Ляжа́ць, лежа́ць, ліжа́ць, лыже́тэ ’знаходзіцца, займаць гарызантальнае становішча, прастору’, ’распасцірацца’, ’прылягаць’, ’хварэць’, ’захоўвацца’, ’пра зямлю, якая непрыгодна для апрацоўкі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Мат. Гом., Янк. 1, Ян., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Укр. лежа́ти, рус. лежа́ть; польск. leżeć, палаб. liže (3 ас. адз. ліку), н.-луж. lažaś, в.-луж. ležeć, чэш. ležeti, славац. ležať, славен. léžati, серб.-харв. лѐжати, макед. лежам, балг. лежа́, ст.-слав. лежати. Прасл. ležati, якое з legeti ’быць выцягнутым гарызантальна ўсім целам на чым-небудзь’ (Слаўскі, 4, 196–198). Да і.-е. *legh‑: ст.-в.-ням. ligen (liggan), гоц. ligan, ст.-сакс. liggian, ням. liegen, ст.-ісл. liggja, ст.-грэч. λέχος, λέκτρον ’пасцель’, ст.-ірл. ligę ’пасцель, магіла’ (Бернекер, 1, 704–705; Мее, MSL, 14, 339;Фасмер, 2, 475; Махэк₂, 329; Скок, 2, 281–283; БЕР, 346–347; Шустар-Шэўц, 11, 818). Сюды ж міёр. ле́жъцца ’даспяваць сарванымі, лежачы (пра плады)’ (Нар. сл.), ле́жанне ’вылежванне (пра плады)’ (Юрч.), ляжня́ ’ляжанне’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муці́ць, муці́ці, муці́цца, мутэ́тэ, муты́ты, муті́ті ’рабіцца мутным, каламуціцца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян.), ’паласкаць адзенне’ (віл., Сл. ПЗБ), ’не даваць спакою, трывожыць’, ’разводзіць плёткі’, ’узбураць, каламуціць’, ’хлусіць, падманваць’, ’цягнуць на рвоту, быць у стане млосці’, ’хварэць на жывот (пра парасят, калі іх аднімуць ад маткі)’ (ТСБМ, Нас., Бес., Выг. дыс., Сл. бел. фраз.; пруж., Бел. хр. дыял.; палес., З нар. сл., Нар. лекс., Сл. Брэс., Шатал., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. мути́ти, рус. мути́ть, польск. mącić, н.-луж. muśis, в.-луж. mucić, чэш. moutiti, ст.-чэш. mútiti, славац. mútiť, славен. motíti, серб.-харв. му́тити, макед. мати, балг. мътя, ст.-слав. мѫтити. Прасл. mǫtiti — ітэратыў да męsti ’збіваць з панталыку’ > мяце́ж (гл.) — роднасны да ст.-інд. manthayati, mā̆thayati ’трасе, перашкаджае’, mathnā́ti, mánthati, máthati, авест. mant‑ ’мяшае, боўтае; сукае, круціць’, ст.-ісл. modull ’тачыла’, а таксама (з іншай ступенню вакалізму) літ. mentùris, mentùrė ’калатоўка’ (Міклашыч, 189; Бернекер, 2, 44; Траўтман, 181; Фасмер, 3, 18; Махэк₂, 355; Бязлай, 2, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няду́га (nieduha) ’хвароба, слабасць’ (Федар., Маш., ТС). Сюды ж няду́жыцьхварэць’ (Нас.), неду́говаты ’тс’ (Булг.), нэду́гі ’нядужы, слабы’ (беласт., Сл. ПЗБ), няду́жы, неду́жы ’слабы, хваравіты’ (Нас., Сцяшк., Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ), няду́жны, неду́жны ’тс’ (Бяльк., Булг.), укр. неду́га ’хвароба, слабасць’, рус. не́дуга, н́еду́г ’тс’, кашуб. ńedåga ’тс’, чэш., славац. neduh, neduha ’тс’, славен. дыял. nedȏžje ’тс’, макед. недуг ’хвароба; фізічны недахоп’, балг. недъ́г, недъ́га, неду́г, неду́га ’тс’. Суадносяць з чэш., славац. duh ’добрае адчуванне, удача’, кашуб. dåga ’моц, сіла’, ст.-польск. dążyć ’перамагаць’, рус. не в дугу́ ’нічога не разумець’ (Фасмер, 3, 59; Бязлай, 2, 218), што дае падставы, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, узвесці да прасл. *dǫgъ ’сіла, моц’; магчыма, тут адбылося змяшэнне асноў *dǫg‑ і *dug‑ (гл. дужы), пра што сведчыць паралелізм формаў з ‑ǫ‑ і ‑u‑ (Слаўскі, 1, 142; Папоўска–Таборска, Szkice z Kaszubszczyzny, Gdańsk, 1987, 24), што, аднак, ставіцца пад сумненне (Трубачоў, Эт. сл., 5, 100)). Паводле Махэка₂, 394, *nedǫgъ < *nedolǫgъ, гл. недалягаць, недалужны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпада́ць1 ’нізка нахіляцца, апускацца; прыціскацца’, ’даставацца, выпасці каму-небудзь; здарыцца, аказацца’, ’прыйсціся’ (ТСБМ, ТС), ’апускацца’ (ТС), ’спадабацца на смак’ (паст., Сл. ПЗБ), ’здарацца, выпадаць’ (Бяльк.). Рус. припада́ть ’прыхіляцца, прыціскацца; нахіляцца’, ’здарацца, адбывацца’, ’нечакана з’яўляцца’, ’шчыльна прылягаць’, ’кульгаць’ і да т. п., укр. припада́ти ’падаць, класціся на што-небудзь’, ’нахіляцца’, ’падыходзіць; пасаваць’, ’кульгаць’, ст.-рус. прыпадати ’схіляцца, прыгінацца’, ’падаць, здыхаць’, польск. przypadać ’прытуляцца’, ’пазбягаць, падскокваць’, ’здарацца’, чэш. připadati ’прыходзіцца (на долю); наставаць’, славац. pripadať ’прыходзіцца; прыпадаць (на долю)’, в.-луж. připadać ’прыналежаць; прыходзіцца’, серб.-харв. при́падати ’належаць; даставацца на долю’, ’прыхіляць, прыціскаць’, славен. pripádati ’даставацца на долю’; ’належаць’, балг. припа́дам ’схіляцца, падаць’, ’страчваць прытомнасць’. Прасл. *pripadati з першасным значэннем ’упасці да ног’, захаваным у ст.-слав. припасти (Сной₂, 577). Прэфіксальны дэрыват ад *padati.

