ЯГА́ЙЛА (у праваслаўі Якаў, у каталіцтве Уладзіслаў; 1352?—1.6.1434),
вялікі князь ВКЛ [1377—81, 1382—92], кароль Польшчы [1386—1434]. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. Старэйшы сын вял. князя ВКЛАльгерда і цвярской князёўны Ульяны Аляксандраўны. Альгерд прызначыў Я. спадчынным уладальнікам трона ВКЛ. Вял. князем стаў у маі 1377. Адразу ўступіў у канфлікт з уплывовым дзядзькам, князем троцкім Кейстутам, які намагаўся захапіць велікакняжацкі трон. У адрозненне ад Кейстута, які быў прыхільнікам барацьбы на 2 франты — з крыжакамі і рус. княствамі, Я. намагаўся замацаваць усх. тэрыторыі нават за кошт часовай уступкі Жамойці крыжакам. У 1380 Я. заключыў з Залатой Ардой дагавор, накіраваны супраць Маскоўскага княства, і планаваў удзел у Кулікоўскай бітве 1380. Крыжакі выкарысталі дынастычную барацьбу і заключылі перамір’е ў 1379 з Кейстутам, а ў 1380 з Я. У 1381 Кейстут захапіў уладу ў Вільні, аднак у чэрв. 1382 Я. вярнуў сабе сталіцу, у час перагавораў захапіў Кейстута, які паводле загаду Я. быў задушаны ў Крэўскім замку. Я. абапіраўся на дапамогу Тэўтонскага ордэна, якому ў 1382 перадаў палову Жамойці і заключыў з ім перамір’е на 4 гады. Яго стрыечны брат Вітаўт увосень 1382 уцёк з Крэўскага замка да крыжакоў і заключыў з імі саюз. У 1383 Я. вёў вайну з крыжакамі, адбіў у іх гарады Коўна і Трокі. У 1383—84 вёў перагаворы з маскоўскім вял. князем Дзмітрыем Іванавічам Данскім аб саюзе супраць крыжакоў; саюз меркавалася ўмацаваць шлюбам Я. з дачкой Дзмітрыя, аднак гэты план не быў здзейснены. Я. паразумеўся з Вітаўтам, і той вярнуўся ў ВКЛ, дзе атрымаў ад Я. Падляшша і г. Гародню. Для барацьбы супраць крыжакоў Я. заключыў Крэўскую унію 1385. У 1386 прыняў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай і стаў каралём Польшчы (Уладзіслаў II). У 1387 здзейсніў хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў-язычнікаў і заснаваў Віленскае біскупства для Літвы і Беларусі (для Жамойці пазней утворана ўласнае біскупства). Яго намаганні падпарадкавацьВКЛ польскай кароне выклікалі незадаволенасць большай часткі бел. і літ. феадалаў на чале з Вітаўтам. Вайна вялася некалькі гадоў і скончылася Востраўскім пагадненнем 1392, паводле якога Вітаўт прызнаваўся пажыццёвым намеснікам караля і вял. князем ВКЛ (фармальна з 1401). Улада Я. ў ВКЛ станавілася намінальнай, хаця ён меў тытул вярх. князя (які амаль ніколі не ўжываўся). Пастаянныя канфлікты з Тэўтонскім ордэнам прывялі да стварэння ваен. саюза паміж Польшчай і ВКЛ. У выніку заключана новая, Віленска-Радамская унія 1401. У Вялікай вайне 1409—11 з ордэнам саюзнікі атрымалі перамогу. У вырашальнай Грунвальдскай бітве 1410 галоўнакамандуючым быў Я. Пасля разгрому крыжакоў ён падпісаў Тарунскі мір 1411, паводле якога Жамойць перадавалася пажыццёва Вітаўту. Гарадзельская унія 1413 замацавала саюзныя адносіны паміж Польшчай і ВКЛ. У Польшчы Я. пацвердзіў ранейшыя прывілеі шляхты (1388), гарантаваў недатыкальнасць шляхецкіх маёнткаў (1422), забараніў сумяшчаць адм. і суд. пасады, у 1400 аднавіў Кракаўскі ун-т. Каб забяспечыць спадчыннасць трона для свайго старэйшага сына Уладзіслава, Я. ў 1430 яшчэ раз пацвердзіў правы шляхты і забараніў арышт шляхціцаў. Я. вёў актыўную палітыку ў дачыненні да «Свяшчэннай Рым. імперыі», Чэхіі і Венгрыі. Выступаў супраць гусітаў, падтрымліваў ідэю уніі каталіцкай і правасл. цэркваў. На Канстанцкім саборы 1414—18 дэлегацыя Я. дамагалася дыпламат. замацавання перамогі над Тэўтонскім ордэнам. Аднак канчатковае вырашэнне тэр. пытання адбылося пасля новай вайны з крыжакамі на тэр. ордэна. Паводле Мельнскага дагавора 1422 Жамойць замацавана за ВКЛ, невял. тэрыторыі атрымала і Польшча. У 1429 Я. падтрымаў план Вітаўта абвясціць ВКЛ каралеўствам, зыходзячы з разліку, што каралеўская карона пасля смерці Вітаўта пяройдзе да яго сына Уладзіслава. Аднак пад націскам каралеўскай рады Я. адмовіўся ад падтрымкі гэтага плана. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 Я. прызнаў абранне на велікакняжацкі трон у Вільні свайго брата Свідрыгайлы, што выклікала незадавальненне польскіх паноў. У 1431 адбыўся ваенны канфлікт: польскае войска спрабавала захапіць Валынь. У 1432 у выніку перавароту вял. князем ВКЛ стаў Жыгімонт Кейстутавіч. Пачалася феад. вайна (гл.Свідрыгайлы паўстанне 1432—39), у якой Я. падтрымаў Жыгімонта. 15.10.1432 у Гародні адноўлена дзярж. унія Польшчы і ВКЛ. Прывілеем 1432 і Прывілеем 1434 Я. і Жыгімонт ураўнавалі ў маёмасных і асабістых правах феадалаў-католікаў і праваслаўных у ВКЛ. Пасля смерці Я. каралём Польшчы стаў яго сын Уладзіслаў III Варненчык.
Літ.:
Krzyźaniakowa J., Ochmański J. Władysław II Jagiello. Wroclaw etc., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gear
[gɪr]1.
n.
