1. Два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора. Мястэчка малое: ад незабрукаванай плошчы разыходзіцца шэсць вуліц.Брыль.На доўгай, абсаджанай старымі таполямі вуліцы было ціха і бязлюдна.В. Вольскі.//перан. Жыхары гэтых дамоў. На пажар збеглася ўся вуліца.
2. Месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню. [Алена:] — На вуліцы такая відната, людзі з работы яшчэ не прыйшлі, а ты ўжо святло запаліў.Мележ.
3.перан. Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго‑н. Уплыў вуліцы.
•••
Будзе і на нашай вуліцы святагл. свята.
Выкінуць на вуліцукагогл. выкінуць.
Зялёная вуліца — прапускаць без затрымак, па-за ўсякай чаргою.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сноп, снапа; мн. снапы, ‑оў; м.
1. Звязаны пук зжатых сцёблаў збажыны і некаторых іншых культур. [Аня] паволі перавязала хустку, устала са снапа, выпіла з гладышкі цёплай вады і падалася да сястры жаць.Мележ.Жанкі на густым жыце панажыналі па пяцьдзесят снапоў.Мурашка.//чаго. Вялікі пук, бярэмя якіх‑н. раслін. Цэлы сноп .. [кветак], белых, светла-ружовых, малінавых, стаяў на стале.Васілевіч.
2.перан.; чаго. Паток чаго‑н. (праменяў, іскраў і пад.), які разыходзіцца пучком. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў.Колас.Угору шугануў сноп іскраў.Ваданосаў.
•••
Як сноп (паваліцца, упасці і пад.) — усім целам, цяжка (паваліцца, упасці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струме́ніцца, ‑ніцца; незак.
Ліцца, цячы струменямі. Маленькія, кволыя, ледзь заметныя ў пачатку, струменяцца .. [ручаі], як слёзы, па твары зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі.Колас.Нават рэчка каля моста, дзе берагі яе густа зараслі арэшнікам, разамлела ад сонца і, стомленая, ледзь-ледзь струменілася.Сіўцоў.Салдат адскочыў убок; ён падняў уверх левую руку, па кісці якой струменілася свежая кроў.Якімовіч.//перан. Пашырацца, разыходзіцца струменямі (пра паветра, святло, пах і пад.). Не ад цяпла, якое шчодра струменілася з расчыненых дзверцаў грубкі, а ад тых добрых слоў, што казаў дзед Сопат, цяплела, грэлася, як пры невідочным агні, Галіна душа.Сабаленка.І Ружу песціў асцярожна вецярок, І ад яе струменіўся духмяны тонкі водар.Валасевіч./упаэт.ужыв.Струменіўся бляск вялікіх чорных вачэй.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
propagate
[ˈprɑ:pəgeɪt]1.
v.i.
1) радзі́ць пато́мства
2) размнажа́цца
Trees propagate themselves by seeds — Дрэ́вы размнажа́юцца праз насе́ньне
Sound is propagated by vibration — Гук перадае́цца празь вібра́цыю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
lift
[lɪft]1.
v.t.
1) падыма́ць, падніма́ць; узьніма́ць
2) узвыша́ць; узно́сіць
3) informal
а) кра́сьці
б) займа́цца плягія́там
2.
v.i.
1) падыма́цца
2) расьсе́йвацца, разыхо́дзіцца
3.
n.
1) узды́м -у m.
2) падня́цьце n.
3) павышэ́ньне, пале́пшаньне n.
4) Brit. ліфт -у m.
•
- give a lift
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ву́зкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае невялікую працягласць у папярочніку; проціл. шырокі. Між палёў шырокіх, Як змяя якая, Цягнецца дарога, Вузкая, крывая.Колас.// З меншай шырынёй, чым патрэбна, цесны. Вузкі праход. Вузкія дзверы. □ Прайшоўшы праз вузкае горла маста,.. паток пяхоты разыходзіцца ад Нёмана егерам.Брыль.// Які аблягае, нешырокі (пра адзежу, абутак). Вузкі світэр.
2.перан. Які ахоплівае нямногае, нямногіх; нешматлікі. Вузкае кола спецыялістаў. Вузкая нарада. Вузкі асартымент.// Звязаны з якой‑н. абмежаванай сферай дзейнасці. Вузкі спецыяліст. □ [Камандзір:] — Працуйце ўрачом. Набывайце практычныя навыкі ў якой-небудзь вузкай галіне.Алешка.
3.перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі; недалёкі. Вузкі кругагляд. Вузкі практыцызм. □ Калі ж сказаць праўду, то.. [Міхаль] ведаў работу толькі свайго аддзела і быў чалавек вузкі.Скрыган.
