ЦІ́ХАНАЎ Андрэй Мікалаевіч (30.10.1906, г. Гагарын Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1993),
савецкі матэматык і геафізік. Акад. АН СССР (1966, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1953, 1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1935—58 у Ін-це тэарэт. геафізікі, з 1953 у Ін-це прыкладной матэматыкі АН СССР (з 1979 дырэктар). Адначасова ў 1928—89 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па выліч. і прыкладной матэматыцы, інфарматыцы, матэм. фізіцы, геафізіцы, тапалогіі. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1976. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986 (разам з В.Я.Арсеніным);
Уравнения математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А.А.Самарскім).
Літ.:
А.Н.Тихонов // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 3.
т. 17, с. 123
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)