Распу́ста ’свавольны, раздураны, разбэшчаны, амаральны спосаб жыцця’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), ’той, хто распусціўся, свавольнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), роспу́ста ’тс’ (ТС); распу́ства ’распусны спосаб жыцця’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж распу́ставаць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.), разпустава́цца ’рассваволіцца’ (Растарг.). Дэвербатыў ад распусціцца ’паводзіць сябе непрыстойна, разбэсціцца’ (Бяльк.), што са спалучэнняў тыпу пусці́цца ў блуд ’пайсці ў блуд’, пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ і пад. Гл. пусціць, першаснае значэнне якога ’зрабіць вольным, вызваліць’ захавалася ў ст.-бел.распусты ’адпушчаныя або збеглыя сяляне’ (Гарб.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абазу́рыцца ’страціць сорам’ (Касп.) < *обо‑зор‑ити‑ся. Параўн. рус.пск.абазуриться ’прыстасоўвацца, сваволіць’, абазурнік ’нахабнік, гультай’, абазурить ’страціць сорам’, абазориться (‑абазуриться), абазорник (‑абазурник; параўн. рус.озорник, зазорный, позор). Магчыма, таксама кантамінацыя абазориться з опозориться. Неверагодна Тапароў (Зб. Бернштэйну, 455), які сцвярджае іранскую крыніцу для гэтага слова. Маецца на ўвазе ўзнікшае на аснове ст.-іран.zūrah ’несправядлівасць’, ст.-перс.zūrah ’тс’ гіпатэтычнае *aba‑zū̆r з наступным марфалагічным перараскладам на славянскай моўнай глебе. Супраць іранскай крыніцы таксама лінгвагеаграфія слова. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 17.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіламо́ц ‘сілком, гвалтам, прымусам’ (Гарэц., Ласт.), ‘вытрымка, сіла волі’ (Сцяшк. Сл.), сіламо́ццю ‘сілком, прымусам’ (Нас., Бяльк., ТС, Нар. лекс., Пятк. 2), сіломо́ць ‘сілаю’ (ТС), сіламо́ццем ‘сілком’, ‘праз сілу’ (Ян., Мат. Гом.), сіламоцце ‘сіла, насілле’ (Нас.). Да сіла і моц (гл.). Рытарычная фігура з двух аднолькавых па семантыцы слоў, з якіх апошняе лічыцца запазычаным. Параўн. аднак укр.силомі́ць ‘сілком’, для якога ўзнаўляецца зыходнае спалучэнне з сила і *(й)міти ‘узяць’ (ЕСУМ, 5, 230–231), што на фоне беларускіх слоў падаецца верагодным, параўн. асабліва дзеяслоў сілуме́ць ‘сваволіць’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гіжа́ць ’быць надта ўзбуджаным’ (Сцяшк.). Гэты дзеяслоў звязаны з назвай насякомага гіж (гл.). Такая сувязь зразумелая і звычайная. Параўн. у польск. мове giez ’авадзень’, gzić się ’скакаць, бегаць, сваволіць і да т. п.’ (гл. гэта слова ў Слаўскага, I, 387). Сюды ж і гіжува́ць ’бегаць ад укусаў сляпнёў, аваднёў і мух’ (Бяльк.).
Ґіжа́ць ’кішэць’ (Сцяц.), ґіжэ́ць ’кішэць, звінець, гудзець, гаманіць, крычаць’ (Сл. паўн.-зах.). Здаецца, гэтыя словы ўзніклі азванчэннем зычных з кішэць (гл.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 224), бел.дыял.гіжа́ць з’яўляцца ітэратывам-дуратывам на ‑jati ад дзеяслова *gъziti (з падаўжэннем ъ > у).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сваво́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто сваволіць; гарэза, дуронік. Варта.. [Даты] было выскачыць са школы, як за ёй са свістам гналася чарада свавольнікаў.Ракітны.— Ой, даскачашся, свавольнік, — Алена Антонаўка ківае.. пальцам.Жычка.