1) Tech. шасьцярня́f.; зубча́(с)тае ко́ла
2) зубча́(с)тая перада́ча, прыво́д -у m., перада́тачны мэхані́зм
3) апара́т -а m.; прыла́да f., інструмэ́нт -а m.; прыла́дак -ка m., прыла́дзьдзе n.
4) рухо́мая маёмасьць
5) во́пратка f., адзе́ньне n., убо́р -у m.
6) збру́я, ву́праж f. (для каня́)
7) Naut. асна́стка f., сна́сьці вадапла́ва, такела́ж -у m.
2.
v.t.
1) забясьпе́чваць прыво́дам
2) пуска́ць у рух
3) падпара́дкаваць
3.
v.i.
1) спра́ўна працава́ць (пра ча́сткі машы́ны)
2) рыхтава́цца, плянава́ць
•
- in gear
- out of gear
- shift gears
- in high gear
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
налажы́ць1, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак.
1.што. Палажыць зверху, паверх чаго‑н. Налажыць кальку на чарцёж.
2.што. Замацаваць што‑н. на частцы паверхні чаго‑н.; змацаваць. Налажыць латку. Налажыць павязку. Налажыць шыну на нагу. Налажыць шво на рану. Налажыць гіпс.
3.што. Зрабіць якую‑н. памету, запіс, знак. Загадчык узяў квіток і рэзалюцыю налажыў.Колас.
4.перан.; што. Пакінуць след, адбітак на кім‑н. Пастаяннае жыццё ў лесе, без сну, яды, заўсёды ў небяспецы, налажыла след і на .. [Ганну].Нікановіч.Абодва падсудныя былі бледныя: доўгае знаходжанне ў астрозе да суда налажыла на іх свой адбітак.Колас.
5.чаго. Кладучы, напоўніць чым‑н. Налажыць машыну бярвення. □ Арцём налажыў воз дроў, увязаў вяроўкамі і на ўзыходзе сонца выехаў у Глыбокае.Машара.
6.што. У спалучэнні з некаторымі адцягненымі назоўнікамі абазначае: падвергнуць таму, што выражана назоўнікам. Налажыць арышт. Налажыць спагнанне.// Назначыць штраф, падаткі і пад. Налажыць штраф.
7.чаго. Разм. Набіць, настраляць у вялікай колькасці. — Абыдзем гэты гай, — паказаў рукой дзядок, — тут летась я налажыў столькі цецерукоў.«Звязда».
•••
Налажыць галавой — прапасці, загінуць.
Налажыць (накласці) на сябе рукі — скончыць самагубствам.
Налажыць пячаць — апячатаць.
Налажыць руку (лапу)нашто — захапіць што‑н., падпарадкаваць свайму ўплыву.
налажы́ць2, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго.
Разм. Скіраваць каго‑н. на што‑н., навучыць чаму‑н. Калі адразу налажыць ..[Міхалючка] на добрае, дык і чалавек з яго будзе.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упра́віцца, упраўлюся, управішся, управіцца; зак.
1.зчым і без дап. Паспець скончыць, завяршыць што‑н. у тэрмін; ухадзіцца з чым‑н. Пакуль змеркне, кожны з нас стараўся ўправіцца з работаю.Чорны.Кароўнік дзед Жораў управіўся скончыць якраз у пару.Паслядовіч.[Андрэй:] — Снапы ў гумне, тата. — У гумне? — У гумне. Управіліся да дажджу.Чарнышэвіч.// Даць рады чаму‑н., справіцца з чым‑н. Станіслаў упарціўся: было сорамна — які ён жаніх. Але і выйсця не знаходзіў. Аднаму з гаспадаркай не ўправіцца.Асіпенка.Цётка Гануля .. абяцала схадзіць [да Мікодыма], як толькі ўправіцца з хатнімі клопатамі.Марціновіч.[Рыбак] не стукаў, дзверы былі не запёртыя, управіцца з імі яму, колішняму вясковаму жыхару, было звыкла, .. і дзверы, трошкі рыпнуўшы, расчыніліся.Быкаў.
2. Паспець за які‑н. тэрмін схадзіць або з’ездзіць куды‑н. і вярнуцца назад. [Косця:] — Можа выбраць вольны час ды пад’ехаць самому — Маладзечна не так далёка, за дзень управіўся б.Адамчык.
3. Змагчы, паспець зрабіць што‑н. Мартын не ўправіўся адказаць: з боку лесу пачулася глухое тухканне ног па мяккай зямлі.Колас.— Фш-шы-ых-х! — прашыкаў звер. Стары ледзьве ўправіўся адскочыць убок.Масарэнка.
4. Адолець, стрымаць каго‑, што‑н., падпарадкаваць сваёй волі. — Адно толькі незразумела, — дадаў.. [студэнт]. — Як.. [рысь] злавіла яго? Алень малады і дужы, як гэта яна ўправілася.В. Вольскі.[Аляксандр:] — Цара скінулі — не пабаяліся, Керэнскаму па загрыўку далі, і з гэтымі ўправімся.Грахоўскі.Гнядок стрыгануў вушамі, збочыў з дарогі і панёсся проста па раллі. Бацька ледзь-ледзь управіўся з канём.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУ́СКА-ТУРЭ́ЦКІЯ ВО́ЙНЫ 17—19 ст.,
войны паміж Расіяй і Турцыяй за панаванне на Чорным м. і ў раёнах, што прылягаюць да яго; працяг барацьбы Расіі супраць Асманскай імперыі і яе васала — Крымскага ханства. Вайна 1676—81 выклікана агрэсіўнымі дзеяннямі Турцыі ў 2-й пал. 17 ст. У выніку вайны з Рэччу Паспалітай 1672—76 (гл.Польска-турэцкія войны 17 ст.) Турцыя захапіла Падолію і планавала падпарадкавацьПравабярэжную Украіну. Баявыя дзеянні праходзілі з пераменным поспехам і завяршыліся Бахчысарайскім перамір’ем 1681. Вайна 1686—1700 пачалася ў выніку далучэння Расіі ў 1686 да антытурэцкай «Свяшчэннай лігі» (Аўстрыя, Рэч Паспалітая, Венецыя). У 1687 і 1689 рас. армія ажыццявіла Крымскія, у 1695—96 Азоўскія паходы. У сувязі з падрыхтоўкай Расіі да вайны супраць Швецыі і заключэннем інш. дзяржавамі на Карлавіцкім кангрэсе 1698—99 міру з Турцыяй рас. ўрад таксама заключыў з ёю Канстанцінопальскі мірны дагавор 1700, паводле якога ч. ўзбярэжжа Азоўскага м. і г. Азоў адышлі да Расіі. Вайна 1710—13 адбывалася ў час Паўночнай вайны 1700—21. Турцыя запатрабавала вярнуць Азоў. Пруцкі паход 1711 скончыўся няўдачай для Расіі (страчаны Азоў з прылеглымі раёнамі). Вайна 1735—39 з’явілася вынікам рас.