УСПЕ́НСКІ Фёдар Іванавіч (19.2.1845, Горкі Галіцкага павета Кастрамской губ. — 10.9.1928),
рускі гісторык-візанцініст. Акад. Пецярбургскай АН (1900). Скончыў Пецярбургскі ун-т. З 1879 праф. Новарасійскага ун-та ў г. Адэса. У 1894—1914 дырэктар заснаванага ім Рус.археал. ін-та ў Канстанцінопалі. Арганізаваў шэраг археал. экспедыцый у Балгарыю, Сірыю, Палесціну і інш. У 1915—28 рэдактар час. «Византийский временник». У 1922—27 чытаў курс лекцый у Ленінградскім ун-це. Адзін з першых стаў вывучаць гісторыю агр. адносін у Візантыі. Гал. праца «Гісторыя Візантыйскай імперыі» (т. 1—3, 1913—48) ахоплівае гісторыю Візантыі і сумежных з ёю дзяржаў у 5—15 ст., грунтуецца на вял. колькасці крыніц. Падкрэсліваў уплыў грамадскага ладу славян, якія прынеслі з сабою абшчынныя парадкі, на сац.-эканам. развіццё Візантыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛА́ТАЎ Уладзімір Пятровіч (27.2.1875, в. Міхайлаўка Пензенскай вобл., Расія — 30.10.1956),
расійскі і ўкраінскі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Акад.АН УССР (1939), акад.АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1950). Засл. дз. нав. Украіны (1935). Пляменнік Н.Ф.Філатава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). З 1911 праф. і заг. кафедры Новарасійскага ун-та ў Адэсе (з 1921 праф. Адэскага мед. ін-та, у 1936—56 адначасова дырэктарУкр.НДІ вочных хвароб і тканкавай тэрапіі). Працы па распрацоўцы метадаў аднаўляльнай хірургіі, праблеме перасадкі рагавіцы, лячэнні глаўкомы, трахомы і інш. пытаннях афтальмахірургіі. Стваральнік вучэння аб біягенных стымулятарах — аснове тканкавай тэрапіі. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—4. Киев, 1961; Тканевая терапия. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Андрэй Мікалаевіч (30.10.1906, г. Гагарын Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1993),
савецкі матэматык і геафізік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1953, 1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1935—58 у Ін-це тэарэт. геафізікі, з 1953 у Ін-це прыкладной матэматыкі АНСССР (з 1979 дырэктар). Адначасова ў 1928—89 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па выліч. і прыкладной матэматыцы, інфарматыцы, матэм. фізіцы, геафізіцы, тапалогіі. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1976. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986 (разам з В.Я.Арсеніным);
Уравнения математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А.А.Самарскім).
Літ.:
А.Н.Тихонов // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ЛІКАЎ Аляксандр Іванавіч (20.4.1904, Масква —28.10.1984),
савецкі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1935 на выкладчыцкай рабоце. З 1945 нач. канструктарскага бюро, з 1959 дырэктар Усесаюзнага н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та металургічнага машынабудавання. Навук. працы па тэорыі пракаткі і разліку пракатных станаў. Пад яго кіраўніцтвам створаны унікальныя пракатныя станы і агрэгаты; тэхналогія і агрэгаты сумяшчэння неперарыўнага ліцця металаў з пракаткай і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1951. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1975).
Тв.:
Теория расчета усилий в прокатных станах. М., 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАМЫ́РДЗІН Віктар Сцяпанавіч (н. 9.4.1938, с. Чорнае Адгор’е Арэнбургскай вобл., Расія),
расійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Політэхн.ін-т у г. Самара (1966), працаваў на Орскім нафтаперапрацоўчым з-дзе. З 1967 у Орскім гаркоме КПСС, з 1973 дырэктар Арэнбургскага газаперапрацоўчага з-да, з 1978 у апараце ЦККПСС. У 1982—83 нам. міністра газавай прам-сці СССР, з 1983 нач. Усесаюзнага прамысл. аб’яднання па здабычы газу ў Цюменскай вобл., у 1985—89 міністр газавай прам-сці СССР, з 1989 старшыня праўлення Дзярж. газавага канцэрна «Газпрам». У маі—снеж. 1992 нам. старшыні, у снеж. 1992 — сак. 1998 старшыня ўрада Рас. Федэрацыі. У 1990-я г. адначасова лідэр руху «Наш дом Расія». З 2001 пасол Рас. Федэрацыі на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮСКАВЕ́Ц Майсей Клінікавіч (16.8.1898, в. Заверша Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.4.1969),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад.АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61). Д-рвет.н. (1941), праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1958). Скончыў Маскоўскі вет.ін-т (1925). З 1935 у НДІэксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага, адначасова (1950—56) у НДІ жывёлагадоўлі АН Беларусі. У 1957—61 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі с.-г. навук Беларусі і адначасова (1957—59) дырэктарБел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па эпізааталогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі с.-г. жывёл, па пытаннях барацьбы з туберкулёзам, бруцэлёзам, інш. хваробамі с.-г. жывёл.