2. Свавольны чалавек; упарты, неслух. — Што ты робіш з мамаю, свавольнік! — ужо з ласкавай грозьбай гаварыла яна, і ў голасе чутны былі слёзы.. — Цябе ж траха машына не пераехала.Скрыган.
3. Несур’ёзны, легкадумны чалавек. [Гарошка:] — Не хапала, бачыце, яму [Рыгору Маркавічу], свавольніку, дзяўчат у сваім сяле, закахаўся ў беразаўчанку.Краўчанка./уперан.ужыв.Эх, свавольнік палявы [вецер], Здзёр панаму з галавы!Калачынскі.Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Сваво́ля ‘гарэзлівасць, дураслівасць, гуллівасць’, ‘свавольныя ўчынкі, паводзіны’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Мал., Янк. БП), ‘неразважныя дзеянні’ (Варл.), сюды ж сваво́ліць ‘гарэзнічаць’ (Нас., Шымк. Собр., Сержп., Варл.), свово́ліць ‘тс’ (ТС), свавольнік ‘гарэза; неслух’ (Нас., Бяльк., Ласт.), сваво́льства ‘непаслушэнства’ (Нас., Бяльк.), ст.-бел.своволенство ‘тс’. Ад свой і воля; Карскі (2–3, 89) бачыў тут, як ва ўкраінскай і польскай, “слитие слов”. У гэтай форме, мабыць, запазычанне з польск.swawola ‘тс’. Махэк₂ (596) польскае слова і чэш.svávůle, дыял.svávoľa ‘сваволя’ лічыць спалучэннем або састаўным словам і адрознівае іх ад складаных слоў тыпу рус.своеволье, своеволить, параўн. сваяволіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
поша́ливатьнесов., разг.
1.(шалить время от времени) (тро́хі, ча́сам, зрэ́дку, час ад ча́су) дурэ́ць; (забавляться) (тро́хі, зрэ́дку, ча́сам) забаўля́цца;
2.(о здоровье, об органах тела) разг. пабо́льваць; падво́дзіць; здава́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усхадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго‑н., раз’юшыцца. Дзед Нупрэй так усхадзіўся з нажом, што нечакана аж перарэзаў грабільна і, плюнуўшы злосна, кінуў яго за плот.Лынькоў.— Гэта ж пяць вёрст да тае школы, а зімою без ботаў і кажуха хлопец замерзне. А дзе я іх вазьму яму? — усхадзілася бабка.Каліна.У засценку ўсхадзіліся пеўні, спявалі без пары, — напэўна, на перамену надвор’я.Чарнышэвіч.// Пачаць дурэць, сваволіць. Усхадзіліся дзеці — не суняць.// Пачаць бушаваць, разбушавацца (пра з’явы прыроды). Усхадзіўся вецер. □ Усхадзіўся лес шумлівы, — Вые воўк. Конь спаткнуўся палахлівы. Стой, яздок!Чарот.[Дзяўчына:] — Мароз страшэнны, завіруха ўсхадзілася такая, што, здаецца, машыну перакуліць.Марціновіч.// Абвастрыцца (пра хваробы). Калі ўсходзіцца радыкуліт, можна грэлку прыкласці.Гроднеў.Той дзень.. [жанчына] ледзь дабыла да вечара — усхадзіўся жывот, ламала паясніцу, паднялася гарачка.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхадзі́цца
1. (прабуру, мораі г. д.) (lánge, stark) bráusen vi [tóben vi]; áufkommen*vi (s) (правецер);
усхадзі́лася бу́ра ein Sturm erhób sich;
2. (страціць кантроль над сабою) áußer Rand und Band geráten*; bis zum Äußersten géhen*;
3. (дурэць, сваволіць) sehr áusgelassen [úngezogen, mútwillig] sein;
дзе́ці ўсхадзі́ліся die Kínder sind sehr áusgelassen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)