-тур. супярэчнасцей, якія абвастрыліся ў сувязі з рус.-польск. вайной 1733—35 (гл.Польская спадчына). Зачэпкай да ваен. дзеянняў паслужылі набегі крымскіх татар на ўкр. землі і паход крымскага хана на Каўказ. Рас. армія двойчы (май—чэрв. 1736 і май 1737) уваходзіла ў Крым, але адступала з-за эпідэмій і недахопу харчавання. У 1737 на баку Расіі выступіла Аўстрыя, аднак яе войскі пацярпелі шэраг паражэнняў і ў вер. 1739 Аўстрыя заключыла сепаратны мір. Рас. войскі занялі Хацін і Ясы, але пагроза нападу Швецыі прымусіла заключыць з Турцыяй Бялградскі мірны дагавор 1739, паводле якога Расія зноў вярнула сабе Азоў. Вайна 1768—74 была працягам барацьбы Расіі за выхад да Чорнага м. Асманская імперыя імкнулася пашырыць свае ўладанні на Каўказе і Прычарнамор’і і захапіць Астрахань; яна выступала таксама супраць узмацнення рас. ўплыву ў Польшчы, дзе ў 1764 каралеўскі пасад заняў стаўленік Расіі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Зачэпкай да вайны паслужыла адхіленне Расіяй тур. ультыматуму аб вывадзе рас. войск з Польшчы, дзе яны з 1768 вялі ваен. дзеянні супраць Барскай канфедэрацыі. У гэтай вайне больш удала дзейнічалі рас. армія і флот, поспехі якіх прымусілі Турцыю заключыць Кючук-Кайнарджыйскі мір 1774, паводле якога Расія атрымала Кінбурн, Керч, Енікале — выхад да Чорнага м.Вайна 1787—91 абвешчана Турцыяй у адказ на далучэнне да Расіі Крыма і пераход пад яе апеку Грузіі (гл.Георгіеўскі трактат 1783). З 1788 на баку Расіі ваявала Аўстрыя.
Летам 1789 саюзнікі нанеслі тур. войскам шэраг паражэнняў. У снеж. 1790 рас. войскі занялі Ізмаіл, у 1791 — Анапу, у 1791 перамогу пад Каліякрыяй атрымаў рас. флот. Яскі мірны дагавор 1791 пацвердзіў далучэнне да Расіі Крыма, устанавіў рас.-тур. мяжу па Днястры. Вайну 1806—12 ініцыіравала Турцыя, якая пры падтрымцы Напалеона I імкнулася аднавіць панаванне на Чорным м. У ліст. 1806 рас. войскі занялі Бесарабію, Малдову, Валахію. У снеж. 1806 Турцыя абвясціла вайну Расіі. Перамір’е паміж Турцыяй і Расіяй, заключанае ў жн. 1807, доўжылася да сак. 1809, пасля якога рас. войскі атрымалі шэраг буйных перамог. Гэта прымусіла Турцыю заключыць Бухарэсцкі мірны дагавор 1812, які пацвердзіў далучэнне да Расіі Бесарабіі і Зах. Грузіі. Вайна 1828—29 адбылася ў выніку абвастрэння барацьбы еўрап. дзяржаў за падзел уладанняў Асманскай імперыі, яна актывізавалася ў сувязі з грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыяй 1821—29. Саюзны флот Расіі, Англіі і Францыі ў Наварынскай бітве 1827 разграміў тур. флот. Турцыя абвясціла «свяшчэнную вайну» супраць Расіі. У 1828 рас. войскі занялі Валахію і Малдову, крэпасці на Каўказе Ахалцых, Поці, Баязет; у 1829 перайшлі Балканы, занялі Адрыянопаль і выйшлі на подступы да Стамбула. Паводле Адрыянопальскага мірнага дагавора 1829 да Расіі адышло каўказскае ўзбярэжжа Чорнага м. (да Батумі) і раён Ахалцыха; Грэцыя атрымала незалежнасць, а Сербія, Малдова і Валахія — аўтаномію. Вайна 1853—56, гл.Крымская вайна 1853—56. Вайна 1877—78 выклікана ўздымам нац.-вызв. руху на Балканах і абвастрэннем міжнар. адносін на Б. Усходзе (гл.Герцагавінска-Баснійскае паўстанне 1875—78, Красавіцкае паўстанне 1876). Імкнучыся аднавіць страчанае ў Крымскай вайне 1853—56 пануючае становішча на Балканах, Расія пад лозунгам «абароны братоў-славян» выступіла супраць Турцыі. На баку Расіі змагаліся рум. войскі і балг. апалчэнцы, Сербія і Чарнагорыя. Летам 1877 рас. армія фарсіравала Дунай, атрад І.У.Гуркі (гл. ў арт.Гуркі) перайшоў Балканы. Пасля гераічнай абароны Шыпкі ў жн. 1877 рас. войскі да студз. 1878 занялі Плеўну, Сафію, узялі ў палон тур. армію (30 тыс.чал.) у раёне Шыпка—Шэйнава і падышлі да Стамбула. На Каўказе рас. армія заняла Карс і выйшла да Эрзурума. У гэтай вайне актыўна ўдзельнічалі беларусы і ўраджэнцы Беларусі. 54-ы пях. Мінскі полк адзін з першых фарсіраваў Дунай, вызваліў г. Свіштоў, вызначыўся пад Шыпкай і Шыпкай—Шэйнава. З шэрагу гарадоў Беларусі накіроўваліся добраахвотнікі. Нац.-вызв. рух слав. народаў падтрымалі і бел. рэвалюцыянеры-эмігранты, у т. л. М.К.Судзілоўскі. На карысць балгар і на падтрымку рас. арміі збіралі грошы. Паводле Сан-Стэфанскага міру 1878 (абмежаваны Берлінскім кангрэсам 1878) да Расіі далучаны паўд. Бесарабія, Карс і Батум з акругамі; Румынія, Сербія, Чарнагорыя атрымалі незалежнасць; Балгарыя абвешчана аўтаномным княствам; Боснія і Герцагавіна атрымалі аўтаномію ў межах Турэцкай імперыі. У гонар перамогі на вайск. могілках у Мінску пабудаваны храм-помнік — Мінская царква Аляксандра Неўскага. Ген. М.Дз.Скобелеў выбраны ганаровым грамадзянінам Мінска.
