МАТЫ́С ((Matisse) Анры Эміль Бенуа) (31.12.1869, г. Ле-Като, Францыя — 3.11.1954),
французскі жывапісец, графік і скульптар. Вучыўся ў Парыжы ў акадэміі Жуліяна (з 1891), Школе дэкар. мастацтваў (з 1893) і Школе прыгожых мастацтваў (1895—99). Зазнаў уплывы імпрэсіянізму, неаімпрэсіянізму, пуантылізму, П.Сезана, А.Радэна, усх. мастацтва. У 1905—07 адзін з лідэраў фавізму. У сваіх карцінах стварыў новы тып маст. выразнасці праз экзальтаваныя, яркія кантрастныя колеры, у якіх знікаюць лініі контураў выявы: «Жанчына ў зялёным капелюшы», «Расчыненае акно. Каліўр», «Асалода, цішыня і раскоша» (усе 1905), «Нацюрморт на чырвоным дыване», «Радасць быцця» (абодва 1906), «Марго» (1907), «Пустыня, чырвоная гармонія», «Чырвоны пакой» (абедзве 1908), «Танец» (1910) і інш. Пад уражаннем падарожжаў у Марока, Туніс, Паўд. Іспанію ствараў работы, у якіх пераважалі манахромныя фарбавыя плоскасці, выразныя колеравыя кантрасты, арабескі: «Чырвоная майстэрня» (1911), «Чырвоныя рыбы» (1914), «Мараканцы на тэрасе», «Тры сястры», «Мастак і мадэль» (усе 1916), «Дзяўчаты на пляжы» (1916—17), «Урок ігры на піяніна» (1917), серыя «Адаліскі» (1920-я г.), «Дэкаратыўная фігура на арнаментальным фоне» (1927—28), «Румынская блуза» (1940), «Маладая дзяўчына ў белай хустцы» (1941), «Азія» (1946), «Маладая англічанка» (1947), «Вялікі чырвоны інтэр’ер» (1948) і інш. Аўтар пано «Танец» і «Музыка» для асабняка С.Шчукіна ў Маскве (1911), фрыза «Танец» у фондзе Барнса ў Мерыёне (ЗША, 1931—33), афармлення інтэр’ера (у т. л. вітражы) «Капэлы ружанцаў» у Вансе каля Ніцы (Францыя, 1953), скульптур «Дэкаратыўная фігура» (1908), «Венера ў ракавіне» (1931), рэльефу «Аголеная жаночая фігура са спіны» (1930) і інш. Вытанчанасцю лініі вызначаюцца графічныя творы: серыя «Тэмы і варыяцыі» (1941—42), ілюстрацыі да твораў А.Мантэрлана, С.Малармэ, П.Рансара, Шарля Арлеанскага і інш.
Літ.:
Алпатов М.В. Матисс. М., 1969;
Зубова М.В. Графика Матисса. М., 1977;
Эсколье Р. Матисс: Пер. с фр.Л., 1979.
В.Я.Буйвал.
А.Матыс. Танец. 1910.А.Матыс. Чырвоны пакой. 1908.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Су́тра ’неахайная жанчына, бруднюха, мурза’ (гродз., воран., Сл. ПЗБ). З літ.sùtros ’гнойная жыжка’, sutrà ’мурза’; гл. Сл. ПЗБ, там жа.
Сутра́ ’іл на дне возера з дробнымі водарасцямі’, сутры́стае дно (брасл., Непакупны, Связи). Непакупны (там жа, 183) параўноўвае з лат.sutra ’гнаявая жыжка’, літ.sútros ’тс; памыі, мутная вадкасць’, ’бруд на целе’, заўважаючы, што па акцэптацыі і семантыцы беларуская форма бліжэй да літ.sutrà з другасным значэннем ’дрэнны чалавек, вырадак’ (адзначала ў в. Гервяты на мяжы з Літвой); гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжа́чка ’сіла, якая цягне да ляжання’ (Нас.), ’донная вуда з грузілам для лоўлі акунёў і яршоў’ (Дэмб. 2, Нар. Гом.). Укр.ле́жачки ’лежачы’, леже́чка ’вулей-ляжак’, рус.лежа́чка, в лежа́чку, лежа́чки ’лежачы’, ’хворая жанчына’, ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’, польск.leżączki ’лежачы’, leżoncka ’ляжанне’, чэш.ležečky, ležacky, ганацк.lʼežačky, славац.ležiačky ’лежачы’, славен.ležę̂cki, серб.-харв.лежећке ’тс’. Прасл.ležętjь‑ky ’лежачы’ (Слаўскі, 4, 195). Аб суфіксе прыслоўя ‑ky гл. Зубаты (1, 377). Аднак утварэнні з суфіксам ‑ьka незалежныя, магчыма, утвораныя пазней ад дзеепрыметнікаў.
