сці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш павольным рух, ход і пад.; затрымаць, прыцішыць каго-, што-н.

Машына сцішыла ход.

С. хуткасць матацыкла.

2. каго (што). Супакоіць, угаварыць каго-н. перастаць шумець, плакаць і пад.

С. дзіця.

3. што. Зрабіць менш адчувальным, аслабіць што-н.

С. боль.

С. гнеў (прыглушыць).

|| незак. сціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закругле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закругляць — закругліць і стан паводле знач. дзеясл. закругляцца — закругліцца.

2. Закругленая частка чаго‑н.; выгіб. Мінуўшы закругленне, поезд выйшаў на гэткую мясціну і пачаў імкліва набіраць хуткасць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізата́хі

(ад іза- + гр. tachos = хуткасць)

ізалініі хуткасцей ветру, воднага цячэння і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

slacken [ˈslækən] v.

1. аслабля́ць, развя́зваць, адпуска́ць;

slacken the reins адпуска́ць ле́йцы

2. запаво́льваць, прыці́шваць;

Slacken your speed! Збаў хуткасць!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВУГЛАВО́Е ПАСКАРЭ́ННЕ,

вектарная велічыня ε, якая характарызуе хуткасць змены вуглавой скорасці. Пры вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомай восі модуль вуглавога паскарэння ε = lim Δt 0 Δω Δt = dω dt = d2φ dt2 , дзе Δω — змена вуглавой скорасці ε за прамежак часу Δω, φ — вугал павароту. Пры гэтым вектар ε накіраваны ўздоўж восі вярчэння (у бок вектара вуглавой скорасці ω пры паскораным вярчэнні і супраць ω — пры запаволеным). Адзінка вуглавога паскарэння ў СІрадыян на секунду ў квадраце (рад/с2).

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫШЧЭ́ПА,

расліна ці яе частка, на якую прышчэпліваюць частку інш. расліны — прышчэпак. Выкарыстоўваюць П. насеннага (сеянцы, дзічкі) і вегетатыўнага паходжання (клонавыя П.). Праз П. ажыццяўляецца мінер. жыўленне і водазабеспячэнне, яна ўплывае на хуткасць росту, скараспеласць, урадлівасць, устойлівасць да хвароб і інш. якасці прышчэпленай расліны. П. павінна сумяшчацца з прышчэпкам і прыстасоўвацца да мясц. глебава-кліматычных умоў, лёгка прыжывацца пасля перасадкі. Найб. пашыраныя П. для яблыні — сеянцы яблыні лясной, Антонаўкі звычайнай, клонавыя П. для грушы — сеянцы дзікай лясной грушы, клонавыя П., (айва А, айва С); для слівы — алыча. Гл. таксама Прышчэпліванне.

т. 13, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

узраста́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад узрастаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які становіцца ўсе большым па ступені, сіле, інтэнсіўнасці праяўлення. Узрастаючая хуткасць. □ Баі разгараліся з узрастаючым напружаннем. Шамякін.

3. Дзеепрысл. незак. ад узрастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pohamować

зак.

1. зменшыць хуткасць; прытармазіць;

2. стрымаць, утаймаваць, уціхамірыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

lotność

ж.

1. лятучасць;

2. жвавасць; кемнасць;

3. хуткасць, шпаркасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zawrotny

zawrotn|y

галавакружны; ашаламляльны; шалёны;

~а szybkość — шалёная хуткасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)