У час Р.-т.в. 17—19 ст. вызначыліся рас. палкаводцы і флатаводцы: Б.К.Мініх, П.А.Румянцаў, Р.А.Пацёмкін, А.В.Сувораў, М.І.Кутузаў, П.І.Баграціён, Ф.Ф.Ушакоў, П.С.Нахімаў і інш.
Літ.:
Смирнов Н.А. Россия и Турция в XVI—XVII вв. Т. 1. М. 1946;
Петров А.Н. Война России с Турцией и польскими конфедератами, 1769—1874. Т. 1—5. СПб., 1866—74;
Яго ж. Вторая турецкая война в царствование императрицы Екатерины II, 1787—1791 Т. 1—2. СПб., 1880;
Яго ж. Война России с Турцией, 1806—1812. Т. 1—3. СПб., 1885—87;
Мегрелидзе Ш.В. Закавказье в русско-турецкой войне 1877—1878 гг. Тбилиси, 1972;
100-летие освобождения Болгарии от османского ига, 1878—1978. М., 1978;
Морской атлас. Т. 3, ч. 1. [М.]. 1958;
Мельцер Д.Б. Из истории белорусско-болгарских связей // Вопросы истории БССР. Мн., 1969. Вып. 37;
Широкорад А.Б. Русско-турецкие войны, 1676—1918 гг.Мн.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саўлада́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Перамагчы, узяць верх у бойцы, сутычцы, бітве і пад. [Лёнька да Сцёпы:] — Калі ты сказаў, што незнаёмы мае пісталет, я адразу зразумеў, што нам нават са стрэльбай утраіх з ім не саўладаць.Гамолка.— Ціха, дзядзька, ціха! — сказаў.. [Алёша] спакойна, вырываючы ў Вавілы колік, і Вавіла зразумеў, што з двума яму не саўладаць, аслаб, абмяк.Кудравец.// Адолець, асіліць каго‑, што‑н. Казімір хоча выцягнуць рыбіну на сухое, але не можа саўладаць з ёю, цягне з усяе моцы і раптам падае.Савіцкі.Сонца ўжо мела сілу, мароз не мог саўладаць з ім.Чорны.// Прымусіць слухацца, падпарадкаваць сабе каго‑н., справіцца з кім‑, чым‑н. Дарэмна палітработнікі і радавыя камуністы стараліся саўладаць з гэтай анархіяй і навесці парадак для абароны.Машара.Сева адбіўся ад рук, і з ім цяжка было саўладаць.Карпаў.Бунтуюць героі і не слухаюцца аўтара вельмі часта. Так было ў «Развітанні», з якім я доўга не мог саўладаць.Скрыган.І трэба сказаць, што пісьменнік не адразу саўладаў з новым моўным матэрыялам.Адамовіч.// Змагчы выкарыстаць (які‑н. інструмент, прадмет); справіцца з чым‑н. Пальцы пляскатыя і нягнуткія, нібыта сухое сучча, і не ўяўляеш, як яны саўладаюць з далікатным інструментам.Карамазаў.І тут Венька не разлічыў, не саўладаў са сцізорыкам, той сарваўся з панцыра і шарахнуў лязом па руцэ.Шыловіч.// Пераадолець, перамагчы, перасіліць (якое‑н. пачуццё, стан і пад.). Клімчанка трохі саўладаў са сваёю слабасцю.Быкаў.Вэнеў супрацоўнік перасмыкнуў усімі рысамі свайго твару, і заядлая задзірыстасць бліснула ў яго вачах, але адразу ж ён саўладаў з сабою, выклаў на свой твар пячаць далікатнасці.Чорны.[Сцяпан] лаяў сябе: баязлівец, слімак; папракаў: так ніколі нічога не даб’ешся, — але саўладаць з прыкрай кволасцю не мог.Мележ.
2. Справіцца з якой‑н. работай і пад.; змагчы ажыццявіць што‑н. — Як не саўладаў з работаю, дык чаго ж пытаць? — Букаты прыкусіў губу, але тут жа неяк пастражэў з твару. — Калі перадаваць брыгаду?Савіцкі.
саўлада́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Уладаць чым‑н. сумесна з кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЦЭНАГРА́ФІЯ (ад сцэна + ...графія), тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва,
сукупнасць прасторавага вырашэння спектакля, што вызначае візуальную значнасць тэатр. вобраза (дэкарацыі, касцюм тэатральны, грым, рэквізіт, асвятленне, пастановачная тэхніка, архітэктурная зададзенасць т-ра, пластычныя магчымасці акцёрскага складу і інш.); адзін з вызначальных і арганічных кампанентаў у арганізацыі маст. цэласнасці спектакля побач з сюжэтна-драм. і гукава-муз. строямі. Сінкрэтычны від мастацтва, які спалучае выяўл. і тэатр. мастацтва. Развіццё С. адбывалася ў рэчышчы гісторыі т-ра і пануючых маст. стыляў.
