сялянская партыя ў Польшчы і Зах. Беларусі ў 1926—31. Створана ў выніку вылучэння групы дзеячаў з «Вызволеня» на чале з Я.Домбскім. Кіраўнікі партыі Домбскі, В.Добрах, А.Плюта, Я.Табор, А.Валерон. Друкаваны орган — «Gazeta Chłopska» («Сялянская газета»). Асн. патрабаванні праграмы: парламенцкая рэспубліка, шырокая агр. рэформа, развіццё асветы сярод насельніцтва. Падтрымала дзярж. пераварот у Польшчы 12.5.1926. З 1928 вяла барацьбу супраць «санацыйнага рэжыму». Удзельнічала ў выступленнях за прадастаўленне дэмакр. свабод, правядзенне бурж.-дэмакр. рэформ. Пасля роспуску сейма ў 1930 некат. дзеячы партыі праследаваліся ўладамі, пачала расці яе апазіцыйнасць ураду. У 1931 С.х. аб’ядналася з сял. партыямі «Пяст» і «Вызволене» ў Стронніцтво людовэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКСАПЛА́ЗМА (Toxoplasma),
род паразітычных прасцейшых атр. какцыдый кл. спаравікоў. 1 від — Т. гондзіі (T. gondii). Паразіт млекакормячых жывёл, птушак і чалавека (канчатковыя гаспадары); узбуджальнік таксаплазмозу.
Даўж. 4—8, шыр. 2—4 мкм. Вегетатыўная форма рухомая, паўмесяцападобная. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія) шляхам дзяленняў з утварэннем цыст, псеўдацыст і палавога працэсу (гаметаганія). Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — больш за 180 відаў свойскіх і дзікіх жывёл. У млекакормячых і чалавека Т. можа перадавацца і праз плацэнту.
Цыкл развіцця і спосабы заражэння таксаплазмай: 1 — кошка-гаспадар, дзе праходзіць шызаганія і стадыя палавога цыкла; 2—4 — паслядоўныя стадыі развіцця аацысты; 5—6 — мышы-гаспадары, у якіх адбываецца дадатковае бясполае размнажэнне; 7 — унутрывантробнае заражэнне мышэй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎКА́ЧЫКІ, таўкачы,
танцоркі (Empididae),
сямейства насякомых падатр. прамашыўных караткавусых атр. двухкрылых. Больш за 2,8 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў лясной зоне па берагах вадаёмаў; жывуць на раслінах. На Беларусі найб. трапляюцца Т.: вялікі (Empis tesselata) і лінднеры (E. lindneri).
Даўж. да 15 мм. Цела цёмнае, слабаапушанае. Галава невял., круглая з іголкападобным хабатком. Крылы празрыстыя. Ногі доўгія, тонкія. Пераважна драпежнікі, дадатковы корм — нектар кветак. У перыяд размнажэння ў некат. відаў адбываецца раенне, шлюбныя «танцы», насякомыя збіраюцца ў вял. масы — «таўкуць мак» (адсюль назва). Агрэсіўныя самкі пасля капуляцыі нярэдка з’ядаюць самцоў. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі жывуць у глебе, лясным подсціле, у некат. відаў — на дне вадаёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫТО́НЫ, уколы (Triturus),
род хвастатых земнаводных сям. сапраўдных саламандраў. 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць у вадаёмах (у перыяд размнажэння) і на сушы ў вільготных (часта поймавых) мясцінах, у лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. На Беларусі 2 віды Т.: звычайны, ці малы (T. vulgaris), і грабеньчаты (T. cristatus).
Даўж. цела да 18 см, хваста — блізкая да даўж. цела. Хвост сплюшчаны з бакоў, зверху і знізу мае скурыстую аблямоўку. Павекі развітыя. Зубы на абедзвюх сківіцах, паднябенныя зубы размешчаны радамі. Кормяцца дробнымі воднымі і сухапутнымі беспазваночнымі. Развіццё з ператварэннем. Пры неспрыяльных умовах метамарфозу часам назіраецца неатэнія. Лабараторныя жывёлы.
Э.С.Самусенка.
Трытоны: 1 — звычайны; 2 — грабеньчаты (а — самец; б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫХАГРА́МЫ (Trichogramma),
род насякомых сям. трыхаграматыдаў надсям. хальцыд падатр. паразітычных сцяблістабрухіх перапончатакрылых. Каля 60 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі трапляюцца Т.: звычайная, або жоўтая ці хваёвая (T. evanescens), лясная (T. embryophagum), пладовая (T. pallida).
Даўж. да 0,9 мм. Афарбоўка ад бледна-жоўтай да цёмна-бурай. 2 пары празрыстых крылаў. Вочы чырвоныя. Брушка вельмі рухомае, з яйцакладам на канцы. Самка адкладвае яйцы ў яйцо інш. насякомага ці павука, дзе яны развіваюцца. Развіццё з поўным ператварэннем. Некалькі пакаленняў за год. Дарослыя кормяцца нектарам кветак. Разводзяць Т. як сродак біял. барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.
