падве́ргнуць, -ну, -неш, -не; -е́рг і -е́ргнуў, -гла; -ні́; зак., каго-што і чаму.

Зрабіць прадметам якога-н. дзеяння, паставіць у якое-н. становішча.

П. работніка крытыцы.

П. небяспецы.

|| незак. падвярга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падве́ргнуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падве́ргну падве́ргнем
2-я ас. падве́ргнеш падве́ргнеце
3-я ас. падве́ргне падве́ргнуць
Прошлы час
м. падве́ргнуў
падве́рг
падве́ргнулі
падве́рглі
ж. падве́ргнула
падве́ргла
н. падве́ргнула
падве́ргла
Загадны лад
2-я ас. падве́ргні падве́ргніце
Дзеепрыслоўе
прош. час падве́ргнуўшы
падве́ргшы

Крыніцы: dzsl2007, dzsl2013, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падве́ргнуць сов. подве́ргнуть;

п. кры́тыцы — подве́ргнуть кри́тике;

п. бамбардзіро́ўцы — подве́ргнуть бомбардиро́вке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падве́ргнуць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; пр. падверг і падвергнуў, ‑гла; зак., каго-што.

Кніжн. Прымусіць адчуць на сабе ўздзеянне чаго‑н., зрабіць аб’ектам якога‑н. уздзеяння. Падвергнуць пакаранню. Падвергнуць крытыцы работніка. Падвергнуць метал апрацоўцы. // Паставіць у нейкае становішча. Падвергнуць небяспецы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвярга́ць гл. падвергнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падве́ргнуты подве́ргнутый; см. падве́ргнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвярга́ць несов. подверга́ть; см. падве́ргнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэнзурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што Падвергнуць (падвяргаць) цэнзуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпертрафі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак.

Падвергнуць (падвяргаць) гіпертрафіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ратыфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) ратыфікацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)