літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1954). Нар. пісьменнік Літвы (1965). Скончыў Каўнаскі ун-т (1932). Дэбютаваў экспрэсіяністычнымі вершамі (зб. «У змрочных завулках», 1926). Пазней усталяваўся прамоўніцкі тып верша, дзе лёс індывіда неаддзельны ад лёсу краіны (зб-кі «Там, дзе яблыня высокая», 1945; «Маладосць краіны», 1948; «Выбранае», 1950, Дзярж. прэмія СССР 1952). Найб. лірызмам, эмацыянальнасцю вызначаецца зб. «Вячэрняя зорка» (1971). Аўтар раманаў «Дружба» (1936), «Дзень нараджэння» (1959, Дзярж. прэмія Літвы 1960), зб. апавяданняў «Ноч» (1939), мемуарнай трылогіі «Рака вясны», «Адкрыццё маладосці», «Бура ў поўдзень» (1964—69). Пераклаў наліт. мову вершы Я.Купалы, П.Броўкі, М.Танка. Набел. мову вершы Венцлавы перакладалі С.Дзяргай, А.Разанаў, М.Танк і інш. («Галасы сяброў», 1958; «Літоўская савецкая паэзія», 1977, т. 1), празаічныя творы — А.Пальчэўскі («Літоўскія апавяданні», 1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКА́ЎСКАС (Žukauskas) Альбінас (25.1.1912, в. Бубеле, Сувалкаўскае ваяв., Польшча — 10.8.1987),
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Літвы (1972), засл. работнік культ. Беларусі (1973). Вучыўся ў Віленскім ун-це і Варшаўскай вышэйшай школе журналістыкі (1935—39). Аўтар зб-каў вершаў «Часы і людзі» (1938), «Цяжкая радасць» (1970), «Сонцаварот» (1973), «Прыбярэжныя водмелі» (1975, Дзярж. прэмія Літвы 1976), «Прамаці» (1981), «Бяздомная любоў» (1983), кніг навел і апавяданняў «Зямля плыве напоўдзень» (1939), «Паветраны калодзеж» (1964), «Добрыя камяні» (1973), «Чаму плакаў хлеб» (1980), у якіх асэнсоўвае рэаліі гіст. мінулага літ. вёскі, людскія лёсы, паказвае стойкасць народа, хараство роднага краю. Наліт. мову пераклаў кнігі выбранай лірыкі Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, М.Танка, асобныя творы П.Броўкі, З.Бядулі, М.Гарэцкага. Набел. мову яго творы перакладалі Р.Барадулін, А.Васілевіч, С.Грахоўскі. М.Калачынскі, А.Разанаў, Я.Семяжон, М.Танк, Н.Тарас, М.Хведаровіч, У.Шахавец.
Намагаючыся, узысці, падняцца на што‑н., узлезці куды‑н., на верх чаго‑н.; ускарабкацца. Хто б ні прыехаў у горад, ён абавязкова ўзбярэцца на вал — адсюль відаць большая частка горада.Хадкевіч.Вось і дно яра, вось і яго правы адхон. Узабрацца на гэты адхон, і — адразу лес.Курто.Машына Сяргея ўзабралася на цвёрдую камяністую градку. Весялей запрацавалі колы.Астрэйка./уперан.ужыв.Бывала, як выйдзе [Патапавіч] з хаты на досвітку, не снедаўшы, дык сонейка напоўдзень узбярэцца, пакуль прыйдзе.Кулакоўскі.// Абвіваючыся вакол чаго‑н., узняцца (пра расліны). І на сцяну Ужо ўзабраўся дзікі хмель.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«МАНЫ́ЛЫ»
(«Manyly»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгады «Штурмавая» і мясц. насельніцтва ў раёне в. Манылы і ў Маныльскім лесе (Лагойскі р-н), а таксама ў Барысаўскім, Плешчаніцкім і Смалявіцкім р-нах Мінскай вобл. 2—14.4.1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 2-га паліцэйскага палка з прыдадзенай яму танк. ротай, 2 мінамётнымі і 1 сапёрным узводамі. Ажыццяўлялася ў 3 этапы, кожны з якіх меў кодавую назву: «М.» — 2—4 крас., «Вясна—Поўдзень» («Lenz—Süd») — 6—8 крас. і «Вясна—Поўнач» («Lenz—Nord») — 8—14 крас. Нягледзячы на перавагу ў сілах і сродках, карнікам не ўдалося акружыць і знішчыць брыгаду. Партызаны з баямі адышлі ў паўн. напрамку. Гітлераўцы расстралялі 732 чал. ў шэрагу вёсак Лагойскага, Смалявіцкага і інш. раёнаў; 531 чал. «мабілізавалі» на катаржныя работы. Захапілі шмат жывёлы, збожжа, бульбы, разбурылі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, у т. л. 11 млыноў, шмат якія вёскі спалілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ТЫ (ад слова люты — злы, суровы),
