во́лкасць, ‑і, ж.

Разм. Насычанасць вільгаццю; вільгаць. Нечакана разнягодзілася, пайшлі дажджы, шэрасць і волкасць завалаклі далягляд. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рынуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Нечакана з’явіцца. Як з-пад зямлі, ..[капітан Гулявіцкі] вырынуў з глыбокай траншэі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азары́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; азо́раны; зак.

1. каго-што. Ярка асвяціць.

Маланка азарыла твар.

2. перан., каго (што). Нечакана праясніць што-н. каму-н., прыйсці ў галаву каму-н.

Раптам здагадка азарыла яго.

|| незак. азара́ць, -а́е.

|| наз. азарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нара́зе ’раптам, нечакана’ (калінк., З нар. сл.), ’пакуль-што’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), ’адразу’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння на разе, дзе другая частка — назоўнік раз (гл.) у месн. скл. адз. л.; рус. на́раз і нариз ’адразу’, а таксама распаўсюджанне на беларускай тэрыторыі не даюць падставы лічыць яго запазычаннем з польск. narazнечакана, раптам’, як гэта прапануецца ў Сл. ПЗБ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пышнагру́ды, ‑ая, ‑ае.

З высокімі поўнымі грудзьмі. Белакосая, пышнагрудая дзяўчына ў квяцістай сукенцы нечакана выйшла з двара... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

О́ЛАМАЎЦКАЯ БІ́ТВА 1241,

бітва, што адбылася 24 чэрв. каля г. Оламаўц (Маравія) паміж чэхамі і мангола-татарамі ў час іх паходу ў Зах. Еўропу. Пасля спусташэння Польшчы і перамогі над польска-ням. войскам каля Лягніцы мангола-татары пад камандаваннем Байдара (пляменнік Батыя) 9.6.1241 накіраваліся ў Багемію. На іх шляху стаяла крэпасць Оламаўц, якую абараняў моцны гарнізон на чале з чэш. ваяводам Яраславам. Узяць крэпасць з ходу не ўдалося. Пакінуўшы для яе аблогі частку сіл, захопнікі пачалі рабаваць краіну. 24 чэрв. Яраслаў вывеў сваё войска з крэпасці, нечакана атакаваў ворага і разграміў яго. О.б. з’явілася першым паражэннем мангола-татараў у Зах. Еўропе, пасля якога Байдар адступіў у Венгрыю на злучэнне з сіламі Батыя.

т. 11, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

unawares [ˌʌnəˈweəz] adv.

1. нечака́на, рапто́ўна; знячэ́ўку, зняна́цку

2. незнаро́к;

catch/take smb. unawares заспе́ць каго́-н. неспадзе́ўкі/неспадзява́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

На́ўрышча ’напасць, гора, ліха, бяда’ (жлоб., Жыв. сл., Ян.), наўрэць ’неспадзявана сустрэць, убачыць, напаткаць’: вужаку наўрэў (Купала), наўрэцца ’напаткацца’ (Жд. 2), наўрицца ’выпадкова набрысці, натрапіць, нечакана сустрэцца’ (Гарэц., Бяльк.), наўрыцца ’знячэўку спаткаць, натрапіць’ (маладз., Янк. Мат.), параўн. выпадак (ву́падок) ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС). Да ўраць ’натыкаць, насаджваць’, гл. наўраць, навіраць, наворышча, вор 2; да семантыкі параўн. наткнуццанечакана сустрэць’, спаткацца ’сустрэцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Знячэ́ўкунечакана, мімаволі’ (ТСБМ), знячы́вілі ’стрымгалоў, мімаволі’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр. зніче́вʼя, знече́вʼя ’ад нечага рабіць, нечакана, без прычыны’. Форма знячэўку — спалучэнне прыназоўніка з з р. скл. назоўніка *нячцэвак. Паводле Шубы (Прыслоўе, 112), у форме знячэўкі адлюстроўваецца дээтымалагізацыя канчатка; магчыма і іначай: паралельная форма назоўніка ж. р. *нячэўка. Гэты назоўнік памянш. да нячы́віль (гл.). Гл. яшчэ знецікі. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыско́рыцца, ‑рыцца; зак.

1. Стаць больш скорым, імклівым. Рух машыны прыскорыўся.

2. Настаць хутчэй, чым меркавалася. Ад’езд прыскорыўся нечакана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)