Прыпада́ць2 ’прыставаць (пра хваробу)’ (смарг., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. з Латвіі і Літвы припада́тьхварэць, хілець’, польск. przypadłość ’хвароба, недамаганне’. Да прыпада́ць1; параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164. Параўн. яшчэ рус. пасть (аб скаціне) ’здохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cierpieć

cierpi|eć

незак.

1. хварэць; пакутаваць; мучыцца;

~eć na wiele chorób — пакутаваць ад многіх хвароб;

2. цярпець; трываць;

sprawa nie cierpieć zwłoki — справа не церпіць адкладу;

~eć głód — галадаць;

nie ~ę go — цярпець яго не магу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

припада́ть несов.

1. (приникать) прыпада́ць; (прижиматься) тулі́цца, прыту́львацца;

припада́ть к земле́ прыпада́ць да зямлі́;

припада́ть к груди́ прыпада́ць (тулі́цца, прыту́львацца) да грудзе́й;

припада́ть на коле́ни прыпада́ць на кале́ні;

2. разг. (прихрамывать) наку́льгваць, кульга́ць;

припада́ть на ле́вую но́гу наку́льгваць (кульга́ць) на ле́вую нагу́;

3. прост., уст. (болеть, недомогать) хварэ́ць; прыхво́рваць;

припада́ть к нога́м (к стопа́м) книжн., уст. кі́дацца ў но́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ліпе́ць1 ’ледзь трымацца’, ’жыць, не падаючы надзей на сілу, на працяглае жыццё’ (Нас., Грыг., Янк. БП, Бір. Дзярж., Др.-Падб., Янк. I, ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат., Яруш.; бялын., докш., Янк. Мат., КЭС, лаг., Яўс.) і ліпецца ’тс’. Шальч. ’балець, ныць’, віл., паст. ’вельмі хварэць, ледзь жыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ніжнегар., ярасл., уладз., бран., смал., ульян., сарат. липеть ’ледзь трымацца’. Генетычна роднасным да іх з’яўляецца літ. klibė́ti ’хістацца’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 230). Параўн. таксама хліпе́ць, хлі́пкі (гл.). Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 658) параўноўвае бел. лексему з літ. lypė́ti ’выжыць’, léipėti ’млець’.

Ліпе́ць2 ’гарнуцца, хіліцца’ (Нас., Касп.). Рус. липеть ’тс’, ’прылягаць’, ст.-рус. льпѣти, лпѣти ’прыліпаць, ляпіцца’, польск. lpieć ’быць прылепленым, моцна трымацца’, падгальск. ’быць цярплівым’, чэш. lpíti, lpěti ’моцна трымацца чаго-небудзь’, ’ліпнуць’, ’быць прывязаным’, ст.-чэш. lpieti ’гарнуцца, ляпіцца’, славац. lpieť, славен. lępę́ti ’тс’, ст.-слав. при‑льпѣти ’гарнуцца’, ’прыстаць, прыліпнуць’. Прасл. lьpěti ’прылягаць, быць прылепленым’ > усх.-слав. лі‑. І.‑е. адпаведнікі: ст.-інд. lipyáte ’лепіцца, прылягае’, літ. lìpti ’ліпнуць, прыліпаць’ (Слаўскі, 4, 342; там жа і літаратура).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па... і па-..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) закончанасці дзеяння, напр.: паставіць, пабудаваць, паказаць;

