Зака́ла ’помслівы чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Рус. дыял. зака́л ’чалавек, што крыўдзіць слабых’, пск. ’пятніца’, урал. ’зух’, польск. zakał ’чалавек, што кампраметуе блізкіх’, zakała ’ганебная, кампраметуючая рэч’, укр. уст. дыял. зака́ласорам’ (Жэлях.), рус. кастр. зака́ла ’неакуратнасць, нядбайнасць’. Ст.-польск. zakał (XIV ст.) ’пляма, бруд, загана’. Параўн. чэш., славац. zákal ’пакаламучанне вады, піва, віна’. Параўн. рус. арханг., алан. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’. Назва чалавека з адмоўнай характарыстыкай узыходзіць, відаць, як семантычны перанос да адмоўнай назвы рэчы. Можна меркаваць аб двух вытоках такога пераносу: хлеб з закальцам (закалам) ганьбіць гаспадыню, адкуль ідзе семантычны шлях: ’закалец у хлебе’ > ’нядбайнасць’ > ’ганебная рэч’, ’сорам’ > ’чалавек, што кампраметуе блізкіх’ > ’кепскі чалавек’, у тым ліку ’помслівы’, ’п’яніца’ і г. д. ’Пакаламучанае віно’ > ’кепскае віно’ > ’кепская рэч’ > ’кепскі чалавек’. Адносна другога шляху важна ўлічыць адцягненае, пераноснае ўжыванне слова ўжо ў XIV ст. у ст.-польск., якое можа ўзыходзіць да ст.-чэш. (суч. чэш. zákal тлумачыцца як аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад zakaliti да кал ’бруд’, параўн. каламуціць). Гл. закалец. Рус. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’, ’зух’ можа быць непасрэдна ад закалять(ся) ’гартавацца, атрымліваць вопыт’ і хутчэй не звязана са словамі са знач. адмоўнай характарыстыкі чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сарамя́жы ’сарамлівы, канфузлівы’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 1, Байк. і Некр., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), сарамя́жлівы (Касп., Сцяшк., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сарамя́жны (Байк. і Некр.) ’тс’. Укр. соромʼя́жний, соромяжли́вий, ст.-рус., ц.-слав. срамѧживъ, срамѧжьливъ, ст.-рус. соромяживый, соромяжьливый, польск. старое sromieżliwy, н.-луж. sromjažlmy, серб.-харв. сра́межсорам’, славен. srameźljiv ’сарамлівы’. Ад *sormęga, (гл. сарамяга) з рознымі суф. (Брукнер, 511; Шустар-Шэўц, 2, 1351); па апошняй прычыне прасл. форму узнавіць цяжка. Формы сарамя́злівы, сарамя́злівы (беласт., лях., Сл. ПЗБ), магчыма, пад польскім уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шкаля́р, ‑а, м.

Разм.

1. Школьнік, вучань. І як ён [чэх] схібіў, збавіў тону, Прыняў пасіўна так удар! Успомніць сорам — як шкаляр! Колас. Хлапчукі пераважна з тых, хто ў школу яшчэ не ходзіць, але ёсць і шкаляры, якія цішком шуснулі з калоны і ўскарабкаліся на дрэва, каб падзівіцца на цуд. Навуменка.

2. Зніж. Пра дарослага чалавека з абмежаваным узроўнем ведаў, які не ўмее самастойна мысліць і дзейнічаць. Гэта Алесь гарлапаніць на двары. Да дваццаці чатырох гадоў дажыў, ды так шкаляром і застаўся. Пінчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посрамле́ние ср., книжн.

1. (действие) зганьбава́нне, -ння ср., аганьбава́нне, -ння ср.; знеслаўле́нне, -ння ср., абнясла́ўленне, -ння ср.; выкрыццё, -цця́ ср., выкрыва́нне, -ння ср.; см. посрами́ть;

2. (срам) со́рам, -му м.; (позор) га́ньба, -бы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́ртачкі, ‑чак; адз. няма.

Разм.

1. Тое, што і жарт (у 1 знач.). Кошцы жартачкі, а мышцы смерць. Прыказка.

2. у знач. вык. Пра вельмі складаную задачу, сітуацыю. — Жартачкі — пракарміць сотні сем’яў! — усхвалявана гаварыў Сцяпура. Новікаў.

3. у знач. вык. Вельмі проста, лёгка. — Ой, дзядзька Нупрэй! — усклікнула цётка. — Вам усё жартачкі, а я як падумаю, што акно прыйдзецца затыкаць падушкай, дык аж сорам перад людзьмі. Рылько.

