По́іск, по́іско, по́йск ’пчаліная разведка’ (ТС), параўн. йіск ’тс’ (Жыв. НС). Прасл. *pojьskъ < *po‑jьskati — поіскова́ць, пойскова́ць ’лятаць у разведку’ (ТС); ст.-бел. поисковати ’шукаць’ (Сл. Скар.). Тая ж семантычная матывацыя ляжыць у аснове наймення пушук (Ніканчук, БЛ, 6, 68). Гл. яшчэ іск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́пурха, со́пурка, сно́пурха, сне́пурха ‘галец, Nemachillus barbatulus L.’ і ‘шчыпоўка’ (Крыв.), снопа́р ‘галец, сліжык’, со́пурха, со́пуха, сно́пурха ‘пячкур’ (палес., Жыв. св.). Няясна. Усачова (Слав. ихт. терм., 74) для со́пурка ‘шчыпоўка’ мяркуе пра зыходнае сапець ‘сапці’, аднак матывацыя няясная, як і фармальныя трансфармацыі назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трынасе́ннік ‘расліна балотніца, Triglochin palustre L.’ (гродз., маг., Кіс.), трынасе́ньнік балотны ‘тс’ (Некр. і Байк.). Да тры і насенне (гл.). Матывацыя: шматкветкавае гронкападобнае суквецце (да 60 кветак) складаецца з трох кветачак, з якіх у верасні вырастае насенне па тры зярняткі ў кожнай кветцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваўчу́г ’расліна стальнік, Ononis arvensis L.’ (БРС, Кіс., Гарэц.), таксама ваўчу́к, ваўчу́га, укр. вовчу́г. Бясспрэчна, ад воўк (матывацыя можа быць рознай: расліна пакрыта валаскамі, мае моцныя корані). Параўн. назвы для Ononis ва ўкр. мове: плугодержка, стальник, вовча, вовчак, вовче зілля, вовк і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаханы́, лаханэ ’буякі, Vaccinum uliginosum L.’ (лях., баранав., Сл. паўн.-зах., Чач.). Да лахаць 2 ’гаварыць пела рэпнае, недазволенае’ (гл.). Матывацыя: ягады буякоў выклікаюць ап’яненне, боль галавы і інш. Параўн. тое ж у лексемы буякі (гл.) і ў інш. назваў буякоў у Кісялеўскага (137).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мімоза ’(суб)трапічная расліна Mimosa pudica’, ’крыўдлівая, сарамлівая асоба’, ’ленкаранская акацыя, Caragana Lam.’ З рус. мимо́за ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88). Да мім (гл.). Матывацыя: пры дотыку да лісткоў яны згортваюцца, «мяняюць твар». Паводле формы — з лац. або франц. мовы (параўн. франц. plante mimeuse ’недатыка, незачэпа’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праціве́нь ’ток у гумне’ (віл., паст., Сл. ПЗБ). Рус. наўг. про́тивень ’свіран насупраць хаты’. Да проціў; семантычная матывацыя паводле прасторавай арыентацыі.

Праці́вень, праці́ўнік ’непрыяцель’ (ТСБМ, Янк. 3.), ’праціўны’ (Касп.). Параўн. рус. проти́вень ’вецер у твар’, проти́вник ’непрыяцель’. Дэрываты ад проціў, праціўны з рознымі суфіксамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́гаўка ’бальзамін звычайны, Impatiens noli tangere L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пры́гаць (гл.). Матывацыя назвы звязана з асаблівасцямі распаўсюджвання насення гэтай расліны: яно выскоквае з плода ад дотыку; адсюль і іншая назва — пстрыкаўка (гл.); параўн. рус. дыял. прыгу́н ’купена, Convallaria Polygonatum L.’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расава́льнік, расава́ннік ’ранні баравік’ (лід., дзятл., Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.), расаві́к ’тс’ (беласт., Жыв. сл.), ’падбярозавік (баран., Нар. словатв.). Ад расава́ць (гл.), бо грыбы з’яўляюцца ў час, калі красуе (расуе) жыта. Іншая матывацыя ў расаві́к ’дажджавы чарвяк’ (Скарбы) — да раса 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́шка ‘баязлівы, нясмелы чалавек’ (Бяльк.). Верагодна, ад УІ Тры́хан (якое, магчыма, да Тры́фан), але матывацыя няясная. Нейкая сувязь з папярэднім словам? Параўн. укр. три́шкатися ‘неспакойна захоўвацца’, якое звязваюць з те́рти ‘церці’ (ЕСУМ, 5, 642), а таксама труха 2 ‘нейкая картачная гульня’ і трухлівы ‘баязлівы’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)