Элементы С. прысутнічалі ў стараж. абрадах і гульнях (маскі. касцюмы, рэквізіт). З 5 ст. да н.э. ў ант. т-ры вядомы аб’ёмныя дэкарацыі, якія ў эпоху элінізму сумяшчаліся з жывапіснымі. З сярэдневякоўя пачаўся пераход ад гульнявой С. плошчавых прадстаўленняў да сістэмы дэкарац. мастацтва, дзе дамінавалі функцыі выяўлення, сачынення месца дзеяння. У эпоху Адраджэння ўзнік тып архітэктурна-перспектыўнай дэкарацыі з адзіным нязменным месцам дзеяння (Д.Брамантэ, Б.Перуцы, С.Серліо). Пазней рэльефныя дэкарацыі замяняліся жывапіснымі ў стылі барока. У канцы 16—17 ст. феерычны характар прыдворнага оперна-балетнага спектакля абумовіў выкарыстанне тэатр. механізмаў (Б.Буанталенці, Н.Сабаціні ў Італіі, І.Фуртэнбах у Германіі), стварэнне сістэмы куліс (Дж.Алеоці ў Італіі) і сцэны-каробкі (гл.Сцэна). У эпоху класіцызму драматургічны канон адзінства месца і часу сцвердзіў пастаянную і нязменную строгую дэкарацыю. Развіццё опернага мастацтва абумовіла адмаўленне ад сіметрыі, увядзенне вуглавой перспектывы, узмацненне ілюзіі глыбіні кантрастаў святла і ценю і інш. (А.Поца, сям’я Галі-Бібіена, Дж.Валерыяні, П.Ганзага, Італія). У канцы 18 ст. ў Францыі пашырыліся т.зв. працікаблі (аб’ёмныя дэкарацыі — масты. скалы), якія перадавалі складаныя эфекты. Прынцыпы рамантызму з патрабаваннем нац. і гіст. характарыстыкі месца дзеяння (шматкарцінныя дэкарацыі, касцюмы) увасаблялі рэжысёры і дэкаратары П.Сісеры, Ш.Сешан, Э.Дэлакруа, П.Дэларош (Францыя), Ф. фон Дзінгельштэт (Германія), Ч.Кін (Англія), А.Ролер (Расія) і інш. У канцы 19 ст. С. класіцызму і рамантызму супрацьстаялі плыні натуралізму (дакладная перадача сац. асяроддзя — рэж. А.Антуан, О.Брам) і сімвалізму (умоўна-спрошчаныя, стылізаваныя дэкарацыі — М.Дэні, П.Серузье, А.Тулуз Латрэк, Францыя; Э.Мунк, Нарвегія, і інш.). З 1870-х г. ў Расіі да працы ў т-ры прыцягваліся жывапісцы В.Васняцоў, К.Каровін, В.Паленаў, В.Сяроў, М.Урубель, якія сцвярджалі прынцып цэласнай трактоўкі спектакля. На мяжы 19—20 ст. даследаваліся прырода і спецыфіка законаў сцэн. мастацтва, паступова змяніўся прадмет выяўлення ў С., увага скіроўвалася на сутнасныя, нематэрыяльныя паняцці. Новыя прынцыпы афармлення, якія сімвалічна выражалі сэнс драмы, сцвердзілі рэжысёры А.Апія (Швейцарыя), Г.Крэг (Англія) — ідэя «філас.т-ра» з дапамогай пазачасавай дэкарацыі (кубы, пляцоўкі. лесвіцы і інш.); Г.Фукс (Германія) — праект «рэльефнай сцэны», якая страчвае глыбіню; М.Райнгарт (Германія) — прыёмы ад жывапісна-аб’ёмнай дэкарацыі да абагульнена-ўмоўных нерухомых установак. На развіццё С. ў Расіі паўплывала рэаліст. рэформа Маскоўскага Маст.т-ра (МХТ): індывід. афармленне кожнай пастаноўкі, псіхалагізм (В.Сімаў). Пошукі абнаўлення прыёмаў С. вёў К.Станіслаўскі ў супрацоўніцтве з мастакамі аб’яднання «Свет мастацтва». Створаныя імі ж дэкарацыі ў «Рускіх сезонах» С.Дзягілева ў Парыжы вызначаліся багаццем жывапісу, фантазіяй, густам. У пач. 20 ст. ўмоўную сцэн. прастору распрацоўваў У.Меерхольд з мастакамі А.Галавіным, М.Сапуновым, С.Судзейкіным. З 1910-х г. у С. праявіліся рысы авангардызму, выкарыстанне прыёмаў кубізму, футурызму, прымітывізму (А.Вяснін, К.Малевіч, У.Татлін, П.Філонаў, І.Школьнік, Расія; Дж.Северыні, Ф.Дэперо, Італія; Ф.Лежэ, П.Пікасо, Францыя), у 1920-я г. — экспрэсіянізму (Ж.Грос, Германія). Развіццё С. 1920-х г. у СССР вызначалася шматпланавасцю выразных маст. сродкаў, барацьбой розных стылістычных кірункаў: рэаліст. жывапісная традыцыя дэкарацыйнага мастацтва (М.Крымаў, Б.Кустодзіеў, Сімаў, Ф.Федароўскі), канструктывізм Меерхольда (Л.Папова, В.Сцяпанава), экспрэсіяністычныя тэндэнцыі дэкарацый (Н.Альтман, М.Левін, І.Нівінскі, І.Рабіновіч, Р.Фальк, М.Шагал і інш.). С. 1930—50-х г. вызначылі мастакі М.Акімаў, Альтман, А.Басулаеў, М.Бобышаў, П.Вільямс, Б.Волкаў, У.Дзмітрыеў, Б.Кноблак, А.Рыкаў, В.Рындзін, А.Тышлер, Ф.Федароўскі, Н.Шыфрын і інш. У 1960—70-я г. С. дасягнула росквіту ў сусв. т-ры. Вызначыліся асн. яе кірункі — ад авангарду, абагульненай формулы чыстай пустой прасторы (Х.Эйхенбаўэр, Бразілія) да дзейснай С., якая характарызавалася імкненнем мастакоў раскрыць сутнасць дзеяння праз глабальныя праблемы чалавечага жыцця, абагульнена-метафарычнае асяроддзе: Дз.Бароўскі, С.Вірсаладзе, Э.Качаргін, М.Кітаеў. В.Левенталь, Д.Лідэр, А.Фрэйберг і інш. (СССР); Дж.Бары, Р.Колтаі, Т.О’Брайн (Вялікабрытанія) з дызайнерскім падыходам да афармлення спектакля; І.Свобада (Чэхія) з цыклам архітэктурна-кінетычных, светлавых, праекцыйных і лазерных вырашэнняў спектакляў. У 1980—90-я г. С. ўласцівы стылістычны плюралізм, раўназначнае суіснаванне розных прынцыпаў і прыёмаў афармлення сцэн. дзеяння.