•••

Не жартачкі — тое, што і не жарт(ы) (гл. жарт). Не жартачкі — ехаць на тры месяцы, можна сказаць, на самастойную працу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, розных штук; гарэза; смешны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), ’кемлівы’ (Нас.), ’незвычайная з’ява’ (Яруш., Нас.), ’насланнё, вера ў забабоны’, (Сцяшк. Сл.), ’надакучлівы’ (Сл. ПЗБ), праку́днік, ‑ніца, праку́дны. Рус. проку́да ’бязглуздая выхадка; шкода; прайдзісвет’, кудь ’злы дух, вядзьмарства, чары’, ц.-слав. прокуда ’вядзьмарства’, серб. дыял. проку̏да ’нягоднік’, балг. проку́да ’дрэнная звычка; выгнанне з роднага месца’, ст.-слав. прокудасорам, ганьбаванне’, прокоудити ’ганьбіць; рабіць шкоду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, параўн. рус. проку́дитъ ’тс’, польск. przekudzic ’псаваць; дакучаць’, балг. проку́дя ’рабіць выгнанцам; праганяць’, ст.-слав. коудити, коуждѫ ’караць, асуджаць, ганьбаваць’. Да незафіксаванага *кудзіць (гл. кудзеснік), што ўзыходзіць да прасл. *kuditi. Гл. Фасмер, 3, 374, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сп’яне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць п’яным, ап’янець. Пасля пакурылі [Астаповя і Блецька], яшчэ выпілі па шклянцы, сп’янелі і яшчэ мацней пачалі гаварыць. Чорны. [Змітрок] выпіў адну чарку, потым другую, вельмі хутка забыўся на свой сорам і сум, разам з усімі смяяўся, жартаваў з Кузьмы, бо той неўзабаве зусім сп’янеў і заснуў проста за сталом. Сачанка. // Прыйсці ў стан, падобны да стану ап’янелага чалавека (ад пахаў, стомленасці і пад.). Мы проста сп’янелі ад гэтых кніг, ад усяго багацця, ад усяго хараства, пра якое, зразумела, раней не маглі і ў сне сасніць... Дубоўка. Гляджу я, — шаман ад песні больш, чым ад гарэлкі, сп’янеў; усе павесялела. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нело́вкость

1. (свойство, качество) няспры́тнасць, -ці ж.; няўме́ласць, -ці ж.; нязгра́бнасць, -ці ж.; няскла́днасць, -ці ж.; няёмкасць, -ці ж., нязру́чнасць, -ці ж., невыго́днасць, -ці ж.; няўда́чнасць, -ці ж., няўда́ласць, -ці ж.; нятра́пнасць, -ці ж.;

нело́вкость движе́ний нязгра́бнасць ру́хаў; см. нело́вкий;

2. (неудачный поступок) няёмкасць, -ці ж.; (промах) прама́шка, -кі ж.; няёмкі (няўда́лы) учы́нак;

допусти́ть ряд нело́вкостей дапусці́ць шэ́раг прама́шак (няўда́лых учы́нкаў);

3. (чувство стеснительности) няёмкасць, -ці ж., нязру́чнасць, -ці ж.; (смущение) збянтэ́жанасць, -ці ж.; (стыд) со́рам;

почу́вствовать нело́вкость адчу́ць няёмкасць (со́рам).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дым (род. ды́му) м., в разн. знач. дым;

з ды́мам пайсці́ — сгоре́ть;

д. каро́мыслам — дым коромы́слом;

пусці́ць з ды́мам — сжечь, спали́ть;

у д. — в дым;

няма́ ды́му без агню́погов. нет ды́ма без огня́;

со́рам не д., вачэ́й не вы́есцьпосл. стыд не дым, глаза́ не вы́ест

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лісто́к 1, ‑тка, м.

Памянш. да ліст ​1 (у 1 знач.).

•••

Фігавы лісток — крывадушнае прыкрыццё чаго‑н. яўна бессаромнага, несумленнага. [Алаіза:] — Толькі вельмі не спадзявайцеся на маніфест. Маніфест — гэта фігавы лісток, якім цар хоча прыкрыць свой сорам. Арабей.

лісто́к 2, ‑тка, м.

1. Памянш. да ліст ​2 (у 1, 2 знач.); невялікі ліст. Лісток календара. □ — Радыёграма, — далажыў радыст і працягнуў лісток паперы. М. Ткачоў. Рыгорка разарваў канверт і выняў адтуль складзены напалам лісток. Краўчанка.

2. Тое, што і ліст ​2 (у 3 знач.). Кантрольны лісток. Абходны лісток.

3. Разм. Лістоўка, пракламацыя. Недазволеную літаратуру — брашуркі, лісткі, адозвы — .. [сябры] хавалі ў нетрах глухога густога лесу. Колас.

•••

Баявы лісток — невялікая экстранна выпушчаная насценгазета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)