Тв.:
Бруцеллёз сельскохозяйственных животных. 2 изд. М., 1960;
Туберкулёз сельскохозяйственных животных. 3 изд. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́ШКА Герасім Васілевіч (3.3.1900, в. Паддубнае Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. —6.1.1942),
бел. архітэктар. Скончыў Ін-тграмадз. інжынераў у Петраградзе (1918—24). З 1924 у трэсце Мінбуда (у 1931—33 тэхн.дырэктар). У 1936—41 гал. архітэктар Мінска. Асн. работы: у Мінску — будынкі АТС (не захаваўся), Цэнтр. рабочай паліклінікі па вул. Мяснікова, кінатэатра «Пралетарый» па вул. Савецкай (з В.Струевым, не захаваўся; усе 1930), жылы дом АН Беларусі (1935, з С.Гейдукевічам), школа №4 па вул. Чырвонаармейскай (1936), 120-кватэрны жылы дом гарсавета па праспекце Скарыны (1937), будынак політэхн. тэхнікума (1938), гасцініца Бел.ваен. акругі (1939); будынак школы ў г. Барысаў Мінскай вобл. (1930), жылы дом НКУС у Магілёве (1940) і ІНШ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУКО́ВІЧ Віктар Фёдаравіч (н. 9.7.1950, г. Янакіева Данецкай вобл., Украіна),
дзяржаўны дзеяч Украіны. Акад. Акадэміі эканам. навук Украіны, д-рэканам.н., магістр міжнар. права, прафесар. Нашчадак бел. селяніна з в. Янукі (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.), які да 1917 пераехаў у Данбас. Скончыў Данецкі політэхн.ін-т, Укр. акадэмію знешняга гандлю. У 1970—90-я г. на інж. і кіруючых пасадах у аўтатрансп. сістэме Данбаса, у т. л.ген.дырэктарвытв. аб’яднанняў «Данбастрансрамонт», «Укрвуглепрамтранс», Данецкага абл. аб’яднання аўтатранспарту. З 1996 нам. кіраўніка, у 1997—2002 кіраўнік адміністрацыі Данецкай вобл., адначасова ў 1999—2001 старшыня Данецкай абл. рады. З 21.11.2002 прэм’ер-міністр Украіны. Чл. Прэзідыума Нац.АН Украіны, старшыня Нац. алімпійскага к-та Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛЕНКА Мікалай Мікітавіч (17.4.1929, в. Ясяні Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 11.6.1999),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі шкла і сіталаў. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1973). Скончыў БПІ (1952), дзе і працаваў (з 1972 заг. кафедры, адначасова прарэктар). З 1976 дырэктар Ін-та буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі. З 1978 у Бел.тэхнал. ін-це. З 1981 у БПА (з 1984 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы тэорыі сінтэзу неарган. матэрыялаў (у т. л. сілікатнага шкла, кампазіцыйных матэрыялаў, керметаў), тэхналогіі спец. матэрыялаў электроннай тэхнікі.
Тв.:
Диаграммы стеклообразных систем. Мн., 1959 (разам з М.А.Безгародавым);
Термические свойства стекла. Мн., 1962;
Спектральное исследование алюмосиликатных стекол. Мн., 1982 (разам з Г.Я.Малашкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЕР (Boyer) Пол Дэлас (н. 31.7.1918, г. Прова, штат Юта, ЗША),
амерыканскі біяхімік. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1968), Нац.АН ЗША (1970). Скончыў ун-ты імя Брайэма Янга (1939; г. Прова) і штата Вісконсін (1943; г. Мадысан). З 1945 ва ун-це штата Мінесота (з 1956 праф.), з 1963 праф. Каліфарнійскага ун-та (г. Лос-Анжэлес; у 1965—83 дырэктар Ін-та малекулярнай біялогіі). Навук. працы па энзімалогіі. Пастуляваў і выкарыстаў для тлумачэння механізму дзеяння пратон-транспартавальнай адэназінтрыфасфатазы новы прынцып работы алігамерных ферментаў («механізм чаргавальнага звязвання»; 1977). Нобелеўская прэмія 1997 (з Дж.Э.Уокерам, Е.К.Скоу).
Тв.:
Рус.пер. — На пути к пониманию каталитического механизма АТР-синтетазы // Биохимия. 2001. Т. 66, вып. 10.