На Беларусі элементы С. былі ўжо ў рытуальным адзенні і атрыбутах удзельнікаў нар. абрадаў, русалляў, Купалля і Каляд, прадстаўленнях скамарохаў і валачобнікаў. Дэкарацыя, грым, касцюм, тыпаж лялек былі неад’емнай часткай паказаў батлейкі; своеасаблівую бутафорыю мела народная драма. Удасканаленне сцэн. пляцоўкі, выкарыстанне складанай машынерыі, светлавых эфектаў, распрацоўка тэатр. касцюма адбывалася ў школьным тэатры. З 18 ст. развіццё С. звязана з дзейнасцю прыгонных тэатраў, дзе працавалі мастакі К.Атасельскі, К.Д.Гескі, Мікалаеўскі, М.Скржыцкі, з 19 ст. — з дзейнасцю Дуніна-Марцінкевіча тэатра, у пач. 20 ст. — Першай беларускай трупы І.Буйніцкага, паказамі бел. вечарынак, тэатр. калектываў, якія выкарыстоўвалі этнагр. прынцып у афармленні. У 19 — пач. 20 ст. ў т-рах Беларусі выкарыстоўвалі т.зв. тыпавыя дэкарацыі, якія з’яўляліся абстрактным фонам для любога прадстаўлення (мастакі Ю.Главацкі, Я.Кураткевіч, Ю.Рэйнберг, А.Трэнін, К.Ульрых). У рэаліст. кірунку працавалі В.Біцілеў, А.Каўльбарс, І.Удараў. Развіццё С. ў 1920-я г. звязана са стварэннем дзярж. т-раў (бел. т-ры імя Я.Купалы, імя Я.Коласа, Бел. трэцяга). Рэаліст. традыцыі нац.т-ра ўвасобілі тэатр. мастакі К.Елісееў, А.Марыкс, К.Ціханаў. Вял. значэнне мела афармленне масавых тэатр. відовішчаў, якія вымагалі пошукаў новых узаемаадносін паміж сцэн. дзействам і навакольным асяроддзем. З 2-й пал. 1920-х г. пашырыліся выразныя сродкі афармлення, выкарыстанне новых матэрыялаў, удасканальванне тэхнікі сцэны, увага да асвятлення. Эксперыментальнасцю вызначаліся работы Марыкса, Л.Нікіціна, Дз.Крэйна і інш. У 1930-я г. пад уплывам канструктывізму стваралі дэкарацыі М.Аксельрод, М.Валех, Л.Кроль, Б.Матрунін, С.Тоўбін і інш. Эстэцкае стылізатарства ў С. праявілася ў творчасці Г.Гольца, Р.Распопава. Станаўленню рэаліст. жывапіснага кірунку ў С. бел.муз.т-ра спрыяла дзейнасць рас. мастакоў М.Бобышава, Б.Волкава, Матруніна, С.Нікалаева. У канцы 1930-х г. працавалі мастакі А.Басулаеў, П.Масленікаў, Я.Нікалаеў, І.Ушакоў. У 1940—50-я г. ў С. дамінавала жывапісна-аб’ёмная сістэма дэкарацый. Цікавасцю да нац. драматургіі, імкненнем падпарадкаваць выразныя сродкі для раскрыцця зместу твора вызначаюцца дэкарацыі А.Грыгар’янца, Я Нікалаева, Ушакова ў драм., М.Блішча, У.Кульваноўскага, С.Нікалаева, І.Пешкура ў муз. т-рах. У 1960—70-я г. пераважалі рысы «суровага стылю» з адзінай дэкарацыяй і мінімумам дэталей. З 2-й пал. 1970-х г. адначасова з традыц. прынцыпамі афармлення спектакляў узбагачаюцца сродкі выразнасці сцэн. прасторы. Выкарыстанне новых відаў прасторавых канструкцый, маст. метафары, каляровага асвятлення ўласціва С. М.Апіёка, М.Волахава, В.Галубовіча, Л.Ганчаровай, Э.Гейдэбрэхта, Б.Герлавана, Грыгар’янца, Я.Ждана, Т.Карвяковай, А.Кляўзера, В.Лесіна, Я.Лысіка, З.Марголіна, У.Матросава, Дз.Мохава, Л.Рулёвай, А.Салаўёва, Ю.Тура, В.Цімафеева, Я.Чамадурава, У.Чарнышова, М.Якуніна і інш. ў драм. і муз. т-рах. Развіваецца С. лялечнага т-ра (мастакі Л.Быкаў, А.Вахрамееў, Л.Герлаван, У.Зайцава, А. і Г. Сідаравы, Л.Сідзельнікава, В.Рачкоўскі, А.Фаміна і інш.).
Літ.:
Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1958;
Карнач П.А. Дэкарацыйнае мастацтва музычнага тэатра БССР. Мн., 1973;
Яго ж. Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва // Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1989—94. Т. 3—6;
Сыркина Ф.Я., Костина Е.М. Русское театрально-декорационное искусство. М., 1978;
Михайлова А.А. Образ спектакля. М., 1978;
Березкин В.И. Искусство оформления спектакля. М., 1986;
Мастацтва беларускіх дэкаратараў. Мн., 1989.
Н.В.Грэская.
Да арт.Сцэнаграфія. А.Марыкс. Эскіз дэкарацыі да спектакля, «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча. 1923.Да арт.Сцэнаграфія. Я.Чамадураў. Сцэнаграфія да балета «Альпійская балада» Я.Глебава. 1967.Да арт.Сцэнаграфія. Д.Лідэр. Сцэнаграфія ла спектакля «Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта. 1975. (Макет.)Да арт.Сцэнаграфія. Б.Герлаван. Сцэнаграфія да спектакля «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева. 1989.
1. Узяць каго‑, што‑н. з сабой, да сябе. На другі год бацька забраў мяне ў Ліду, каб я вучыўся.Таўлай.Рыгор заварушыўся, мігам адзеўся, забраў напісаныя лісты і стралою вышмыгнуў з пакоя.Гартны.// Узяўшы, змясціць куды‑н., у што‑н. Забраць грыбы ў кошык.// Абхапіўшы рукой (рукамі і пад.), узяць разам. Забраць бараду ў жменю.
2. Узяць сабе; адабраць, захапіць. Збіў Рымша пана на горкі яблык, забраў грошы і пайшоў у лес, у сваю зямлянку.Якімовіч.// Захапіць, заваяваць. [Сярго:] Калі разведка нам удасца сёння, Дык мы Барысаў забяром напэўна.Глебка.// Адняць, прымусіць патраціць. Работа забрала многа часу. □ Перад вачамі будзе ніўка тая ж, што забрала сілы.Чарнушэвіч.
3.(успалучэннісасловамі «смерць», «зямля», «вайна» і пад.). Памёр, загінуў. Смерць пагасіла песняра, Забрала ў грозную гадзіну.Танк.Быў муж, але няма яго — хіба мала людзей забрала вайна.Скрыган.
4.Разм. Арыштаваць, затрымаць. Паліцыя забрала падпальшчыкаў./ Пра жывёлу. — Патравілі мужыкі сенажаць. Цэлы табун кароў па сенажаці прайшоў, а Ермалай Трыфанавіч, — .. [Пілацееў] кіўнуў галавой у бок на аканома, — не забраў табуна, пашкадаваў мужыкоў.Галавач.
