этап геал гісторыі Зямлі, на працягу якога шматразова чаргаваліся адрэзкі часу з вельмі халодным (ледавікоўе) і з больш цёплым (міжледавікоўе) кліматам на фоне агульнага пахаладання. Вядомы ў ніжнім пратэразоі Паўн. Амерыкі, верхнім рыфеі Афрыкі і Аўстраліі, вендзе Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі, канцы карбону — пач. пярмі на стараж. мацерыку Гандвана і ў плейстацэне (найб. даследаваны). Змены клімату прыводзілі да перамяшчэнняў геагр. зон на Пд, міграцыі флоры і фауны, утварэння вял. плошчаў і аб’ёмаў мацерыковых зледзяненняў і пашырэння горных ледавікоў. У час міжледавікоўяў ва ўмераных шыротах значная частка ледавікоў раставала. Перыяды слабейшых пацяпленняў наз. міжстадыяламі (інтэрстадыяламі). На тэр. Беларусі добра захаваліся ледавіковыя адклады, ледавіковы рэльеф, рэшткі раслін і жывёл плейстацэну. Яны далі магчымасць высветліць падзеі, што адбыліся 1,65 млн. гадоў назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГУ́СТЫ (Herpestes),
род млекакормячых сям. віверавых атр. драпежных звяроў. 14 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Зах. Еўропе, Малой, Пярэдняй і Паўд.Азіі, Афрыцы. Акліматызаваны ў Вест-Індыі, на Гавайскіх і Фіджы а-вах. Жывуць у розных умовах. Трымаюцца паасобна, часам групамі. Найб. вядомы самы буйны прадстаўнік роду М. егіпецкі — іхнеўмон (H. ichneumon), або фараонаў пацук.
Даўж. цела да 65 см, хваста да 51 см, маса да 3,2 кг. Тулава падоўжанае, канечнасці кароткія, морда вострая. Поўсць кароткая, грубаватая. Афарбоўка бурая розных адценняў, часам са светлымі плямамі. Драпежнікі, кормяцца дробнымі жывёламі, пераважна грызунамі і змеямі, у т. л. ядавітымі. Імунітэту да змяінага яду не маюць, спраўляюцца з імі дзякуючы хуткай рэакцыі. Нараджаюць 2—4 дзіцяняці. Лёгка прыручаюцца. М. называюць таксама шэраг інш. родаў сям. віверавых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРМУРО́ВАЕ МО́РА (тур. Marmara, ад назвы аднайм. вострава ў гэтым моры, дзе здаўна вялася здабыча мармуру),
міжземнае мора Атлантычнага ак., паміж Еўропай і М. Азіяй. Абмывае берагі Турцыі. Злучаецца пралівам Басфор з Чорным м., пралівам Дарданелы з Эгейскім м.Пл. 12 тыс.км². Найб.глыб. 1273 м. Утварылася ў выніку разломаў зямной кары, якія падзялілі мацерыкі Еўропы, Азіі і Афрыкі. Берагі пераважна гарыстыя, на Пд і У моцна расчлянёныя, каля паўн. берагоў шмат падводных рыфаў. А-вы Мармара, Прынцавы і інш. Не замярзае; т-ра вады на паверхні зімой 8—9 °C, летам 29 °C. Салёнасць ад 20‰ на Пн да 26‰ на Пд. Флора і фауна падобныя да міжземнаморскіх. Рыбалоўства. Праз М.м. праходзяць важныя камунікацыі з Чорнага м. ў Міжземнае. На паўн. беразе г. Стамбул.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХО́РКА (Nicotiana rustica),
кветкавая расліна сям. паслёнавых. Пашырана ў Паўд. Амерыцы. У пач. 16 ст. завезена ў Еўропу. Культывуюць як тэхн. культуру ў Паўн. Афрыцы, Паўд.Азіі, Еўропе, у т. л. на Беларусі.