унутрыкантынентальны рухомы складкавы пояс зямной кары, які цягнецца ў Азіі ад Урала, праз Сярэднюю Азію, Казахстан, Паўд. Сібір і Манголію да Ахоцкага мора. На З абмежаваны Усх.-Еўрапейскай, на ПнУ — Сібірскай і на Пд — Кітайска-Карэйскай стараж. платформамі. На ПдЗ пояс сучляняецца з Міжземнаморскім геасінклінальным поясам, на У — з Ціхаакіянскім геасінклінальным поясам. У пояс уваходзяць складкавыя ўтварэнні Урала, Цянь-Шаня, Алтая, Саян, таксама Казахстана і Манголіі. Развіццё з позняга дакембрыю (байкальская, салаірская, каледонская і герцынская эпохі складкавасці). У канцы палеазою — мезазоі пояс ператварыўся ў маладую платформу. Радовішчы руд жалеза, медзі, золата, свінцу, цынку, волава, вальфраму і інш., паклады каменнага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
кірунак, які даследуе псіхічныя з’явы з пункту гледжання іх функцый у прыстасаванні арганізма да навакольнага асяроддзя. Узнікла ў канцы 19 ст. пад уплывам эвалюцыйнага вучэння. Прадстаўнікі Ф.п. — М.М.Ланге (Расія), Т.Рыбо (Францыя), Э.Клапарэд (Швейцарыя), К.Штумпф, О.Кюльпе, К.Марбе, Н.Ах, К.Бюлер (Германія) і інш. У амер. Ф.п., заснаванай У.Джэмсам, вылучаюць чыкагскую (Дж.Дзьюі, Дж.Энджэл, Г.Кар) і калумбійскую (Р.Вудвартс) школы. Прыхільнікі Ф.п. разглядалі псіхалогію як навуку пра функцыі свядомасці ў працэсе адаптацыі да зменлівага прыроднага і сац. асяроддзя. Акрамя свядомасці сфера даследаванняў Ф.п. ахоплівала паводзіны (прыстасавальныя дзеянні), іх матывы, механізмы навучання і інш. Ф.п. паўплывала на развіццёэксперым. псіхалогіі; з развіццём біхевіярызму ў 1920-я г. страціла навук. ўплыў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАФІКА́ЦЫЯ,
цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне, заснаванае на камбінаванай выпрацоўцы цяпла і эл. энергіі на цеплаэлектрацэнтралях (ЦЭЦ). Пры Ц. эфектыўнасць выкарыстання паліва значна вышэйшая, чым пры раздзельнай выпрацоўцы цяпла (у кацельных устаноўках) і электраэнергіі (на кандэнсацыйных электрастанцыях).
У склад цеплафікацыйных сістэм уваходзяць крыніцы цеплазабеспячэння (ЦЭЦ, вадагрэйныя кацельні і інш.), цеплавыя сеткі, устройствы для спажывання цяпла (сістэм ацяплення, гарачага водазабеспячэння, тэхналагічныя). У СССР Ц. пачалася ў 1924 (Ленінград), на Беларусі — у 1936, калі пабудавана Мінская ЦЭЦ-2. Значнае развіццё атрымала з пач. 1950-х г.: пабудаваны Мінская ЦЭЦ-3, Віцебская, Пінская, Баранавіцкая ЦЭЦ. У 1960-я г. пабудаваны буйныя ЦЭЦ высокага ціску ў Полацку, Магілёве, Гродне, Бабруйску, пазней Мінская ЦЭЦ-4 і Мазырская ЦЭЦ. Гл. таксама Электрыфікацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРО́З ПЕ́ЧАНІ,
хранічнае захворванне печані чалавека і жывёл, якое прагрэсіруе. Характарызуецца разрастаннем злучальнай тканкі ў печані, яе ўшчыльненнем, зменай аб’ёму (павелічэнне або памяншэнне), пашкоджаннем усіх яе структурных элементаў. У чалавекаразвіццё Ц.п. адбываецца пры інфекц. пашкоджаннях печані, спадчынных хваробах абмену рэчываў, уздзеянні таксічных рэчываў (лекі, алкаголь, прамысл. і быт. яды), застоі вянознай крыві і жоўці ў печані і інш.Найб. частая прычына — гепатыт інфекцыйны. Прыкметы: боль у вобласці печані, зніжаны апетыт, моташнасць, ірвота, гарката ў роце, насавы і страўнікавы крывацёк, жаўтавата-шэры колер скуры і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірург. (уключае трансплантацыю печані). У жывёл Ц.п. часта развіваецца ў выніку гліснай інвазіі (напр., дыкрацэліёз, фасцыялёзы). Вядзе да схуднення, анеміі і гібелі ад інтаксікацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПНІ́Н Леў Уладзіміравіч (12.4.1905, г. Разань, Расія — 12.6.1977),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1972). У 1925 здаў экзамены за універсітэцкі курс. Выкладаў у Маскоўскім ун-це і інш.ВНУ. З 1946 у Ін-це гісторыі АНСССР. Праф. (1947). Даследаваў перыядызацыю рас. гісторыі эпохі феадалізму, сацыяльна-эканам. і паліт. гісторыю стараж.-рус. грамадства 10—13 ст., развіццё саслоўна-прадстаўнічай манархіі і абсалютызму ў Расіі. Аўтар прац па крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв.:
Русская палеография. М., 1956;
Русская историография до XIX в. М., 1957;
Образование русского централизованного государства в XIV—XV вв. М., 1960;
Новгородские берестяные грамоты как исторический источник. М., 1969;
Земские соборы русского государства в XVI—XVII вв. М., 1978.