Сва́ха ‘свацця’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы, З нар. сл.), ‘адна з сваячак маладога’ (Бір. дыс.), ‘на вяселлі родзічка з боку маладой у адносінах да родзічаў маладога і наадварот’ (Сл. ПЗБ), сва́хна ‘свацця’ (ТС). Укр., рус.сва́ха, польск.swacha, серб.-харв. рэдк. svaha, балг.сва́ха. Ад *svatja (гл. свацця) з гіпакарыстычным суф. ‑xa(‑cha) (Фасмер, 3, 570; Брукнер, 527; SP, 1, 71). Трубачоў (История терм., 143) указвае на кантамінацыю ў гэтым слове значэнняў ‘жанчына, якая займаецца сватаннем’ і ‘маці мужа ў адносінах да маці маладой і наадварот’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стод ‘бажок, ідал’ (Ласт.), сто́дзік, сто́дзіва ‘статуя’ (там жа). Параўн. укр.арг.стод ‘статуя, фігура’, ‘бог’, стодонь ‘багач’, рус.арг.сто́да ‘царква, ікона; свята’, дыял. ‘ідал’. У якасці крыніцы прыводзіцца ст.-сканд.stoð ‘слуп, калона’ (Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 764). Бязлай (Eseji, 139) далучае сюды і зах.-слав.stodor ‘крутая скала; слуп у азяродзе’. Магчыма, сюды ж няяснае каш.štaduna ‘мажная, высокая жанчына’, параўн. баба ‘каменны ідал’ (параўн. SEK, 4, 353). Беларускія словы, відаць, “рэканструяваныя” Ластоўскім на падставе аргатычных форм. Гл. таксама Горбач, Арго, 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зна́цца, знаюся, знаешся, знаецца; незак.
1. Быць знаёмым, мець сувязі з кім‑, чым‑н. Гэта былі сыны або ўрачоў, або адвакатаў, а адзін, з кім Ян знаўся найбліжэй, быў сынам народнага настаўніка.Пестрак.Бонч-Бруевіч адкрыў пад восень школу ў светлым бацькоўскім доме. Кажуць, з Леніным знаўся блізка, як памочнік, таварыш даўні.Русецкі.// Сутыкацца з чым‑н., зведваць што‑н. Дружна працуем Мы грамадою, Знацца — не знаем З горам, з бядою.Купала.
2.Абл. Добра ведаць што‑н., разбірацца ў чым‑н. [Лявон:] Знаўся нябожчык, як хадзіць каля дрэўцаў... Сам умеў прышчапляць.Купала.Адна жанчына расхвальвае свайго знаёмага, які вельмі знаецца па хваробах.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Рмн. ‑сак; ж.
1. Чатырохколы экіпаж на рысорах, з адкідным верхам. Паны ў калясцы пад’язджаюць. Фурман тут лейцы падцінае, Стаенных пару прыпыняе.Колас.А за грамадой, на калясцы, Рассеўшыся вяльможай, Пан Скрыцкі ехаў сам.Бядуля.
2. Лёгкія калёскі, звычайна крытыя, для катання дзяцей. Дзіцячая каляска. □ Маладая жанчына сядзела на лаўцы і гойдала каляску.Шамякін.
3. Невялікі ручны возік, магчыма і двухколы, для перавозкі грузаў. Прывезці галлё на калясцы.
4. Невялікая павозка спецыяльнага прызначэння. Матацыкл з каляскай. □ Асабліва страшна было глядзець на бязногіх, калі яны на падвязаных да бёдраў калясках, адштурхваючыся ад зямлі рукамі, рухаліся па бруку...Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.Паэт. Распускацца, расцвітаць (пра кветкі). Пралескі пачалі квітнець І зелянець паляны.Смагаровіч.// Мець кветкі, быць у пары цвіцення; цвісці. Квітнее бэз. □ Квітнеюць сады. Палі і лугі ператварыліся ў стракатыя каляровыя дываны.В. Вольскі.
2.перан. Паспяхова развівацца, знаходзіцца ў спрыяльных для развіцця ўмовах; працвітаць. Квітнее прамысловасць. Квітнее культура. □ Квітней, сталіца ўсіх сталіц — Васьмівяковая Масква!Калачынскі.
3.перан. Быць здаровым, прыгожым; знаходзіцца ў стане росквіту. Жанчына квітнее. □ [Данута] адчувала сябе, відаць, выдатна, бо аж уся квітнела.Карпюк.// Станавіцца радасным, прыгажэць. Усім падабалася і ўсе хвалілі. Сяргей проста квітнеў ад задавальнення. Яму яшчэ не даводзілася так апранацца.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прамываць, абмываць, апускаючы ў ваду. Пад мостам, стоячы па калені ў вадзе, жанчына паласкала бялізну.Лобан.І маці стол ужо прыбрала, Пасуду, лыжкі паласкала.Колас.// Заліваючы або паліваючы, абмываць. Шыбы паласкаў дождж, але праз іх яшчэ добра былі відаць апошнія ружы.Федасеенка.
2. Прамываць рот, горла, зубы з мэтай дэзінфекцыі, лячэння. Назаўтра раніцаю доктар Пфэрдсан абматаў .. [Гендарсану] твар бінтам, даў нейкую вадкасць паласкаць рот.Чарнышэвіч.
3. Развяваць што‑н., хлопаць чым‑н. (пераважна пра вецер). А побач гмах на люднай плошчы Асветлен сонцам веснавым, І вецер горды сцяг палошча Над родным горадам маім.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)