Ма́гель ’прылада, якой качаюць бялізну’ (Нас.), ма́глі ’вялікі станок для катання бялізны’ (Мядзв.), ’прыстасаванне для валяння сукна’ (Касп.). Запазычана з польск. magiel, męgiel ’валік, якім катаюць бялізну’, ’маглярня’, ’апрэтурная машына’ < ням. Mange(l) < с.-лац. manganum < грэч. μάγγανον ’ваенная машына, якая шпурляе каменне’, якая вельмі нагадвала машыну для катання бялізны, вынайдзенную ў Нюрнбергу’ (Брукнер, 317; Васэрцыер, 146; Махэк₂, 350). Сюды ж маглява́ць ’катаць бялізну вальком’ (Сцяшк., Нас.), ’румяніць твар’, ’уціраць тлушч у валасы’ (Нас.), малявацца, маглёўка ’катанне бялізны’, ’жанчына, якая любіць займацца аздабленнем галавы’ (Нас.). Гл. таксама ма́глі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)