Аднагадовая травяністая расліна выш. 50—150 см з цяжкім непрыемным пахам. Корань стрыжнёвы, даўж. да 1,5 м. Сцёблы прамыя, галінастыя з залозістымі валаскамі. Лісце чаранковае, цёмна-зялёнае, з сінім адлівам, маршчыністае, круглаватае. Кветкі двухполыя, жоўта-зялёныя, у мяцёлчатай гронцы. Плод — шматнасенная каробачка. Сухое лісце М. мае да 10 % нікаціну, да 10 % лімоннай к-ты. З іх гатуюць крупку для курэння, нюхальны тытунь, тытунёвы пыл — інсектыцыд, атрымліваюць нікацінавыя мед. прэпараты (напр., вітамін РР, нікацін-сульфат), нікацін, лімонную к-ту, прэпараты для барацьбы са шкоднікамі с.-г. раслін, з узбуджальнікамі хвароб жывёл. Лек., тэхн. расліна.
расійскі геолаг і палеантолаг. Акад.АНСССР (1946; чл.-кар. 1933). Замежны член Сербскай АН (1968). Скончыў Горны ін-т у Петраградзе (1915), з 1920 праф. гэтага ін-та. У 1946—51 старшыня Прэзідыума Туркм. філіяла АНСССР, у 1946—52 дырэктар Лабараторыі азёразнаўства АНСССР. Навук. працы па стратыграфіі, палеанталогіі, палеагеаграфіі палеазою і карысных выкапнях Урала, Сярэдняй Азіі, Усх.-Еўрап. платформы, па вывучэнні фацый і інш. Кіраваў складаннем геал. карт СССР. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1946. Залаты медаль імя М.М.Пржавальскага 1927. Залаты медаль імя А.П.Карпінскага АНСССР 1949.
Тв.:
Учение о фациях: Геогр. условия образования осадков. Т. 1—2. М.; Л., 1955—56;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БРУЧАЎ (Сяргей Уладзіміравіч) (3.2.1891, г. Іркуцк, Расія — 29.8.1965),
расійскі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (1953). Сын У.А.Обручава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1915). З 1917 у Геал. камітэце, з 1929 у Якуцкай камісіі АНСССР, з 1932 ва Усесаюзным арктычным ін-це, з 1941 у Ін-це геал. навук АНСССР, з 1950 у Лабараторыі геалогіі дакембрыю АНСССР (з 1963 дырэктар). Навук. працы па геалогіі і геамарфалогіі Усх. Сібіры і ПнУ Расіі. Яго даследаванні на Сярэднесібірскім пласкагор’і (1917—24) садзейнічалі адкрыццю Тунгускага вугальнага басейна. У 1926—35 вывучаў басейны рэк Індыгірка і Калыма і выявіў іх залатаноснасць. Прапанаваў аб’яднаць горы ў паўд.ч. міжрэчча Індыгіркі і Калымы пад назвай хр. Чэрскага, распрацаваў схему тэктонікі Паўн.-Усх.Азіі, адкрыў радовішчы волава на ПнУ Расіі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКА́МЕНШЧЫКІ, бычкі-падкаменшчыкі (Cottus),
род рыб сям. керчакавых атр. скарпенападобных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі, зрэдку трапляюцца ў, перадвусцевых участках мора. Донныя маларухомыя жывёлы. Актыўныя на змярканні і ноччу. Жывуць паасобку ў водных зарасніках або пад камянямі (адсюль назва). На Беларусі П. звычайны (C. gobio, нар. назвы аўдотка, бычок, галавач, пундач, пячкур, шыракалобка) трапляецца ў рэках і ручаях з хуткім цячэннем і камяністым дном, у многіх азёрах Бел. Паазер’я.
