рагатаць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; заг. рагачы; незак.

1. Гучна, нястрымана смяяцца. — Га-га-га! — не ў сілах стрымацца ад смеху, рагатаў на ўвесь голас Ціт Сямёнавіч Дрозд. Краўчанка. Тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніна на руках... Брыль.

2. Абл. Іржаць (пра коней). А ў хляве рагоча конік, мой пястун! Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)