5.Разм. Прызваць, мабілізаваць на вайсковую службу, на вайну. Як пачалася вайна з Германіяй, бацьку забралі ў салдаты, і ён загінуў на фронце.Кудраўцаў.
6.перан.Разм. Авалодаць кім‑н., запоўніць усю істоту (пра думкі, пачуцці і пад.). Страх забраў малога. □ Лявон глянуў на закасаныя .. халяўкі шэрых валёнак Жыжкі, і яго забрала яшчэ большае зло.Ермаловіч./убезас.ужыв.Забрала Астапа — завярнуў каня, ускочыў і праз мінуту быў у двары Асінені.Гартны.
7. Увабраць, засунуць (пра адзенне). Забраць штаны ў боты.// Зменшыць у шырыні або даўжыні пры шыцці. Забраць рукаў. Забраць кашулю ў баках.
8.без дап. Адхіліцца ўбок ад ранейшага напрамку; павярнуць. Забраць управа.
9. Заняць многа або лішняе пры рабоце. Забраць шырока баразну. Фуганак глыбокі забраў.
10. Вымазацца, выпацкацца граззю, пылам, мелам. [Высокі стары] .. так даў Валі дарогу прайсці, што ажно ўліп плячамі ў сцяну і забраў з яе на сябе.. мел.Чорны.
11.Разм. Адклікаць, перавесці на другую работу. Забраць на работу ў раён.
•••
Забраць за жывое — моцна ўсхваляваць, закрануўшы што‑н. інтымнае, набалелае.
Забраць у свае рукі — падпарадкаваць сабе. На начальніка з раёна як хто халоднай вада цэбар узліў. Пачаў біць адбой, але Костусь забраў тады ў свае рукі ўсю справу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страх, ‑у, м.
1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху; боязь. Калаціцца ад страху. Умлець ад страху. □ Грыша раптам прыгадаў бацькоў і здрыгануўся: яго апанаваў страх.Пальчэўскі.Карн ніколі не ведаў пачуцця страху, ніколі не думаў аб смерці.Шамякін.А дужасцю славіцца той, Хто можа любою парой — Хоць радасць, хоць гора ці страх — Трымаць сябе моцна ў руках!Непачаловіч.Алень, адчуўшы на сабе драпежніка, ад болю і страху памчаў, як шалёны.В. Вольскі.// Выражэнне, праяўленне трывогі, неспакою, боязі. І з кожным пытаннем голас у Васіля змяняўся: то ў ім гучэў малады задор, то чуўся страх утраты любай дзяўчыны.Колас.У .. вачах [жанчыны] быў страх.Мележ.//звычайнамн. (стра́хі, ‑аў). Разм. Тое, што страшыць, выклікае трывогу. Юстын плакаў. Ніколі ён яшчэ не бачыў столькі страху.Няхай.Аб .. [Радзівіле] старац шмат страху казаў, Ажно з жалю сціскаліся грудзі, Як ён вёскі паліў, мужыкоў забіваў, Як бязвінную кроў лілі людзі.Чарот./увобразнымужыв.[Бабка Ягася:] — Ціха, дзіцятка, спі, Лізанька, я страхі прэч прагнала, яны больш не вернуцца.Арабей.У страха вочы лупатыя і лыжка здаецца лапатаю.Грахоўскі.
2.узнач.вык.Разм. Страшна, жах. [Маці:] — Юрку Пакамісяваму хоць бы што, а Шуру ноччу так разварыла — проста страх.Ставер.
3.узнач.прысл.Разм. Вельмі, надзвычайна. А колькі зелені там летам! Як у вяночку, стаіць хата. Грыбоў і ягад — страх багата!.. Там выгад болей, чалавеча!..Колас.[Дзед Нічыпар:] — Наадварот, гэта я вам дзякаваць павінен: страх не люблю адзін па дарогах ездзіць.Васілёнак.//(успалучэннісасловам «колькі»: страх колькі). Вельмі многа, вельмі моцна. Цераз верх плота па снягу лазілі зайцы. Шмат — страх колькі — папсавалі прышчэпаў.Баранавых.
•••
Набрацца страху — нейкі час быць у стане моцнага спалоху.
Нагнаць страхунакагогл. нагнаць (у 6 знач.).
На свой страх — тое, што і на сваю рызыку (гл. рызыка).
Не вялік (і) страх — не мае значэння, няважна.
Не за страх — свядома, па сваёй волі; вельмі старанна, добрасумленна (рабіць што‑н.). Мы не за страх — за сваё рабілі.Куляшоў.
Пад страхамчаго — пад пагрозай.
Страх бярэ (браў, узяў) — а) становіцца (станавілася, стала) страшна. Не было начной рашучасці, і млявасць была ў нагах, у руках. Аж брыдка, браў страх...Мележ; б) становіцца (станавілася, стала) неспакойна, дзіўна. [Фрэйда:] — Вучыцца ён добра, і ў яго такі сталы розум, што мяне аж страх бярэ.Бядуля.
Трымаць у страху (пад страхам)каго — поўнасцю падначаліць сабе, падпарадкаваць пагрозамі каго‑н.
Увагнаць у страхкаго — тое, што і нагнаць страху (гл. нагнаць у 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́сці, сяду, сядзеш, сядзе; пр. сеў, села; заг. сядзь; зак.
1. Прыняць сядзячае становішча; заняць месца, прызначанае для сядзення. Сесці на лаўку. Сесці за стол. □ Віктар моўчкі сеў і пачаў слухаць.Зарэцкі.Можна сесці, скурчыцца, заснуць; сны, кажуць, сніцца будуць толькі.Мележ.Ларыса села пры акне, адсунула фіранку і пачала глядзець у сад.Мурашка./ З акалічнаснымі словамі, якія паказваюць на характар, асаблівасці такога становішча. Сесці бокам.// Заняць месца, размясціцца дзе‑н. для паездкі. Сесці ў аўтобус. □ Праўда, маршрут гэты просты: пайсці на раз’езд, як-небудзь сесці на таварны цягнік і паехаць.Колас.Дзед купіў білеты, селі на параход.Лынькоў.