Даўж. да 12 см. Галава вял., пляскатая. Вочы чырванаватыя, на верхнім баку галавы Цела голае, шаравата-бурае або зеленаватае, з цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў 2 (1-ы меншы за 2-і). Кормяцца лічынкамі насякомых, ікрой і маляўкамі рыб. Перад нерастам самец будуе прымітыўнае гняздо, потым ахоўвае ікру і малявак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎМА́ЛПЫ (Prosimii),
падатрад млекакормячых атр. прыматаў. Вядомы з эацэну Еўропы і Паўн. Амерыкі (каля 45 млн.г. назад). 6 сям.: лемуравыя, тупаевыя, даўгапятавыя (Tarsiidae), індрыевыя, або індрызідавыя (Indrisidae), лорыевыя, або лорызідавыя (Lorisidae), руканожкавыя (Daubentoniidae). 24 роды, 53 віды. Пашыраны ў трапічных лясах Афрыкі, в-ва Мадагаскар, Паўд.-Усх.Азіі, Малайскага архіпелага. Жывуць на дрэвах невял групамі, парамі або паасобна. 22 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж цела да 106 см, хвост у некат. відаў можа быць удвая даўжэйшы. Заднія канечнасці ў большасці даўжэйшыя за пярэднія. Поўсць густая, мяккая. часта яркіх адценняў. Вочы вялікія. Мозг з малой колькасцю баразён і звілін, вял. паўшар’і ўкрываюць мазжачок няпоўнасцю. Усёедныя. Нараджаюць 1—4 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫ́ЛА (Perilla),
род кветкавых раслін сям. губакветных. 5 відаў. Пашыраны ў Паўд., Усх. і Паўд.-Усх.Азіі. Як тэхн., алейная і дэкар. расліна культывуецца П. кустовая (P.frutescens); яе разнавіднасць — П. кустовую нанкінскую — у Кітаі і Японіі вырошчваюць як алейную, эфіраалейную і салатную культуру, а ў Зах. і Усх. Еўропе, ЗША — як дэкаратыўную.
П. кустовая — аднагадовая расліна са стрыжнёвым коранем, які паглыбляецца ў глебу да 1 м і болей. Прамастойнае. выш. да 1,5 м, сцябло галінастае, 4-граннае, густа апушанае. Лісце доўгачаранковае, шырокаяйцападобнае, пільчатазазубранае, апушанае, зялёнага або фіялетава-зялёнага колеру з-за антацыяну. Дробныя кветкі ў гронкападобных суквеццях, апушаныя. Плод — арэшак. Насенне мае 40—45% тэхн. алею, які пры высыханні ўтварае трывалую, бліскучую, антыкаразійную плёнку. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамаб., суднабуд. і электратэхн. прам-сцях. Жмых Макуха ідзе на корм жывёле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧУ́ХАВЫЯ, пішчухі,
сенастаўкі (Ochotonidae, або Lagomyidae),
сямейства млекакормячых атр. зайцападобных. 1 род (Ochotona), 20 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Еўропе, Азіі, на ПдЗПаўн. Амерыкі. Жывуць пераважна калоніямі ў норах на адкрытых мясцінах раўнін і высакагор’я. На Беларусі жылі ў познім антрапагене. Знаходкі вядомы з перыгляцыяльных адкладаў каля вёсак Койтава Віцебскага і Пашына Аршанскага р-наў і каля г. Гродна. Некат. віды — носьбіты ўзбуджальніка чумы.
Даўж. да 28 см, маса да 240 г. Вушы круглыя, кароткія. Вібрысы доўгія. Хвост вельмі кароткі. Афарбоўка бура-карычневых адценняў. Моцна свішчуць і пішчаць (адсюль назва). Расліннаедныя. На зіму назапашваюць сухую траву (адсюль другая назва). Нараджаюць да 7 дзіцянят 2—3 разы за год.
Э.Р.Самусенка.
Да арт.Пішчухавыя. Пішчухі: 1 — велікавухая; 2 — алтайская; 3 — паўночная; 4 — стэпавая, або малая.