Апушы́ць1падвергнуць уздзеянню трунка’: «Мяне піва апушыла» (Федар., 6, 21); магчыма, сюды ж апаха́ць ’дрыхнуць’ (Грыг.; У Грыгаровіча сустракаецца замена у на а, о). Рус. дыял. пухнуць ’дрыхнуць’, польск. puszyć (галаву трункам) (Тувім, Słownik). Няясна. Магчыма, значэнне ’спаць’ узнікла ў выніку пераносу гукапераймальнага пухкаць ’дыхаць’ (параўн. балг. пу́хам дышу’), а магчыма, такое значэнне звязана з ацёкамі, апуханнем у выніку сну. Гл. пушыць.

Апу́шыць2, опу́шываты ’сядзець на вуллі’ — дзеянне, звязанае з раеннем пчол (Анох.). Славен. pušiti рыхтавацца да раення’. Няясна. Магчыма, звязана з апушыць1. Гл. пушыць, пух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакара́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Падвергнуць пакаранню. Пакараць за злачынства. Пакараць за правіннасць. □ А калі б я парушыў прысягу, Гнеў сяброў хай мяне не міне, Хай ад рук партызанаў я лягу, Пакарайце за здраду мяне. Астрэйка. Гітлераўцы кінулі .. [сястру Рэмарка] у турму і праз некаторы час пакаралі смерцю. «ЛіМ».

пакара́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пакарыць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склясці́, скляну, склянеш, скляне; скляпём, скленяце; пр. скляў, ‑ла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Падвергнуць праклёну, праклясці. Хацелася склясці свой няўдалы лёс. Грамовіч.

2. Выказаць моцнае абурэнне, нездаволенасць кім‑, чым‑н.; аблаяць каго‑н. Адкашляўшыся, дзед перш-наперш моцна скляў падасланага пісарам прайдзісвета. Якімовіч. — Вось людзі! Вось прорва! Каня шкадуюць. А каб вам бог смерці пашкадаваў! — скляў Тодар. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі́; -ла́дзены; зак.

1. што і чаго. Кладучы, напоўніць чым-н.

Н. воз дроў.

2. Замацаваць што-н. на частцы паверхні.

Н. павязку.

3. што на каго. Падвергнуць чаму-н. каго-н.; прызначыць што-н.

Н. спагнанне.

Н. штраф.

4. чаго. Развесці (пра агонь).

Н. агню.

5. перан., што. Пакінуць след, адбітак на кім-н.

Вайна наклала свой адбітак на жыццё вёскі.

6. Пабіць каго-н. (разм., груб.).

|| незак. наклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і накла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налажы́ць¹, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. што. Палажыць зверху, паверх чаго-н; замацаваць што-н.

Н. зверху пліту.

Н. павязку.

Н. гіпс.

2. што. Зрабіць якую-н. памету, запіс, знак.

Н. рэзалюцыю.

3. што і чаго. Кладучы, напоўніць чым-н.

Н. воз сена.

4. што. Падвергнуць чаму-н., што абазначана назоўнікам; прызначыць што-н.

Н. штраф.

Н. спагнанне.

Налажыць галавой (разм.) — прапасці, загінуць.

Налажыць лапу (руку) на што (разм.) — захапіць што-н., падпарадкаваць сабе.

|| незак. накла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. налажэ́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

krytyka

kryty|ka

ж.

1. крытыка;

poniżej wszelkiej ~ki — ніжэй усякай крытыкі;

poddać ~ce — падвергнуць крытыцы; раскрытыкаваць;

2. ~ki мн. крытычны артыкул;

~ki literackie — літаратурная крытыка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

праклясці́, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; ‑клянём, ‑кленяце; пр. пракляў, ‑кляла, ‑ло; заг. пракляні; зак., каго-што.

1. Падвергнуць праклёну. Крымянец больш не бачыць той цёмнай жанчыны, якая некалі пракляла яго і пракляцце якой як бы здзейснілася. Кучар. [Ілька:] — І яшчэ я думаю, каб мы кінулі сваё валацужнае бруднае жыццё,.. і каб мы ўсе працавалі... [Марта:] — Калі ты зробіш так, цябе пракляне ўвесь род... Каваль.

2. Моцна вылаяць, выказваючы гнеў, злосць, абурэнне. Праклясці ўсё на свеце. □ Пракляў Лявон Нарбутовіч і малацьбу, і малатарню, і сваю дурноту. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Пакараць смерцю шляхам расстрэлу (у 1 знач.). Змясціўся лёс душагуба У слове адным: расстраляць. Колас. — Маці .. [Лёнькава] нашай сувязной была, а фашысты неяк дазналіся пра гэта і расстралялі яе. Шуцько.

2. Падвергнуць моцнаму абстрэлу з блізкай адлегласці. «Юнкерс» зрабіў разварот і пайшоў па курсу на зніжэнне, рыхтуючыся з кулямёта расстраляць эшалон. Гурскі.

3. Зрасходаваць пры стрэльбе. Расстраляць усе патроны. □ Зачараваныя .. [зайцы] сёння: усе набоі расстраляў, і ўсё — на вецер. Савіцкі.

4. Частай стральбой выклікаць расшырэнне канала ствала зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зака́лец ’сыры, непрапечаны слой у хлебе’, зака́л ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. зака́л, дыял. зака́ла, укр. зака́лець, зака́л, польск. zakałec, zakał, чэш. разм. zákalec, zakał, н.-луж. zakałka ’тс’. Ст.-рус. закала ’закалец’ (1662 г.). Паўн.-слав. абазначэнне непрапечанага слоя цеста над ніжняй скарынкай, які вынікае з-за таго, што цеста не падышло, звязана, відаць, з дзеясловам zakalitiпадвергнуць уздзеянню цяпла (для гартавання і іншых мэт)’: была ўжыта надта гарачая вада для запаркі ці печ была надта гарачая. Zakałiti ад kaliti ’гартаваць’. Гэта слова звязваецца з калець (гл.), акалець, паводле тэрмічнага ўздзеяння (Даль, 2, 582; Мейе, MSL, 14, 373), ці з кал (гл.) паводле Махэка, LF, 65, 314–315 (пазней Махэк₂, 236, адмовіўся ад гэтай версіі, якую падтрымаў Слаўскі, 2, 29). Гл. Фасмер, 2, 168–169; Скок, 2, 21. Закалец утворана з суфіксам ‑ец (< ‑ьць) ад паўн.-слав. бязафікснага назоўніка, *zakala ад дзеяслова zakałiti. Побач са слоем непрапечанага хлеба лексема zakal(a) у рус., польск., чэш. азначае яшчэ ’недапрацаваны цвёрды фрагмент скуры (падэшвы), які скрыпіць’. Параўн. яшчэ закала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

poddać

зак.

1. здаць;

poddać twierdzę — здаць крэпасць;

2. паддаць;

poddać ciężar na plecy — паддаць цяжар на плечы;

3. падвергнуць;

poddać krytyce — раскрытыкаваць, узяць пад крытыку;

poddać pod głosowanie — паставіць на галасаванне;

poddać myśl — падаць думку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)