4. Які вымаўляецца пры нешырокім раскрыцці рота (пра галосныя гукі).
•••
Вузкае месцагл. месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл.разыходзіцца — разысціся (у 9 знач.).
2. Трата, расходаванне чаго‑н. Расход электраэнергіі. Расход вады. Расход гаручых матэрыялаў.
3.звычайнамн. (расхо́ды, ‑аў). Сума зрасходаваных грошай; выдаткі. І бацька тут, як на паперу, Стаў вылічаць расходы, страту І кончыў тым: лепш к сабе ў хату — Не трэба й кланяцца Яхіму — Наняць дарэктара на зіму.Колас.Пры ўсёй яе рэўнасці жонка рэдка кантралявала яго [Яраша] расходы.Шамякін.
4. Графа, раздзел у бухгалтарскіх кнігах для запісу выдаткаў.
•••
Кішэнныя расходы — дробныя, асабістым расходы.
У расход (вывесці, пусціць, спісаць) — знішчыць, расстраляць.
У расходзе — у карыстанні, не на месцы (быць, знаходзіцца). Людзі на заданнях, у расходзе, і Бондар, які апошнія дні, пасля таго, як разбілі баржу на Прыпяці, прыхворваў, змяніў сам паставога.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
travel
[ˈtrævəl]1.
v.i.
1) падаро́жнічаць, вандрава́ць
2) ру́хацца, разыхо́дзіцца
Light and sound travel in waves — Сьвятло́ й гук разыхо́дзяцца хва́лямі
3) прахо́дзіць, прабяга́ць
A deer travels many miles in a day — Казу́ля за дзень прабяга́е шмат мі́ляў
2.
n.
1) падаро́жжа n.
2) рух -у m., перамяшчэ́ньне n.
•
- travels
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паро́цца, паруся, порашся, порацца; незак.
1. Калоць, пароць адзін аднаго чым‑н. вострым.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Бадацца. Каровы поруцца.
3.(1і2ас.неўжыв.). Разрывацца, разыходзіцца ў шве. Сукенка порацца.
4. Капацца ў чым‑н., шукаючы чаго‑н. [Макрына] даўно выпаліла ў печы і паролася, перабірала ў плеценым з лучыны кашэліку.Баранавых.[Шандыбовіч] схапіў стаячую лямпу і пабег у сенцы. Там ён доўга недзе пароўся, нешта пераварочваў.Кулакоўскі.// Марудна рабіць што‑н., корпацца. Маці гэтак сама рыхтуе нам у Штутгоф пасылкі, бацька нібы порацца на гаспадарцы, а на самай справе цікуе, што творыцца навокал.Карпюк.// Капацца ў чым‑н., шукаючы якую‑н. няспраўнасць, пашкоджанне. Сам .. [Якаў] там мала што мог разабраць, хоць апошнія месяцы многа займаўся тэхнікай: і чытаў, і ў маторах штодня пароўся.Кулакоўскі.
5.Зал.да пароць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устанаві́цца, ‑новіцца; зак.
1.Разм. Стаць, размясціцца дзе‑н., якім‑н. чынам. Паліцыянты ўстанавіліся шпалерамі ўздоўж нораў.Пестрак.Вось і ўстанавілася своеасаблівая чарга, наперадзе якой знаходзіцца старэйшае птушаня, а ў канцы — самае маленькае.Самусенка.
2. Стаць устойлівым, пастаянным; умацавацца. Калі ўстанавілася Савецкая ўлада, Андрэй Бабейка быў ужо рослы, ладны хлопец, паўнапраўны гаспадар бацькавай сядзібы.Хадкевіч.// Перастаць змяняцца, зрабіцца ўстойлівым. Пагода, нарэшце, установіцца і ў бліжэйшыя дні будзе скончаны сенакос.Чарнышэвіч.На поўдні Украіны ўстанавілася цёплае надвор’е.«Звязда».
3. Скласціся, наладзіцца, усталявацца. [Юскавец:] — Скажу толькі, што ваша трактоўка Лабановіча разыходзіцца з той, якая ўстанавілася ў нас цяпер і лічыцца бясспрэчнай.Дамашэвіч.У групе бадай што з першага дня ўстанавіліся свае таварыскія сувязі, выявіліся сімпатыі.Карпаў.Між бабкай і Слаўкам скончыліся сваркі. Устанавілася такая любоў і дружба, што толькі можна было пазайздросціць.Няхай.// Наступіць. За сталом устанавілася мёртвая цішыня.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)