со́лас, со́лус (Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. со́ус ‘тс ’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), дзе з франц. sauce ‘соус’< лац. salsa ‘пасоленая (поліўка)’, магчыма, праз англ. sause ‘соус’ (Праабражэнскі, 2, 362; Фасмер 3, 728).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)