ЛЕНД-ЛІ́З (англ. lend-lease ад lend даваць у пазыку + lease здаваць у арэнду),
сістэма перадачы (у пазыку або ў арэнду) узбраення, боепрыпасаў, стратэг. сыравіны, прадуктаў харчавання і да т.п. Пастаўкі па Л.-л. ажыццяўляліся ЗША у краіны-саюзніцы антыгітлераўскай кааліцыі ў перыяд 2-й сусв. вайны. Закон аб Л.-л. прыняты Кангрэсам ЗША у 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
routine
[,ru:ˈti:n]1.
n.
1) завядзёнка, руты́на f., усталява́ны пара́дак, шаблён -у m.
2) станда́ртны сцэні́чны ну́мар (выступле́ньне ў сваі́м амплюа́)
2.
adj.
звы́клы, прыня́ты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НАГА́Н,
неафіцыйная назва 7,62-ммрэвальвера, распрацаванага ў канцы 19 ст.бельг. збройнікам Л.Наганам. Быў на ўзбр. армій шэрагу краін (Аўстра-Венгрыі, Расіі, Швецыі і інш.). На ўзбр.Чырв. Арміі прыняты пад назвай «рэвальвер узору 1895». Меў сямізарадны барабан, які адначасова служыў патроннікам і магазінам. Прыцэльная далёкасць стральбы да 100 м, патрон рэвальверны. У СССР напярэдадні Вял.Айч. вайны заменены аўтам.пісталетам.
Да арт.Наган. 7,62-мм рэвальвер сістэмы Наган узору 1895.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЮГА́Н,
рака на ПдЗах. Сібіры, у Расійскай Федэрацыі, левы прыток Обі. Даўж. 1082 км, пл.бас. 61,8 тыс.км². Пачынаецца з балот Васюгання, цячэ па Васюганскай раўніне. Упадае некалькімі рукавамі (за вусце прыняты рукаў за 11 км ніжэй ад пас. Каргасок). Асн. прыток — Чыжапка (справа). Ледастаў з ліст. да мая. Сярэдні гадавы расход вады каля с. Наўнак 345 м³/с. У бас. Васюгана больш за 49 тыс. азёр. Сплаўная. Суднаходная на 886 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС ((Adams) Джон) (19.10.1735, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 4.7.1826),
дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 член 1-га і 2-га Кантынентальных кангрэсаў. Удзельнічаў у падпісанні Версальскага мірнага дагавора 1783. Першы пасланнік ЗША у Англіі (1785—88), пазней адзін з лідэраў партыі федэралістаў. У 1789—97 — віцэ-прэзідэнт, у 1797—1801 прэзідэнт ЗША. У час прэзідэнцтва Адамсам прыняты ў 1798 законы «Аб іншаземцах» і «Аб натуралізацыі» — супраць рэв. эміграцыі з Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТА (ад лац. veto забараняю),
1) у дзяржаўным праве забарона, якая накладаецца адным органам дзярж. улады на рашэнне інш.дзярж. органа. Ін-т вета ўзнік у Стараж. Рыме. У феад. эпоху найб. вядомае т.зв. свабоднае вета — ліберум вета: у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст. рашэнне сейма лічылася прынятым, калі за яго галасавалі ўсе дэпутаты. У сучасных дзяржавах права вета звычайна даецца кіраўніку дзяржавы ў адносінах да законаў, прынятых парламентам, ці верхняй палаце парламента ў адносінах да ніжняй яго палаты. Адрозніваюць абсалютнае вета, калі кіраўніку дзяржавы даецца права канчаткова адхіліць закон, і адноснае вета, калі адмаўленне кіраўніка дзяржавы санкцыяніраваць закон толькі прыпыняе набыццё ім сілы. У апошнім выпадку парламент мае права прыняць закон паўторным галасаваннем.
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права адноснага вета дадзена Прэзідэнту. Закон, прынятыПалатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь або прыняты Палатай прадстаўнікоў у парадку, прадугледжаным Канстытуцыяй, падаецца ў дзесяцідзённы тэрмін Прэзідэнту на подпіс. Калі Прэзідэнт згодны з тэкстам закону, ён яго падпісвае. Калі Прэзідэнт не вяртае які-небудзь закон на працягу 2 тыдняў пасля таго, як ён яму быў пададзены, закон лічыцца падпісаным. Закон не лічыцца падпісаным і не набывае сілы, калі ён не мог быць вернуты ў Нац. сход у сувязі з заканчэннем сесіі. Пры нязгодзе з тэкстам закону Прэзідэнт вяртае яго са сваімі пярэчаннямі ў Палату прадстаўнікоў, якая павінна разгледзець закон з пярэчаннямі Прэзідэнта не пазней як за 30 дзён. Калі закон будзе прыняты Палатай прадстаўнікоў большасцю не менш за дзве трэція галасоў ад поўнага складу, ён разам з пярэчаннямі Прэзідэнта ў 5-дзённы тэрмін накіроўваецца ў Савет Рэспублікі, які таксама павінен разгледзець яго паўторна не пазней як за 20 дзён. Закон лічыцца прынятым, калі ён ухвалены большасцю не менш за дзве трэція галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублікі. Закон пасля пераадолення Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі пярэчанняў Прэзідэнта падпісваецца Прэзідэнтам у 5-дзённы тэрмін. Закон набывае сілу і ў тым выпадку, калі Прэзідэнт не падпіша яго ў гэты тэрмін.
2) Правам вета называецца таксама аднагалоснасці прынцып у ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ната́цыя1, ‑і, ж.
Настаўленне, павучанне. Ваўчок лаяў сябе ў думках: «Зноў даў магчымасць чытаць сабе натацыю, як хлапчуку якому, замест таго, каб рашуча спыніць усё гэта».Хадкевіч.І [бацька] пачаў натацыю: «Не будзе толку!.. Не выйдзе з цябе чалавека!.. Не хочаш мяне слухаць, ідзі куды хочаш!»Грамовіч.
[Ад лац. notatio — заўвага.]
ната́цыя2, ‑і, ж.
Спец. Сістэма ўмоўных пісьмовых знакаў, памет, якія прыняты ў якой‑н. галіне дзейнасці. Шахматная натацыя.
[Ад лац. notatio — заўвага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сало́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да салона (у 1, 2 знач.). Салоннае выхаванне.// Які прыняты ў салоне, такі, як у салоне. Салонныя танцы. Салонная спрэчка.
2. Разлічаны на густы салона (у 2 знач.); лёгкі, павярхоўны, без зместу, пусты. Салонная паэзія. □ Сцёпка Мякіш сказаў чамусьці не проста дзякую, а па-польску — дзенькуе, што павінна было азначаць нешта блізкае да колішняга салоннага мерсі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕ́НСКІ ЗВАРО́Т СУСВЕ́ТНАГА САВЕ́ТА МІ́РУ 1955, «Зварот да народаў свету» супраць падрыхтоўкі атамнай вайны. Прыняты 19.1.1955 Бюро Сусветнага Савета Міру ў Вене. Быў рэакцыяй удзельнікаў міжнар. руху прыхільнікаў міру на рашэнні парыжскай сесіі Савета НАТО (снеж. 1954), якія фактычна санкцыянавалі выкарыстанне ядз. зброі. Зварот асуджаў магчымасць развязвання ядз. вайны, патрабаваў знішчыць запасы атамнай зброі ў свеце і неадкладна спыніць яе вытв-сць. На 6.8.1955 пад Зваротам падпісаліся каля 666 млн.чал., у т. л. больш за 123,5 млн.чал. у СССР.