другі месяц каляндарнага года ў Беларусі (28 дзён, у высакосным годзе 29), апошні месяц зімы. 15 Л. працягласць дня ў Мінску 9 гадз 48 мін, сярэдняя выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 23,3°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 133 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-8 МДж/м²). Сярэдняя т-ра паветра ў Л. -5,9 °C (-3,5 °CнаПдЗ і -7,5 °CнаПнУ). Вільготных дзён (адносная вільготнасць удзень не ніжэй 80%) 12—18. У Л. у сярэднім па рэспубліцы 3—8 дзён з мяцеліцай. Наб.ч. тэрыторыі выпадае каля 30—40 мм ападкаў, павялічваецца таўшчыня снегавога покрыва з максімумам у 3-й дэкадзе месяца 10—15 смнаПдЗ і 20—35 ммнаПнУ. Таўшчыня лёду навял. рэках і азёрах 35—60 см, глебы прамярзаюць да 30—50 см і болей. Глыбокі снег, ледзяная скарынка перашкаджаюць ласям, зайцам, лісам здабываць корм. У Л. адбываецца гон у ваўкоў, лісоў, зайцоў. Пачынаецца павольнае перамяшчэнне наПн чарод чачотак, снегіроў, амялушак, крыжадзюбаў, паўн. савы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ЖАНЬ (назва ад слова «снег»),
дванаццаты месяц каляндарнага года (31 дзень), першы месяц зімы. У С. Сонца праходзіць праз пункт зімовага сонцастаяння (21 або 22 снеж.). 15 С. даўж. дня ў Мінску 7 гадз 24 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 12,7°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 41 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-17 МДж/м²). Сярэдняя т-ра паветра ад -2 °CнаПдЗ да -5,5 °CнаПнУ Беларусі. Адносная вільготнасць паветра дасягае максімуму (88—91%), пахмурных дзён 20—23, ападкаў 35 мм за месяц. У 2-й дэкадзе звычайна ўстанаўліваецца ўстойлівае снегавое покрыва, укрываюцца лёдам рэкі і азёры. У С. 12—21 дзень з адлігай. У канцы месяца глеба прамярзае на 20—30 см. С. — цяжкі перыяд для жывёльнага свету. У пошуках корму прылятаюць да чалавечага жылля чачоткі, шчыглы, чыжы, аўсянкі, галкі, сарокі, вароны. Ліс палюе на мышэй-палёвак і зайцоў, ваўкі нападаюць нават на свойскую жывёлу. Заканчваецца гон у дзікоў, у ментуза ў канцы С. пачынаецца нераст. У садах вядуць барацьбу з мышападобнымі грызунамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўдня́1, м.
Палавіна дня. Цэлага паўдня прайшло на ўсю гэту беганіну.Лобан.Яшчэ раз пакратаў [Зіновій Цімафеевіч] бочку, адступіў крокі на два назад, агледзеў усю гаспадарку, што вырасла тут за паўдня.Нядзведскі.
паўдня́2, н.
Тое, што і поўдзень 2. Ужо хутка паўдня, а зямля яшчэ зусім не нагрэлася.Ваданосаў.Было паўдня. Хутка з поля прыйшла маці Андрэя Паўліна Сямёнаўна, рослая жанчына, гадоў пяцідзесяці пяці.Дуброўскі.Пад паўдня назаўтра ўехаў палявод з кавалём у Вязавічы.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФЁДАРАЎ Васіль Дзмітрыевіч (23.2.1918, г. Кемерава, Расія — 19.4.1984),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1950). Друкаваўся з 1944. Першая кніга вершаў — «Лірычная трылогія» (1947). У паэт. зб-ках «Лясныя крыніцы» (1955), «Не лявей за сэрца» (1960), «Кніга любові» (1964), «Трэція пеўні» (1966), «Сёмае неба» (1968; за 2 апошнія Дзярж. прэмія Расіі 1968), «Крылы напоўдзень» (1971), «Кніга любові і веры» (1974), «Вершы» (1978) і інш.філас. асэнсаванне сац. і маральных канфліктаў, тэма кахання. Аўтар паэм «Белы гай» (1956), «Прададзеная Венера» (1958), «Жаніцьба Дон Жуана» (1977); паэт. дзённіка «Мар’еўскі летапіс» (1947), драмы ў вершах «Залатая жыла» (1958), аповесцей «Сталасць» (1953), «Добраахвотнікі» (1955), цыкла апавяданняў «Сны паэта» (1979—82), кн. «Наш час такі... Пра паэзію і паэтаў» (1973) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1979.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1987—89.
Літ.:
Денисова И.В. Беззаветно служить красоте: Поэзия В.Федорова. М., 1978;
Пудалова Л.А. Чувство своего мира: О лирике Федорова. Кемерово, 1979.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
няўмо́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога нельга ўпрасіць; непахісны. Атрахім прабаваў спрачацца, угаворваць старых. Але яны былі няўмольнымі.Навуменка.Ліза была няўмольная, яна патрабавала неадкладна даць згоду на развод.Гурскі.// Які выяўляе, выказвае непахіснасць, цвёрдасць. — Кладзіся! — зноў пачуўся той жа ціхі, але няўмольны голас.Пальчэўскі.
2.перан. Такі, што нельга парушыць; бясспрэчны. Няўмольная логіка. □ [Андрэй:] — На тваё месца мы назначым сюды другога чалавека. Такое наша няўмольнае рашэнне.Пестрак.// Няўхільны, немінучы; бязлітасны. Няўмольны ход часу паклаў свой выразны адбітак на будынкі.С. Александровіч.Няўмольная хвароба настойліва гнала паэта [Багдановіча] з роднай зямлі, напоўдзень.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)