2.зашто, нашто і зінф. Пачаць якую‑н. справу, заняткі, якія звязаны са знаходжаннем у сядзячым становішчы. Сесці за кнігу. Сесці за руль. □ Трэба будзе сесці на трактар, на камбайн — і, калі ласка, сядзем.Кулакоўскі.Кібрык сеў за піяніна, узяў акорд з моднай песенькі.Шыцік.Пятрусь сеў за ўрокі.Кавалёў.// Размясціцца на месцы выканання чаго‑н. Сесці ў засаду.//звычайнанашто. Разм. Заняць якое‑н. месца, пасаду, пачаць выконваць якія‑н. абавязкі. А пасля.. [Мінін] сеў на зямельны аддзел.Дуброўскі.[Русаковіч:] Выходзіць, што я сапхнуў Сухадольскага, каб самому сесці на яго месца.Крапіва.
3.Разм. Пасяліцца на пастаянным месцы, заснаваўшы гаспадарку. Сесці на гаспадарцы. □ Тоўхарт.. абвясціў, што хто выкарчуе і ачысціць гэтую зямлю, возьме сабе навечна паўтары дзесяціны, а на трох з паловай сядзе ляснік.Чорны.[Верамейчык:] — Няўжо-такі сядзе Грамабойчык на Жагулаўшчыне?Крапіва.// Застацца дзе‑н., не выязджаючы; засесці. Яму ўважыў пан ляснічы, І сеў Міхал у страшнай дзічы.Колас.
4. Трапіць у турму, быць пазбаўленым волі. Калі людзі аднаўлялі на руінах і папялішчах разбураныя ворагам сядзібы, .. хутаранец Хамёнак сеў за спекуляцыю народным дабром у астрог.Майхровіч.[Соня] хвалілася, што пасадзіла мужыка, хоць, казалі, сеў сам за растрату.Мыслівец.
5. Абмежаваць сябе ў чым‑н. (звычайна ў ядзе). Сесці на дыету.
6. Наткнуўшыся на перашкоду, спыніцца, засесці. Баржа села на мель.
7. Спыніўшы рух, палёт, спусціцца на што‑н. (пра птушак, насякомых). Прыляцела сінічка і села на адчыненую фортку.Шахавец.Чуваць было толькі, як гудзіць вакол лямпы муха, выбірае месца, дзе сесці.Лынькоў.// Прызямліцца (пра самалёты, парашутыстаў і пад.). Тым часам самалёт, зрабіўшы яшчэ два кругі, спусціўся зусім нізка і дакладна сеў у раёне трох кастроў.Зуб.І вось перад усімі людзьмі на дарозе паказаліся немцы. Гэта і быў той самы дэсант, што перад вечарам сеў поблізу.Чорны.
8.Разм. З’явіцца на скуры, выскачыць (аб фурункуле і пад.). Прызнаў.. [Яська] валоў у двор, а там яму кажуць, што захварэў аканом, села яму скула на баку.С. Александровіч.
9. Апусціцца, асесці, паглыбіцца ў зямлю. Дом сеў. Грунт сеў.
10. Апусціцца за гарызонт, зайсці (пра свяцілы). У канцы лагоў сівеў туман, якраз там, дзе села сонца.Пташнікаў.
11. Паменшыцца ад вільгаці; збегчыся (пра тканіны, скуры і пад.). Сукно села. Касцюм сеў.
12.Спец. Замацавацца ў патрэбным становішчы. Платон.., сагнуўшыся, уважліва аглядаў, ці добра ў пазу села жардзіна.Ракітны.
13.Разм. Страціць сілу, напружанне, стаць слабейшым (пра электрычны ток, пару і пад.). У кутку.. стаяў радыёпрыёмнік, адзіны ў лагеры. Ён не працаваў ужо два тыдні — селі акумулятары.Шамякін.// Затупіцца (пра рэзальныя інструменты). Разец сеў.// Стаць больш нізкім, хрыплым (пра голас). — Ведаеце што, — голас [Гелены] сеў. — Не ідзіце нікуды.Караткевіч.
•••
Верхам сесцінакаго; сесці на галавукаму — падпарадкаваць каго‑н. сабе, прымусіць выконваць свае капрызы; камандаваць кім‑н.
На тым самым месцы сесці; на тым жа суку сесці — нічога не дамагчыся, не змяніць чагосьці па-свойму, пагадзіцца з пэўным становішчам і станам рэчаў.
Ні села ні пала — без падставы, без выяўнай прычыны, нечакана.
Ні стаць ні сесцігл. стаць.
Сесці макам — а) спыніць або перапыніць надоўга свой рост, развіццё. [Мужчына:] — Пасеялі мы летась кукурузу. У адным месцы яна ўзышла і расла нішто сабе, а ў другім як выткнулася, так і села макам — жоўтая, чэзлая.Палтаран; б) пацярпець крах, няўдачу. [Атрошчанка:] — Як раён скасавалі, то і сеў [Рогаль] макам.Навуменка; в) загінуць, прапасці. [Сырамалот:] — На яблынях завязь ужо макам села. Як не дасць бог дажджу, дык і ўсё макам сядзе.Сабаленка.
Сесці (уссесці) на карак (шыю)каму — а) стаць утрыманцам каго‑н., абцяжарваючы яго гэтым. [Лабановіч:] — Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села вам [сялянам] на карак, захапіла лепшыя землі, жыве з вашае працы і вас жа катуе, чыніць несправядлівасці.Колас; б) падпарадкаваць сабе, паставіць у поўную залежнасць ад сябе. [Вера:] — Дай яму, другому, волю, дык ён табе на шыю сядзе...Пальчэўскі.
Сесці (напасці, трапіць) на лаву падсудных — пайсці пад суд.
Сесці на мель — а) страціць здольнасць рухацца (пра судны); б) папасці ў вельмі цяжкае становішча.
Сесці на пятыкаму — дагнаць, насцігнуць каго‑н., праследуючы або проста рухаючыся за кім‑н.
Сесці на свайго канька — пачаць гаварыць, разважаць доўга, падрабязна, шматслоўна.
Сесці на хлебчый — перайсці на ўтрыманне каго‑н.
Сесці не ў свае сані — узяцца не за сваю справу.
Сесці ў лужыну (у галош) — пацярпець няўдачу, апынуцца ў няёмкім, смешным становішчы.
Чорт сеўнакагогл. чорт.
Як старой бабе сесці — вельмі мала (звычайна да рэвалюцыі гаварылася пра наяўнасць зямлі ў селяніна). Зямля нават была і не кепская, але калі яе гэтулькі, як старой бабе сесці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)