2) пачатку дзеяння, напр.: паляцець, паехаць, папаўзці;

3) нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу, напр.: пагаварыць, паскакаць, паспаць;

4) набыцця большай ступені якасці, уласцівасці, напр.: пахарашэць, пасталець;

5) няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння, напр.: пакурваць, пакрыкваць, пагойдваць;

6) дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў, напр.: пахавацца, памерзнуць, пападаць;

7) у спалучэнні з прыставачнымі дзеясл. (звычайна незак.):

а) распаўсюджанне дзеяння на ўсё, многія аб’екты, напр.: паабіваць (яблыкі з дрэва), павыносіць (мэблю з хаты), паналаджваць (станкі), парассяляць (студэнтаў па кватэрах);

б) утварэнне дзеяння ўсімі, многімі асобамі, напр.: паабмарожвацца, павысяляцца, панакрывацца;

в) празмернасць дзеяння, напр.: панакупляць (рознай дробязі), папахадзіць (хадзіць доўга, многа), папахварэць (хварэць доўга);

г) абмежаванасць меры дзеяння, напр.: павыжынаць, павыядаць.

II. Утварае:

а) прыметнікі са знач.:

1) адносін да кожнага з указаных прадметаў ці адпаведнасці чаму-н., напр.: пагалоўны, падэкадны, пасільны;

2) указання на час пасля чаго-н., напр., пасмяротны;

б) прыметнікі і назоўнікі са знач. указання на месцазнаходжанне паблізу чаго-н., напр.: пагранічны, памор’е.

III. 3 прынал. займ. утварае прыслоўі са знач.:

1) у адпаведнасці з чыім-н. меркаваннем, жаданнем, напр.: па-свойму, па-твойму, па-нашаму;

2) з прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напр.: па-новаму, па-беларуску, па-казацку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bed [bed] n.

1. ло́жак, пасце́ль;

in bed у пасце́лі;

go to bed кла́сціся/лажы́цца спаць;

make the bed засціла́ць ло́жак;

be confined to bed быць прыкава́ным да пасце́лі (цяжка хварэць);

take to one’s bed зле́гчы (захварэць)

2. града́, гра́дка;

a flower bed клу́мба

3. дно (ракі, акіяна і да т.п.)

not a bed of roses нялёгкая до́ля, ця́жкі лёс;

get out of bed on the wrong side BrE уста́ць з ле́вай нагі́;

go to bed with smb. infml пераспа́ць з кім-н.;

you’ve made your bed and you must lie on it як пасце́леш, так і вы́спішся; ≅ што пасе́еш, то́е і пажне́ш

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Во́раг ’непрыяцель, праціўнік’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Яруш., Булг., Шпіл.). Рус. во́рог ’непрыяцель; нячысцік, чорт’, укр. во́рог, ст.-рус. ворогъ, ст.-слав. врагъ, польск. wróg ’непрыяцель’, чэш. vrah ’забойца’, славац. vrah ’тс’, балг. враг, серб.-харв. вра̑г, славен. vrȃg ’чорт, д’ябал’. Прасл. *vorgъ ’вораг’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. var̃gas ’бяда, няшчасце, беднасць’, vérgas ’нявольнік’, лат. vā̀rgs ’няшчасны, хворы, убогі’; ’бяда, бедства’, vãrgtхварэць, чахнуць, быць няшчасным’, vęr̂gs ’нявольнік’, ст.-прус. wargs ’злы’, магчыма, і лац. urgeō ’напіраю, ганю’, гоц. wrikan ’праследаваць’, ст.-англ. wrecan ’выганяць, помсціць’, ст.-в.-ням. rehhan ’мсціць’ (ВальдэПокарны, 1, 319 і наст.; Траўтман, 342; Фасмер, 1, 352; Шанскі, 1, В, 164). Аналагічна Трубачоў (История терм., 176 і наст.), які выводзіць слав. vorgъ з і.-е. *u̯reg‑/u̯erg‑ ’гнаць’, г. зн. першапачаткова слав. слова азначала ’выгнаннік, адрынуты’ і толькі пазней — ’вораг, непрыяцель’. Па фанетычных прычынах памылкова супастаўленне Абаева (Осет. яз., 581) з асец. warz ’любіць’ (Трубачоў, там жа). Мала верагодна супастаўленне са ст.-ісл. wargr ’воўк, злачынец’ (Міклашыч, 395; Мікала, WuS, 2, 218) або разгляд слав. слова як запазычання з герм. (Махэк₂, 698), таму што герм. запазычана з слав. (Мартынаў, Лекс. взаим., 153 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)