ЯКУ́ШКА Герасім Васілевіч (3.3.1900, в. Паддубнае Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. —6.1.1942),
бел. архітэктар. Скончыў Ін-т грамадз. інжынераў у Петраградзе (1918—24). З 1924 у трэсце Мінбуда (у 1931—33 тэхн. дырэктар). У 1936—41 гал. архітэктар Мінска. Асн. работы: у Мінску — будынкі АТС (не захаваўся), Цэнтр. рабочай паліклінікі па вул. Мяснікова, кінатэатра «Пралетарый» па вул. Савецкай (з В.Струевым, не захаваўся; усе 1930), жылы дом АН Беларусі (1935, з С.Гейдукевічам), школа №4 па вул. Чырвонаармейскай (1936), 120-кватэрны жылы дом гарсавета па праспекце Скарыны (1937), будынак політэхн. тэхнікума (1938), гасцініца Бел. ваен. акругі (1939); будынак школы ў г. Барысаў Мінскай вобл. (1930), жылы дом НКУС у Магілёве (1940) і ІНШ.
В.М.Чарнатаў.
т. 18, кн. 1, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)