I am heartily sick of it. Мне гэта смяротна надакучыла.
3. стара́нна, з энтузія́змам;
eat heartilyе́сці з апеты́там;
laugh heartilyсмяя́цца ад душы́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
папасмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; зак., зкаго-чаго і без дап.
Разм.Смяяцца доўга, неаднаразова. У Дабрасельцах ужо не тая кузня, што была раней, не тыя і кавалі, аднак жа сабрацца ў кузні ды ў ахвоту папасмяяцца, пажартаваць, падзяліцца навінамі любяць вяскоўцы і цяпер.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рука́ў, ‑кава, м.
1. Частка адзення, якая пакрывае руку ці частку рукі. Ціха падпоўз Міколка да машыніста, асцярожна таргануў яго за рукаў.Лынькоў.[Тамаш] схаваў пальцы рук у рукавы і зарагатаў.Чорны.
2. Адгалінаванне, якое адыходзіць ад галоўнага вусця ракі. З рукава рэчкі, падхопленая струменем, плыла некім сарваная галоўка лілеі.Арочка.Яшчэ дзесятак метраў быстрыні і рукавы рэчкі, вырваўшыся з-за вострава на шырыню, злучыліся.Брыль.
3. Труба ці кішка для адводу вадкасцей, газаў, сыпучых целаў. Пажарны рукаў. □ Па рукаве з каменных жорнаў Плыла бялей за снег мука.Астрэйка.
•••
Закасаўшы рукавыгл. закасаўшы.
Рукавом закусіцьгл. закусіць.
Смяяцца ў рукаўгл.смяяцца.
Спусціўшы рукавыгл. спусціўшы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ ДЖАЗ-АРКЕ́СТР БССР,
першы прафесійны джазавы калектыў Беларусі. Створаны ў 1939 у Беластоку як Беластоцкі тэатралізаваны джаз Ю.Бяльзацкага, з 1.1.1940 Дзярж. джаз-аркестр пад кіраўніцтвам Э.Рознера. Адзін з лепшых джаз-аркестраў б.СССР 1940-х г. У складзе аркестра напачатку пераважалі прафес. музыканты — эмігранты з краін Зах. Еўропы, у асн. з Польшчы. Першыя канцэрты адбыліся ў Мінску ў крас. 1940, потым у Маскве, у т-ры саду «Эрмітаж» і інш. У складзе аркестра ў розны час працавалі спевакі Р.Камінская (жонка Рознера), З.Ларчанка, Л.Лямпель, А.Гольдберг, кампазітар і спявак А.Гарыс, трубач і паэт Ю.Цэйтлін, тэнар-саксафаніст Т.Лявіцін, скрыпач П.Гофман, піяніст А.Дабрушкес, гітарыст Л.Маркевіч. У рэпертуары пераважалі творы, напісаныя ўдзельнікамі калектыву: «Слава табе, Беларусь!» Бяльзацкага, «Каўбойская», «Мандаліна, гітара і бас», «На палянцы» Гарыса, танга «Навошта смяяцца, калі сэрцу балюча» Рознера (усе на сл. Цэйтліна) і інш.Найб. папулярнасць прынёс аркестру ўдзел у фільме «Канцэрт-вальс» (1941). З пач.Айч. вайны калектыў выступаў на Урале, у Сібіры, Сярэдняй Азіі. У 1942 14 музыкантаў пайшлі на фронт. З канца 1942 аркестр выступаў у вайск. часцях, у т. л. на перадавой, перад войскамі Бел. фронту і інш. У 1944—45 праведзена вял. праца па запісе твораў у выкананні джаз-аркестра на грампласцінкі (усяго 43). У 1946 Рознер і Камінская арыштаваны, у 1947 аркестр расфарміраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kranka хво́ры (an D – чым-н.);
sich ~ stéllen прыкі́нуцца хво́рым;
sich ~ láchenсмяя́цца да пасіне́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дра́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Мець прывычку драпаць. [Ленка] ужо ўмела смяяцца, хапаць за валасы, за нос, драпацца.Шамякін.// Тое, што і драпаць 1. Лапкі драпаліся, на твар наліпала павуцінне, за каўнер сыпалася ігліца.М. Ткачоў.
2. Скрэбці, драпаць па чым‑н. з мэтай пранікнуць куды‑н. Сабака драпаецца ў дзверы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Забаўляцца, весяліцца. Болей за ўсіх пацяшаліся дзеці: Коўзаліся па бліскучым паркеце.Панчанка.Настаўнікі былі ў такім прыўзнятым настроі, што пацяшаліся словамі песні і крыўляннем Янкі Тукалы.Колас.
2. Здзекавацца, смяяцца, кпіць з каго‑, чаго‑н. Натоўп рагатаў, пацяшаўся з Каруся і цёткі Магды.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Гучна, нястрымана смяяцца. — Га-га-га! — не ў сілах стрымацца ад смеху, рагатаў на ўвесь голас Ціт Сямёнавіч Дрозд.Краўчанка.Тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніна на руках...Брыль.
2.Абл. Іржаць (пра коней). А ў хляве рагоча конік, мой пястун!Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выклікаць у каго‑н. смех; прымушаць смяяцца. [Альжбета:] Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, дык ляж спаць!Купала.Звычайна ён [Абрыцкі] спаўняў тры ролі: Або смяшыў усіх да болі, Калі ў смяхотным захапленні Апісваў розныя здарэнні; Ці пераймаў таго-другога, Або маўчаў зацята-строга.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., зкаго-чаго і без дап.
Адносіцца да каго, чаго‑н. з іроніяй; смяяцца, кпіць. Не іранізуй з сур’ёзнай справы. □ — Не іранізуй, Іван, з самага святога — з дружбы.Шамякін.— Вы от іранізуеце, ладна... А я вам скажу, што любая расліна можа так расці, як чалавек захоча.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)